У вёсцы Рэдзькі Дубровенскага раёна праваахоўнікі ноччу затрымалі аўтобус з 7,2 тыс. бутэлькамі кантрабанднага віна расійскай вытворчасці.
Віно агульным коштам каля 232 млн рублёў вёз па аўтадарозе Брэст—Мінск—мяжа РФ індывідуальны прадпрымальнік з Мінскай вобласці. Паколькі на бутэльках не было акцызных марак РБ, быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Груз канфіскаваны.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.
У чым рухальная сіла навукі перамагаць.