Вы тут

Партызанская вайна камбрыга Герасімава


Пар­ты­зан­скі рух заў­сё­ды быў і за­ста­ец­ца ад­ной з са­мых па­пу­ляр­ных і не­вы­чар­паль­ных тэм у Бе­ла­ру­сі. Да­гэ­туль вель­мі шмат­лі­кае злу­чае нас з тым ча­сам і, на жаль, вель­мі ма­ла за­ста­ло­ся сён­ня ве­тэ­ра­наў. Ча­сам ма­ла­дое па­ка­лен­не па­знае пра зма­га­роў той вай­ны ўжо толь­кі з га­зет, філь­маў і кніг. Сён­няш­ні наш рас­каз пра Мі­ха­і­ла Ге­ра­сі­ма­ва, ад­на­го з кі­раў­ні­коў пар­ты­зан­ска­га ру­ху на Пін­шчы­не.

20-22

На­ра­дзіў­ся Мі­ха­іл Ге­ра­сі­маў у вёс­цы Ста­ры­на Вал­дай­ска­га ра­ё­на На­ўга­род­скай воб­лас­ці. Там жа скон­чыў ся­рэд­нюю шко­лу і па­сту­піў Ле­нін­град­скую ле­са­тэх­ніч­ную ака­дэ­мію імя С. Кі­ра­ва. Ву­чо­бу пе­ра­пы­ні­ла служ­ба ў Чыр­во­най Ар­міі. Да вай­ны Мі­ха­іл Ге­ра­сі­маў слу­жыў у 46-м асоб­ным са­пёр­ным ба­таль­ё­не. Па­ча­ла­ся вай­на, і ў цяж­кіх аба­рон­чых ба­ях ба­таль­ён па­нёс вя­лі­кія стра­ты. У ар­хіў­ных да­ку­мен­тах ёсць упа­мі­нан­не аб тым, што Ге­ра­сі­маў пад­час бою сам пад­няў у ата­ку бай­цоў са свай­го ба­таль­ё­на. У ад­ным з ба­ёў ён быў па­ра­не­ны, тра­піў у па­лон у лі­пе­ні 1941 го­да. Спа­чат­ку быў у ла­ге­ры ка­ля Мін­ска, по­тым яго пе­ра­вя­лі ў Коб­рын. Там ён і па­да­браў гру­пу для ўцё­каў.

Гру­па з 15 ва­ен­на­па­лон­ных пад ка­ман­да­ван­нем Мі­ха­і­ла Ге­ра­сі­ма­ва ўцяк­ла з коб­рын­ска­га ла­ге­ра. З гэ­та­га дня і па­чаў­ся ад­лік пар­ты­зан­ска­га жыц­ця для бы­лых чыр­во­на­ар­мей­цаў. Гру­па Ге­ра­сі­ма­ва ўвай­шла ў склад мяс­цо­вай пар­ты­зан­скай гру­пы, якой ка­ман­да­ваў бы­лы опер­упаў­на­ва­жа­ны НКУС Мі­ка­лай Шыш.

У кра­са­ві­ку 1942 го­да пар­ты­за­ны тры­ма­лі бой ка­ля вёс­кі Дзет­ка­ві­чы Дра­гі­чын­ска­га ра­ё­на Брэсц­кай воб­лас­ці. Не ўсе пар­ты­за­ны ме­лі зброю, быў толь­кі адзін ку­ля­мёт Дзег­ця­ро­ва, які пе­ра­но­сі­лі з ад­на­го флан­га на дру­гі. Па­зі­цыя ака­за­ла­ся ўда­лай, бо зза­ду з двух ба­коў па­ды­хо­дзі­ла ба­ло­та і нем­цы не маг­лі іх акру­жыць поў­нас­цю. Увесь дзень пар­ты­за­ны ад­бі­ва­лі ня­мец­кія ата­кі, а ўна­чы змаг­лі ада­рвац­ца ад во­ра­га.

20-23

Да­лей шлях атра­да ля­жаў за Днеп­ра-Буг­скі ка­нал. У ад­ным з ба­ёў Ге­ра­сі­маў атры­маў ра­нен­не ў на­гу, а ка­ман­дзір атра­да, Мі­ка­лай Шыш, быў за­бі­ты. Бай­цы вы­бра­лі ка­ман­дзі­рам Мі­ха­і­ла Ге­ра­сі­ма­ва, на­зваў­шы атрад іме­нем Шы­ша.

Пар­ты­зан­скі рух толь­кі раз­горт­ваў­ся, а атрад Шы­ша ўжо гра­міў ня­мец­кія гар­ні­зо­ны на Па­лес­сі. Праз не­ка­то­ры час вы­ра­шы­лі вы­вес­ці атрад на ўсход, за лі­нію фрон­ту. На шля­ху раз­гра­мі­лі нем­цаў у Па­рэч­чы, Бас­ты­ні, Гаў­рыль­чы­цах, ка­ля Ба­ран­няй Га­ры. Асаб­лі­ва за­па­мі­наль­ным атры­маў­ся пе­ра­ход атра­да ся­род бе­ла­га дня це­раз Днеп­ра-Буг­скі ка­нал у ра­ё­не шлю­за Ду­бое. Тут гру­па пар­ты­зан з 12 ча­ла­век пе­ра­апра­ну­ла­ся ў ня­мец­кую фор­му, за­хоп­ле­ную пад­час бою на бар­жы, а по­тым ад­кры­та, на ча­ле з «ня­мец­кім ма­ё­рам Удо­ві­ка­вым» па­ды­шла да ахо­вы і абяс­шко­дзі­ла яе, тым са­мым за­бяс­пе­чыў­шы пе­ра­пра­ву це­раз ка­нал пар­ты­зан­ска­му атра­ду з або­зам і па­ра­не­ны­мі.

Пар­ты­за­ны з ба­я­мі на­блі­жа­лі­ся да лі­ніі фрон­ту, па­куль не су­стрэ­лі ў ра­ё­не Хо­рас­та­ва атрад Ва­сі­ля Кар­жа. Ён і пе­ра­ка­наў Ге­ра­сі­ма­ва за­стац­ца ў ты­ле во­ра­га для су­мес­най ба­раць­бы. На ста­рой фа­та­гра­фіі, зроб­ле­най во­сен­ню 1942 го­да, Мі­ха­іл Ге­ра­сі­маў ста­іць ка­ля Ва­сі­ля Кар­жа спра­ва. Так яно і бы­ло: ён быў пра­вай ру­кой і не­за­мен­ным па­моч­ні­кам ка­ман­дзі­ра Пін­ска­га пар­ты­зан­ска­га злу­чэн­ня.

Аб'­яд­на­ны­мі сі­ла­мі пар­ты­за­ны пра­вя­лі не­каль­кі ўда­лых апе­ра­цый су­праць нем­цаў. 12 ве­рас­ня 1942 го­да рап­тоў­ным уда­рам раз­гра­мі­лі ня­мец­кі гар­ні­зон у ра­ён­ным цэнт­ры Ле­нін. Та­ды бы­ло вы­зва­ле­на яў­рэй­скае ге­та, ся­род уца­ле­лых вяз­няў бы­ла і бу­ду­чая жон­ка Мі­ха­і­ла Іва­на­ві­ча, та­ды ва­сям­нац­ца­ці­га­до­вая дзяў­чы­на Ро­за. Пас­ля Ро­за Ге­ра­сі­ма­ва ўспа­мі­на­ла: «...Хтосьці з мяс­цо­вых жы­ха­роў пад ра­ні­цу па­сту­каў нам у акно і крык­нуў: «Уця­кай­це, у го­ра­дзе пар­ты­за­ны!» Ахо­ва ге­та раз­бег­ла­ся. Тым ча­сам ужо ішоў бой і чу­лі­ся стрэ­лы. Я хут­ка апра­ну­ла­ся, аб­ула лёг­кія туф­лі. Ні­чо­га не бра­ла з са­бой, хоць ве­да­ла, што на­зад у ге­та не вяр­ну­ся. По­тым вы­бег­ла і пай­шла шу­каць пар­ты­зан. Ка­лі знай­шла, яны ўжо вы­хо­дзі­лі з го­ра­да і ўзя­лі мя­не з са­бой...»

20-21

Ад­ной з най­больш знач­ных апе­ра­цый, пра­ве­дзе­ных пар­ты­за­на­мі атра­да Шы­ша, быў на­пад і раз­гром чы­гу­нач­най стан­цыі Сін­ке­ві­чы 30 каст­рыч­ні­ка 1942 го­да. У ёй удзель­ні­ча­ла ка­ля 200 пар­ты­зан з атра­даў Шы­ша і Са­віц­ка­га. Кі­ра­ваў аб'­яд­на­ны­мі атра­да­мі Ге­ра­сі­маў. Ён жа па­пя­рэд­не рас­пра­ца­ваў план усёй апе­ра­цыі, мэ­тай якой быў зрыў ру­ху цяг­ні­коў па чы­гун­цы Брэст—Го­мель і раз­гром стан­цыі Сін­ке­ві­чы. Бой па­чаў­ся ра­ні­цай на­па­дам на па­лі­цэй­скі ўчас­так. Ад­на­ча­со­ва пар­ты­за­ны зні­шчы­лі ахо­ву ле­са­піль­на­га за­во­да і спа­лі­лі яго, раз­гра­мі­лі нем­цаў на чы­гу­нач­най стан­цыі, дзе ў той час ста­яў эша­лон з бо­еп­ры­па­са­мі. Яго і пад­па­лі­лі на­род­ныя мсці­ўцы. Ад вы­бу­хаў сна­ра­даў і бом­баў быў зні­шча­ны бу­ды­нак стан­цыі і чы­гу­нач­нае па­лат­но. Так­са­ма пар­ты­за­ны ата­ка­ва­лі і зні­шчы­лі ахо­ву мос­та ў дзо­тах. 70-мет­ро­вы мост це­раз ра­ку Лань быў па­да­рва­ны, рух па чы­гун­цы на доў­гі час спы­ніў­ся. У вы­ні­ку апе­ра­цыі бы­лі за­бі­ты 74 сал­да­ты во­ра­га. Ся­род пар­ты­зан бы­лі 3 ча­ла­ве­кі за­бі­тыя і 4 па­ра­не­ныя.

Чы­та­ю­чы за­ха­ва­ную ў На­цы­я­наль­ным ар­хі­ве пе­ра­піс­ку та­го ча­су, мож­на пе­ра­ка­нац­ца, што Ва­сіль Корж вель­мі вы­со­ка ца­ніў і па­ва­жаў Мі­ха­і­ла Ге­ра­сі­ма­ва як уме­ла­га ка­ман­дзі­ра і ар­га­ні­за­та­ра. Хоць на мо­мант пры­зна­чэн­ня кам­бры­гам Мі­ха­і­лу Іва­на­ві­чу бы­ло ўся­го 23 га­ды. Та­му мно­гія пар­ты­за­ны та­ды зва­лі яго прос­та — Мі­ша.

Уво­сень 1943 го­да бры­га­ду на­ве­даў сак­ра­тар ЦК ЛКСМБ Кі­рыл Ма­зу­раў, які пас­ля на­пі­саў пра Ге­ра­сі­ма­ва на­ступ­нае: «...Ху­дар­ля­вы, ся­рэд­ня­га рос­ту, цём­на­ва­ло­сы, з жы­вы­мі шэ­ры­мі ва­ча­мі, ён пры­цяг­ваў да ся­бе ўва­гу. Ма­ла­ды ка­ман­дзір ка­рыс­таў­ся ўсе­агуль­най па­ва­гай. Пар­ты­за­ны ве­ры­лі яму, лю­бі­лі за ад­ва­гу і ро­зум. Ся­ля­не і бай­цы зва­лі атрад лю­боў­на: «атрад Мі­шы»...»

Увес­ну 1944 го­да нем­цы вы­ра­шы­лі ад­на­віць суд­на­ход­ства па Днеп­ра-Буг­скім ка­на­ле, зні­шчыць пар­ты­зан­скую зо­ну ка­ля яго, а так­са­ма за­ха­піць і раз­бу­рыць пар­ты­зан­скі аэ­ра­дром ка­ля вёс­кі Сва­рынь. Та­ды аба­ро­ну ўздоўж ка­на­ла на пра­ця­гу ка­ля 50 кі­ла­мет­раў тры­ма­лі бры­га­ды імя Мо­ла­та­ва, імя Язы­ко­ві­ча, імя Ста­лі­на, Пін­ская і ін­шыя. Нем­цы на­кі­ра­ва­лі сю­ды ар­мей­скія час­ці з ар­ты­ле­ры­яй і мі­на­мё­та­мі, пры­цяг­нуў­шы да гэ­тай апе­ра­цыі 8-ю мадзь­яр­скую ды­ві­зію і 57-ы полк ула­саў­цаў. Гэ­тая біт­ва ўвай­шла ў гіс­то­рыю як 40-дзён­ная аба­ро­на Днеп­ра-Буг­ска­га ка­на­ла.

Пар­ты­зан­ская вай­на для Мі­ха­і­ла Ге­ра­сі­ма­ва скон­чы­ла­ся ў Ку­хоц­кай Во­лі на мі­тын­гу, пры­све­ча­ным су­стрэ­чы з Чыр­во­най Ар­мі­яй. Та­ды ж, у лі­пе­ні 1944 го­да, Мі­ха­іл Ге­ра­сі­маў быў прад­стаў­ле­ны сва­ім не­па­срэд­ным ка­ман­дзі­рам Ва­сі­лём Кар­жом да зван­ня Ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за. Пад­час па­ся­джэн­ня ка­мі­сіі ўсе вы­сту­поў­цы пад­тры­ма­лі пра­па­но­ву, і, зда­ва­ла­ся, пы­тан­не бы­ло вы­ра­ша­на. Але апош­нім вы­сту­піў прад­стаў­нік ор­га­наў і ска­заў: «Па­гля­дзі­це, ка­го вы прад­стаў­ля­е­це да зван­ня Ге­роя: яго баць­ку рас­ку­ла­чы­лі, і сам ён быў у па­ло­не...» Гэ­та ўсё і вы­ра­ша­ла: зор­кі Ге­роя Ге­ра­сі­маў так і не атры­маў. Шмат­лі­кія пар­ты­за­ны, якія ве­да­лі ба­я­выя спра­вы свай­го кам­бры­га, лі­чы­лі, што ён яе да­стой­ны, бо за­слу­жыў за два га­ды ў ты­ле во­ра­га, асаб­лі­ва сва­ім удзе­лам у раз­горт­ван­ні пар­ты­зан­ска­га ру­ху ў па­чат­ко­вы пе­ры­яд вай­ны.

Пас­ля вай­ны Мі­ха­іл Ге­ра­сі­маў пра­ца­ваў стар­шы­нёй Іва­наў­ска­га рай­вы­кан­ка­ма, по­тым — у бу­даў­ні­чым упраў­лен­ні ў Пін­ску. За­тым яго пе­ра­вод­зяць у ста­лі­цу. У Мін­ску Ге­ра­сі­маў пра­ца­ваў на па­са­дзе на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня бы­та­во­га аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніц­тва, у Мін­скім гар­са­ве­це. На лю­бой пра­цы Мі­ха­іл Іва­на­віч пры­мя­няў свае ар­га­ні­за­тар­скія здоль­нас­ці, заў­сё­ды яго ша­на­ва­лі і па­ва­жа­лі лю­дзі. Га­ды пар­ты­зан­скай вай­ны і ра­нен­ні не прай­шлі дар­ма: Мі­ха­іл Ге­ра­сі­маў заў­час­на па­мёр 5 ліс­та­па­да 1971 го­да.

Аляк­сандр ПАЎ­ЛЮ­КО­ВІЧ,

г. Мінск

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?