Вы тут

Краіна вікінгаў: міфы і факты


або Як уда­ло­ся за­ха­вац­ца ма­нар­хіі ў са­май «са­цы­я­ліс­тыч­най» за­ход­не­еў­ра­пей­скай кра­і­не?

Швед­скі стол, швед­ская сцен­ка, гру­па АВВА, Карл­сан, які жы­ве на да­ху, ві­кін­гі, швед­скі ха­кей, ну і, зра­зу­ме­ла, швед­ская сям'я — гэ­та пер­шае, што пры­хо­дзіць у га­ла­ву боль­шас­ці з нас, ка­лі згад­ва­ец­ца Шве­цыя... Тра­піў­шы ў гэ­тую скан­ды­наў­скую кра­і­ну, да­ве­да­ла­ся, што ў све­це, аказ­ва­ец­ца, па­ну­юць зу­сім ін­шыя стэ­рэа­ты­пы. На­прык­лад, што Шве­цыя — гэ­та вель­мі ха­лод­ная кра­і­на, на­се­ле­ная бе­лы­мі мядз­ве­дзя­мі, пад­атлі­вы­мі блан­дзін­ка­мі і хмур­ны­мі са­ма­за­бой­ца­мі-ал­ка­го­лі­ка­мі.

[caption id="attachment_49564" align="alignnone" width="600"]Водонапорная башня в Кальмаре Былая воданапорная вежа ў Кальмары стала элітным жыллём. Асабліва ахвотна тут селяцца прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі і журналісты.[/caption]

На шчасце, па­чуц­цё гу­ма­ру ў шве­даў — не ў дэ­фі­цы­це. «Хо­лад­на у нас, ка­лі зу­бы па­чы­на­юць мерз­нуць», — ка­жуць яны. А ці мож­на крыў­дзіц­ца на Галівуд, дзе так і не навучыліся адрозніваць Швецыю ад Швейцарыі? Бо толькі ў галівудскіх фільмах легкадумныя і неразумныя бландзінкі аказваюцца абавязкова... шведкамі. Прыгожых бландзінак у Швецыі і сапраўды шмат, але нічога блізкага з вобразам, створаным у Галівудзе, яны не маюць. А распаўсюджаны міф пра "сексуальную разбэшчанасць" шведаў абавязаны сваім нараджэннем, хутчэй за ўсё, шведскаму кінематографу 50-70-х гадоў ХХ стагоддзя і кадрам з выявамі аголеных цел. Насамрэч, у Швецыі адзін з самых нізкіх паказчыкаў цяжарнасці сярод падлеткаў і адзін з самых нізкіх у свеце паказчыкаў суіцыдальнай актыўнасці.

З зі­мы — у ле­та

Пер­ша­па­чат­ко­ва мер­ка­ва­ла­ся, што да­бі­рац­ца са Стак­голь­ма да Каль­ма­ра (кан­чат­ко­ва­га пунк­та на­шай ванд­роў­кі) мы бу­дзем з пе­ра­сад­кай на двух цяг­ні­ках. Але «ка­рэк­ці­роў­ку» ў марш­рут унес­лі су­пра­цоў­ні­кі кам­па­ніі, якая аб­слу­гоў­вала «наш» учас­так чы­гун­кі. Не­за­да­во­ле­ныя сва­і­мі за­роб­ка­мі, яны за­бас­та­ва­лі, пры­чым за­бас­тоў­ка пра­цяг­ва­ла­ся да на­ша­га пры­ез­ду і ўвесь час зна­хо­джан­ня бе­ла­ру­саў у Каль­ма­ры. Гэ­та зна­чыць, як мі­ні­мум два тыд­ні. Як нам па­тлу­ма­чы­лі, у ра­бот­ні­каў чы­гун­кі ба­га­ты праф­са­юз, які мо­жа са­бе гэ­та да­зво­ліць. Та­му з Ал­вес­ты мы пра­доў­жы­лі наш шлях на аў­то­бу­се, але зу­сім не за­сму­ці­лі­ся. Пей­заж уз­доўж чы­гун­кі кар­ды­наль­на ад­роз­ні­ваў­ся ад та­го, што мы па­ба­чы­лі, ад­да­ліў­шы­ся ад яе. Рос­сып уз­доўж чы­гун­кі азё­раў змя­ніў­ся рос­сы­пам ка­мя­нёў...

Гэ­та цяж­ка ўя­віць, але пра­цяг­ласць кра­і­ны з поў­на­чы на поў­дзень да­ся­гае 1600 кі­ла­мет­раў. Част­ка яе зна­хо­дзіц­ца ўво­гу­ле за па­ляр­ным кру­гам, та­му кант­рас­ты па­між пры­ро­дай паў­ноч­най, ся­рэд­няй і паўд­нё­вай Шве­цыі па-тэ­ат­раль­на­му эфект­ныя. Гор­ныя хрыб­ты Лап­лан­дыі, не­пра­ход­ныя ба­ло­ты, Скан­ды­наў­скія го­ры, якія пра­цяг­ну­лі­ся ўздоўж за­ход­няй мя­жы з поў­на­чы на поў­дзень, глу­хія хвой­ныя ля­сы, шхе­ры стак­голь­мска­га ар­хі­пе­ла­га, які скла­да­ец­ца з трыц­ца­ці ты­сяч вя­лі­кіх і ма­лень­кіх, пе­ра­важ­на не­аб­жы­тых, аст­ра­воў...

І толь­кі цёп­лы Галь­фстрым, які аб­мы­вае кра­і­ну з за­ха­ду, ро­біць вя­ліз­ныя пра­сто­ры Шве­цыі пры­дат­ны­мі для жыц­ця і зем­ля­роб­ства.

Лю­боў да пры­ро­ды — «рэ­лі­гія» шве­даў

Між ін­шым, ня­гле­дзя­чы на вя­лі­кія за­па­сы ўлас­ных пры­род­ных рэ­сур­саў, ме­на­ві­та Шве­цыя най­больш ак­тыў­на зма­га­ец­ца за ахо­ву на­ва­коль­на­га ася­род­дзя ў маш­та­бах уся­го све­ту. І вы­ні­кі та­ко­га бе­раж­лі­ва­га стаў­лен­ня да пры­ро­ды ві­да­воч­ныя.

— Мы не ра­ім вам ад­да­ваць гро­шы за бу­ты­ля­ва­ную піт­ную ва­ду, — ад­ра­зу ска­за­лі нам пас­ля пры­быц­ця ў Каль­мар. — Ва­да ў нас не прос­та чыс­тая, але і вель­мі смач­ная, та­му яе мож­на піць з-пад кра­на.

І гэ­та бы­ла чыс­тая праў­да. Пры­нам­сі, Каль­мар лі­чыц­ца ад­ным з са­мых эка­ла­гіч­на чыс­тых га­ра­доў у Еў­ро­пе. Што бы­ло зу­сім ня­звык­ла — гэ­та тое, што зай­цы ска­ка­лі ў нас лі­та­раль­на пад на­га­мі. Мы ба­чы­лі іх і ў мар­скім пор­це. Птуш­кі, на­ват у вя­лі­кіх га­ра­дах, ад­чу­ва­юць ся­бе са­праўд­ны­мі гас­па­да­ра­мі і зу­сім не ба­яц­ца лю­дзей. У са­мым цэнт­ры Стак­голь­ма, по­бач з кас­цё­лам, мы на­зі­ра­лі ка­чак, якія кру­ці­лі­ся ка­ля ног ту­рыс­таў.

Лю­боў да пры­ро­ды — гэ­та, так бы мо­віць, на­цы­я­наль­ная «рэ­лі­гія» шве­даў. У кра­і­не дзей­ні­чае ўні­каль­ны за­кон, які дае пра­ва кож­на­му на ка­ры­стан­не на­ва­коль­най пры­ро­дай: пра­ва сва­бод­на зна­хо­дзіц­ца, а так­са­ма ста­віць па­лат­ку, збі­раць гры­бы, яга­ды ў ле­се, квет­кі — у по­лі, ку­пац­ца ў ра­цэ і во­зе­ры. Пры­чым гэ­та мож­на ра­біць на­ват у пры­ват­ных ула­дан­нях, ка­лі вас не бач­на і не чут­на з жы­лых па­мяш­кан­няў, раз­ме­шча­ных на іх тэ­ры­то­рыі. Асноў­ны прын­цып гэ­та­га пра­ва — сва­бо­да пры ўмо­ве, што вы не на­но­сі­це пры­ро­дзе шко­ду, не па­кі­да­е­це пас­ля ся­бе смец­це, не ла­ма­е­це га­лі­ны дрэў, асця­рож­на абы­хо­дзі­це­ся з аг­нём...

Што асаб­лі­ва ўра­зі­ла бе­ла­ру­саў, для якіх да­чы час­цей за ўсё з'яў­ля­юц­ца га­ран­там хар­чо­вай бяс­пе­кі сям'і, дык гэ­та дач­ны па­сё­лак, што раз­мя­шчаў­ся фак­тыч­на ў ме­жах Каль­ма­ра. Ма­лень­кія драў­ля­ныя, быц­цам бы ка­зач­ныя, до­мі­кі з не­вя­лі­кі­мі ўчаст­ка­мі га­ра­джа­не аран­ду­юць у му­ні­цы­па­лі­тэ­та. Ніз­ка­рос­лыя дрэ­вы, квіт­не­ю­чыя кус­ты, мо­ра кве­так на кож­ным участ­ку, ма­лыя ар­хі­тэк­тур­ныя фор­мы... Пры­нам­сі, у са­мым цэнт­ры Каль­ма­ра мы са здзіў­лен­нем на­зі­ра­лі шы­коў­ныя квіт­не­ю­чыя ма­кі: тут імі ўсе лю­бу­юц­ца, а не «зма­га­юц­ца» з пры­га­жос­цю.

Ся­мей­нае свя­та...з дзяр­жаў­ным сця­гам

Што не зу­сім звык­ла для бе­ла­ру­саў, дык гэ­та пры­сут­насць лі­та­раль­на на кож­ным кро­ку на­цы­я­наль­ных сім­ва­лаў Шве­цыі. На­ват у дач­ным па­сёл­ку над кож­ным до­мам тра­пя­та­лі на вет­ры бла­кіт­ныя з жоў­ты­мі кры­жа­мі сця­гі і вы­мпе­лы. Пер­шае, што прый­шло ў га­ла­ву: мо­жа быць, у кра­і­не ней­кае дзяр­жаў­нае свя­та? Вы­свет­лі­ла­ся, што 6 чэр­ве­ня (на­пя­рэ­дад­ні на­ша­га пры­ез­ду) і са­праў­ды ад­зна­ча­лі­ся Дзень швед­ска­га сця­га і На­цы­я­наль­ны дзень Шве­цыі. Але сця­гі ўсё роў­на не зні­ка­лі — іх апус­ка­лі толь­кі на ноч. Нам па­тлу­ма­чы­лі, што, па тра­ды­цыі, сцяг аба­вяз­ко­ва апус­ка­ец­ца з за­ха­дам сон­ца, але ка­лі на сцяг у нач­ны час па­дае штуч­нае асвят­лен­не, то яго да­зва­ля­ец­ца па­кі­даць на флагш­то­ку. А вось трох­ву­голь­ныя вы­мпе­лы мож­на па­кі­даць і на ноч, чым і ка­рыс­та­лі­ся жы­ха­ры дач­на­га па­сёл­ка, якія не ме­лі маг­чы­мас­ці што­дня па­ды­маць і апус­каць дзяр­жаў­ны сцяг.

Уся­го ў Шве­цыі іс­нуе ка­ля 15 афі­цый­ных свят, ка­лі паў­сюд­на раз­веш­ва­юц­ца сця­гі. Сю­ды ўва­хо­дзяць ура­чыс­тыя па­дзеі з жыц­ця ка­ра­леў­скай сям'і, Но­бе­леў­скі дзень (10 снеж­ня), Дзень вы­ба­раў і на­ват Дзень ААН. Што ці­ка­ва, сцяг мо­жа па­ды­мац­ца і ў го­нар ура­чыс­тас­ці ў ней­кай сям'і.

Са­мая вя­до­мая сям'я ў Шве­цыі — ка­ра­леў­ская, хоць, згод­на з кан­сты­ту­цы­яй, ка­роль не зай­ма­ец­ца па­лі­ты­кай і не мае афі­цый­ных паў­на­моц­тваў. За па­дзея­мі ў ка­ра­леў­скім до­ме со­чаць усе шве­ды. На­прык­лад, пад­час на­ша­га ві­зі­ту па тэ­ле­ба­чан­ні транс­лі­ра­ва­ла­ся цы­ры­мо­нія хры­шчэн­ня да­чуш­кі швед­скай прын­цэ­сы Мад­лен. А на на­ступ­ны дзень усе га­зе­ты бы­лі за­поў­не­ны фа­та­гра­фі­я­мі з цар­коў­най цы­ры­мо­ніі.

Уся­го ў дзе­ю­ча­га ка­ра­ля Кар­ла XVІ Гус­та­ва трое дзя­цей: дзве дач­кі і сын. Ра­ней ка­ра­леў­скі трон пе­ра­хо­дзіў у Шве­цыі толь­кі да прад­стаў­ні­коў муж­чын­ска­га по­лу. Але ў 1980 го­дзе бы­ло пры­ня­та на­сле­да­ван­не па пра­ве пер­ша­род­ства (не­за­леж­на ад по­лу дзі­ця­ці), і крон­прын­цэ­сай ста­ла Вік­то­рыя, якая апя­рэ­дзі­ла ў чар­зе на ка­ра­леў­скі трон свай­го ма­лод­ша­га бра­та, прын­ца Кар­ла Фі­лі­па. Мож­на ска­заць, што дзяў­чы­нак і хлоп­чы­каў у ка­ра­леў­скай сям'і ўраў­ня­лі ў ген­дар­ных пра­вах. Ген­дар­ная роў­насць — уво­гу­ле вель­мі важ­ная для шве­даў тэ­ма. Ва ўра­дзе на­ват пра­ду­гле­джа­на па­са­да мі­ніст­ра па пы­тан­нях ген­дар­най роў­на­сці.

На­след­нік пра­сто­ла аба­вя­за­ны мець якас­ную роз­на­ба­ко­вую аду­ка­цыю (што вель­мі цэ­няць шве­ды), каб год­на прад­стаў­ляць кра­і­ну ў све­це. І ў гэ­тым сэн­се крон­прын­цэ­са Вік­то­рыя цал­кам ад­па­вя­дае ча­кан­ням шве­даў. Ра­зум­ная, энер­гіч­ная, з па­чуц­цём гу­ма­ру... Да та­го ж Вік­то­рыя яшчэ і шчас­лі­вая ў ся­мей­ным жыц­ці: яна во­сем га­доў зма­га­ла­ся за тое, каб ёй да­зво­лі­лі вый­сці за­муж за лю­бі­ма­га ча­ла­ве­ка — свай­го ін­струк­та­ра па фіт­не­се, зу­сім не ка­ра­леў­скіх кры­вей... Сён­ня яны ра­зам вы­хоў­ва­юць двух­га­до­вую дач­ку.

Дзень на­ра­джэн­ня на­след­ні­цы швед­ска­га тро­на з'яў­ля­ец­ца днём пад­няц­ця дзяр­жаў­на­га сця­га. У яе го­нар з пу­шак на вост­ра­ве ў Стак­голь­ме гу­чыць са­лют. Ах­вот­ныя па­він­ша­ваць на­след­ную прын­цэ­су мо­гуць зра­біць гэ­та на ста­рон­цы Ка­ра­леў­ска­га до­ма ў Фэй­сбу­ку або праз сайт ка­ра­леў­ска­га до­ма, дзе раз­ме­шча­ны спе­цы­яль­ны фар­му­ляр для за­паў­нен­ня. Та­кім чы­нам, і ў гэ­тым пы­тан­ні швед­ская ма­нар­хія дэ­ман­струе сваю су­час­насць.

[caption id="attachment_49563" align="alignnone" width="600"]Домик служанки в летней резиденции шведского монарха Домік служанкі ў летняй рэзідэнцыі шведскага манарха[/caption]

Ка­ра­леў­ская «да­ча»

Па тра­ды­цыі, дзень на­ра­джэн­ня на­след­най прын­цэ­сы, які пры­па­дае на 14 лі­пе­ня, ад­зна­ча­ец­ца на вост­ра­ве Эланд, дзе раз­мя­шча­ец­ца лет­няя рэ­зі­дэн­цыя ка­ра­леў­скай сям'і Со­лі­дэн. Усе па­дзеі са ста­ды­ё­на го­ра­да Борг­холь­ма, дзе раз­горт­ва­ец­ца асноў­нае дзей­ства, транс­лі­ру­юц­ца па тэ­ле­ба­чан­ні.

Па­коль­кі рэ­зі­дэн­цыя, па­бу­да­ва­ная ў па­чат­ку ХХ ста­год­дзя, з'яў­ля­ец­ца пры­ват­най улас­нас­цю ка­ра­леў­скай сям'і, то гро­шы з дзяр­жаў­на­га бюд­жэ­ту на яе ўтры­ман­не не вы­дзя­ля­юц­ца. І рэ­зі­дэн­цыя за­раб­ляе на ся­бе са­ма — за кошт пры­цяг­нен­ня срод­каў ту­рыс­таў. Раз­ві­тац­ца з гра­шы­ма ванд­роў­ні­кі мо­гуць у ка­вяр­ні або ў су­ве­нір­най лаў­цы з ка­ра­леў­скі­мі прэ­зен­та­мі, дзе мож­на на­быць, на­прык­лад, дзі­вос­ную ка­ра­леў­скую ту­а­лет­ную ва­ду або ка­ра­леў­скі чай. На­ват ка­лі на вост­ра­ве зна­хо­дзіц­ца ма­нар­шая сям'я, ува­ход на тэ­ры­то­рыю пар­каў ту­рыс­там не за­ба­ро­не­ны. А пра пры­сут­насць ка­го-не­будзь з ка­ра­леў­ска­га до­ма на вост­ра­ве свед­чыць сцяг або вы­мпел, пад­ня­тыя на ўва­хо­дзе на тэ­ры­то­рыю рэ­зі­дэн­цыі.

Рэ­зі­дэн­цыя зай­мае пло­шчу ў 100 гек­та­раў, а для на­вед­ван­ня ту­рыс­таў да­ступ­ныя 9 гек­та­раў. «Па­вер­це, што ўсе са­мыя пры­го­жыя пар­кі і са­ды зна­хо­дзяц­ца ў ад­кры­тай зо­не, — за­пэў­ніў нас эк­скур­са­вод. — А на за­кры­тай тэ­ры­то­рыі раз­мя­шча­юц­ца дом, дзе ад­па­чы­ва­юць дзе­ці ка­ра­ля, ка­лі на­вед­ва­юць Эланд, ві­ла крон­прын­цэ­сы, пар­ні­кі, аран­жа­рэі, ка­нюш­ня, за­гон для ка­ра­леў­скіх але­няў і не­ка­то­рыя ін­шыя гас­па­дар­чыя па­бу­до­вы. Част­ка мар­ско­га ўзбя­рэж­жа з пля­жам для ка­ра­леў­скай сям'і так­са­ма за­кры­тая і ахоў­ва­ец­ца спец­служ­ба­мі: на­блі­жац­ца блі­жэй чым на кі­ла­метр з мо­ра да яе не да­зва­ля­ец­ца».

Не­па­срэд­на ка­ра­леў­скі па­лац уяў­ляе са­бой бе­ла­снеж­ную ві­лу ў італь­ян­скім сты­лі. Га­зон ва­кол яе заў­сё­ды за­ста­ец­ца ў ідэа­льным ста­не — на­ват у са­мае за­суш­лі­вае ле­та ён ні­ко­лі не вы­сы­хае і не вы­га­рае за кошт сха­ва­най пад ім ара­шаль­най сіс­тэ­мы. Між ін­шым, стры­гуць яго толь­кі ўруч­ную на­жні­ца­мі.

Эланд на­зы­ва­юць «вост­ра­вам сон­ца і вет­ру». Са­мая вя­лі­кая коль­касць со­неч­ных га­дзін у Шве­цыі рэ­гіст­ру­ец­ца ме­на­ві­та на Элан­дзе. На­сель­ніц­тва вост­ра­ва скла­дае ўся­го 25 ты­сяч ча­ла­век, але ле­там на вост­раў пры­яз­джае да паў­міль­ё­на ад­па­чы­валь­ні­каў. Эланд — гэ­та, так бы мо­віць, швед­скі паў­днё­вы ку­рорт. У мно­гіх тут ёсць свае да­чы. Са­праўд­ным сім­ва­лам вост­ра­ва ста­лі вет­ра­ныя млы­ны: іх тут на­ліч­ва­ец­ца ка­ля 400. Млы­ны лі­чац­ца на­цы­я­наль­ным зда­быт­кам і аба­ра­ня­юц­ца дзяр­жа­вай. З ся­рэд­ня­веч­ча на тэ­ры­то­рыі Элан­да за­ха­ва­лі­ся і шмат­лі­кія цэрк­вы.

Ка­пі­та­лізм з «ча­ла­ве­чым тва­рам»

Са Шве­цы­яй звя­за­ны ў све­це і яшчэ адзін міф — яе «ка­му­ніс­тыч­ная ары­ен­та­цыя». Праў­да за­клю­ча­ец­ца ў тым, што Шве­цыя, маг­чы­ма, у най­боль­шай сту­пе­ні, чым ін­шыя за­ход­не­еў­ра­пей­скія кра­і­ны, вы­ка­рыс­тоў­вае ў сва­ёй па­лі­ты­цы раз­мер­ка­ван­ня са­цы­я­ліс­тыч­ныя па­ды­хо­ды. Та­му эка­на­міч­ныя ад­роз­нен­ні па­між са­цы­яль­ны­мі сла­я­мі на­сель­ніц­тва тут мен­шыя, чым у кра­і­нах з пры­клад­на тым жа ўзроў­нем эка­на­міч­на­га раз­віц­ця. «Кра­і­на, якая аба­ра­няе сва­іх гра­ма­дзян ад ка­лыс­кі да ма­гі­лы», — так пра яе ка­жуць у све­це. Насамрэч, Шве­цыі ўда­ло­ся пра­клас­ці сваю сцеж­ку па­між ка­пі­та­ліз­мам і са­цы­я­ліз­мам, як тут ка­жуць, знай­сці сваю «за­ла­тую ся­рэ­дзі­ну».

На­ву­чан­не ў шко­лах, гім­на­зі­ях і вы­шэй­шых на­ву­чаль­ных уста­но­вах у кра­і­не бяс­плат­нае. Сту­дэн­ты атрым­лі­ва­юць сты­пен­дыі. Сіс­тэ­ма ме­ды­цын­ска­га стра­ха­ван­ня га­ран­туе прак­тыч­на ўсім бяс­плат­нае ме­ды­цын­скае аб­слу­гоў­ван­не і да­та­цыі на на­быц­цё ле­каў. Пры хва­ро­бе кам­пен­су­ец­ца стра­та да­хо­даў (80% ад за­ра­бот­най пла­ты). До­гляд са­ста­рэ­лых так­са­ма ажыц­цяў­ля­ец­ца пе­ра­важ­на за кошт бюд­жэт­ных срод­каў. У Шве­цыі дзей­ні­чае шы­ро­ка раз­ві­тая і фі­нан­су­емая за кошт бюд­жэт­ных срод­каў сіс­тэ­ма стра­ха­ван­ня, якая ўсту­пае ў сі­лу ад­ра­зу пры з'яў­лен­ні ў сям'і дзі­ця­ці, сіс­тэ­ма да­па­мог па бес­пра­цоўі і са­цы­яль­ных да­па­мог, усе­агуль­нае пен­сій­нае за­бес­пя­чэн­не. Мо­ладзь мае пра­ва на атры­ман­не льгот­на­га крэ­ды­ту і да­та­цыі на апла­ту жыл­ля. Да­рэ­чы, пра­цэнт­ная стаў­ка па крэ­ды­тах тут ніз­кая, та­му крэ­ды­ты цал­кам да­ступ­ныя. Пры­клад­на па­ло­ва сем'­яў жы­ве ў асоб­ных да­мах. Праў­да, шве­ды лю­бяць па­скар­дзіц­ца на па­да­ткі — ад­ны з са­мых вы­со­кіх у све­це. І тут яны не­да­лё­ка ад іс­ці­ны. Але ж за швед­скую ма­дэль са­цы­яль­на­га за­бес­пя­чэн­ня трэ­ба «пла­ціць». Ня­ўжо яна та­го не вар­тая?

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Фо­та аў­та­ра.

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.