Вы тут

Пом­нік-скар­бон­ка


Не­звы­чай­ная скульп­тур­ная кам­па­зі­цыя ў го­нар бяз­до­мных жы­вёл з'я­віц­ца ў Пін­ску

1Не­каль­кі дзя­сят­каў эн­ту­зі­яс­таў пін­ска­га гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Аба­ро­на жы­вёл» да­па­ма­га­юць ні­чый­ным бра­там мен­шым. Га­лоў­ным чы­нам, зна­хо­дзяць ім но­вых гас­па­да­роў. Са­мая вя­лі­кая праб­ле­ма, з якой яны су­ты­ка­юц­ца, — ня­хват­ка гро­шай. Цяж­ка бы­вае знай­сці спон­са­раў. А ха­дзіць увесь час з пра­цяг­ну­тай ру­кой, тлу­ма­чыць кож­на­му сум­лен­насць сва­іх на­ме­раў вы­ма­гае ча­су і эма­цы­я­наль­на­га на­пру­жан­ня. Та­му ў ак­ты­віс­таў «Аба­ро­ны жы­вёл» на­ра­дзі­ла­ся ідэя ўста­на­віць свое­асаб­лі­вы пом­нік-скар­бон­ку, ку­ды кож­ны ах­вот­ны мо­жа кі­нуць гро­шы, якія і пой­дуць на да­па­мо­гу бяз­до­мным ка­там і са­ба­кам.

Ка­ар­ды­на­тар пра­ек­та, пін­скі біз­нес­мен Аляк­сей Кі­та­еў ха­дзіў на пры­ём да мэ­ра го­ра­да Анд­рэя Му­ляр­чы­ка і атры­маў зго­ду га­рад­ской ула­ды на ўста­ноў­ку та­ко­га зна­ка. Па­куль, праў­да, не вы­зна­ча­на мес­ца, дзе ўста­но­вяць скар­бон­ку, але, вя­до­ма, што гэ­та бу­дзе люд­ная ву­лі­ца, па якой хо­дзяць ту­рыс­ты. У Пін­скай мас­тац­кай шко­ле па­абя­ца­лі зра­біць пра­ект кам­па­зі­цыі. На­ву­чэн­цы пра­па­ну­юць вы­ка­ваць фі­гур­кі са­ба­кі і ка­та. Іні­цы­я­та­ры ж па­ча­лі збор срод­каў на са­му скульп­тур­ную кам­па­зі­цыю.

Год та­му мне да­вя­ло­ся ба­чыць па­доб­ны пом­нік у Каст­ра­ме (на здым­ку). Там сім­па­тыч­ны са­бач­ка з доб­ры­мі і сум­ны­мі ва­чы­ма ста­іць на га­лоў­най пло­шчы го­ра­да на­су­праць гіс­та­рыч­на­га бу­дын­ка па­жар­най час­ці. Пом­нік па­стаў­ле­ны так­са­ма даў­но. Пра яго рас­каз­ва­юць пры­го­жую ле­ген­ду, як у па­за­мі­ну­лым ста­год­дзі са­ба­ка слу­жыў у па­жар­най час­ці і да­па­ма­гаў ра­та­ваць лю­дзей з агню. Па­мяць та­го ча­ты­рох­но­га­га ра­та­валь­ні­ка і ўве­ка­ве­чы­лі ў ме­та­ле. Паз­ней па­ста­ві­лі круг­лы шар-скар­бон­ку з над­пі­сам, які за­клі­кае ах­вя­ра­ваць на бяз­до­мных жы­вё­лін. А яшчэ дас­ціп­ны эк­скур­са­вод не за­бы­вае ска­заць, што гэ­ты са­бач­ка ўмее вы­кон­ваць жа­дан­ні. Трэ­ба толь­кі іх за­га­даць і апус­ціць ма­нет­ку. І ту­рыс­ты, са­ма ба­чы­ла, на­ват у чар­гу вы­строй­ва­юц­ца, каб кі­нуць гро­шы. Ды і як не кі­неш, ка­лі са­ба­ка так жа­лас­лі­ва па­зі­рае? Гэ­та ў Каст­ра­ме. А як бу­дзе ў Пін­ску, не­ўза­ба­ве па­ба­чым.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».