Вы тут

Майстар-клас ад Ніканавай


Ка­рэс­пан­дэнт «МС» за­зір­нуў за ага­ро­джу аг­ра­ся­дзі­бы, што ў Лёзненскім раёне

Аграся­дзі­бу «У Ні­нэль» ве­да­юць да­лё­ка за ме­жа­мі Лёз­нен­ска­га ра­ё­на. На­ват з-за акі­я­на пры­яз­джа­юць ў аг­ра­га­ра­док Пуш­кі, да гас­цін­най гас­па­ды­ні ся­дзі­бы Ні­ны Ні­ка­на­вай. Вяс­ко­вым ту­рыс­тыч­ным біз­не­сам яна зай­ма­ец­ца, па­чы­на­ю­чы з 2008 го­да. Ва ўсім ра­ё­не сён­ня пра­цуе ка­ля двац­ца­ці ся­дзіб, але ж ме­на­ві­та «У Ні­нэль» бы­ла са­май пер­шай і ця­пер за­ста­ец­ца са­май ак­тыў­най у спра­ве ака­зан­ня па­слуг гас­цям.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

 

Ся­дзі­ба не­звы­чай­ная яшчэ і тым, што Ні­на Ні­ка­на­ва ар­га­ні­за­ва­ла ка­ля яе ўні­каль­ную эка­ла­гіч­ную сцеж­ку пра­цяг­лас­цю 1,5 кі­ла­мет­ра. Гі­дам пад­час па­да­рож­жа па ле­се ста­но­віц­ца яго гас­па­дар — ле­са­вік...

Ці лёг­кі хлеб ула­да­ра ся­дзі­бы, ці пры­быт­ко­вая гэ­та спра­ва? Ці вы­гад­на мяс­цо­вым ула­дам і на­сель­ніц­тву, каб пры­ват­ных ту­рыс­тыч­ных ся­дзіб ста­на­ві­ла­ся больш? На гэ­тыя і ін­шыя пы­тан­ні па­спра­ба­ваў знай­сці ад­ка­зы наш ка­рэс­пан­дэнт.

«Са­ра­фан­нае ра­дыё» — леп­шая рэ­кла­ма

У гос­ці да Ні­ны Ні­ка­на­вай мы пры­еха­лі ра­зам са Свят­ла­най Пу­ка­вай, стар­шы­нёй Лёз­нен­ска­га сель­ска­га Са­ве­та. Па да­ро­зе яна рас­ка­за­ла, што ха­це­ла б, каб та­кіх іні­цы­я­тыў­ных лю­дзей, як ула­даль­ні­ца ся­дзі­бы «У Ні­нэль», бы­ло больш.

— Па­да­так для тых, хто пры­мае ту­рыс­таў, фік­са­ва­ны — уся­го ба­за­вая ве­лі­чы­ня ў год. Але не ма­гу ска­заць, што, на­прык­лад, на­ша­му сель­са­ве­ту ці ра­ё­ну ня­ма вя­лі­кай ка­рыс­ці ад вяс­ко­ва­га ту­рыз­му. На­прык­лад, гос­ці куп­ля­юць неш­та ў кра­мах — па­вя­ліч­ва­ец­ца та­ва­ра­зва­рот. Гас­па­да­ры ся­дзіб па да­па­мо­гу звяр­та­юц­ца да мяс­цо­вых — у лю­дзей да­дат­ко­вы за­ро­бак. А ка­лі ўжо ка­заць пра «вя­лі­кія ды­ві­дэн­ды», дык не­ка­то­рыя з тых, хто ад­па­чы­ваў «У Ні­нэль», по­тым ку­пі­лі тут да­мы. Гэ­та ж якая рэ­кла­ма ра­ё­ну! На­ват з да­лё­ка­га за­меж­жа пры­яз­джа­юць да Ні­ны! — рас­каз­вае Свят­ла­на Пу­ка­ва.

Пас­ля зна­ём­ства з Ні­най Ні­ка­на­вай уз­ні­кае ўра­жан­не, што ве­да­еш яе даў­но. Не­здар­ма боль­шасць з ту­рыс­таў пры­яз­джае по­тым яшчэ і яшчэ, ра­іць ад­па­чыць у Пуш­ках сва­ім сва­я­кам, зна­ё­мым.

— Са­мая леп­шая рэ­кла­ма — «са­ра­фан­нае ра­дыё». А ве­да­е­це, як пры­ем­на, ка­лі да мя­не пры­яз­джа­юць дзе­ці і ўну­кі ко­ліш­ніх гас­цей! Без­умоў­на, ся­род ту­рыс­таў роз­ныя лю­дзі бы­ва­юць. Не­ка­то­рым ад­маў­ляю яшчэ пад­час тэ­ле­фа­на­ван­ня. Па го­ла­се і па ад­ка­зах на мае пы­тан­ні ад­чу­ваю, што лю­дзі не ад­па­чыць хо­чуць, а на­ад­ва­рот: вель­мі шум­на час пра­вес­ці. Не, я не ад­маў­ляю кам­па­ні­ям — яны ж роз­ныя бы­ва­юць. На­прык­лад, ужо не пер­шы год да мя­не пры­яз­джа­юць гос­ці з Ту­лы, вель­мі па­ва­жа­ныя лю­дзі. Днём яны гу­ля­юць па Ві­цеб­ску, хо­дзяць на кан­цэр­ты, а ўве­ча­ры — да мя­не, — рас­каз­вае Ні­на Ні­ка­на­ва.

Па аду­ка­цыі яна — на­стаў­нік бія­ло­гіі. Ця­пер у шко­ле, бу­ды­нак якой ві­даць з яе до­ма, пра­цуе кі­раў­ні­ком гурт­ка юных бі­ё­ла­гаў. Пад­час на­шай раз­мо­вы рас­каз­ва­ла, што ту­рыс­тыч­ны біз­нес ар­га­ні­зоў­ва­ла ра­зам з бы­лым му­жам Аляк­санд­рам (з ім у Ні­ны за­ха­ва­лі­ся сяб­роў­скія ста­сун­кі).

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

— Мы ж су­стра­ка­лі­ся з вось­ма­га кла­са... Ка­лі Са­ша пай­шоў у ар­мію, на­ра­дзі­ла­ся на­ша ста­рэй­шая дач­ка Свят­ла­на. Прад­пры­маль­ніц­кую дзей­насць па­чы­на­лі ў 1990-я: на ма­та­цык­ле «Ява» ез­дзі­лі па вёс­ках і ганд­ля­ва­лі роз­ны­мі кан­цы­ляр­скі­мі дро­бя­зя­мі. Вы ж, на­пэў­на, па­мя­та­е­це той час па­валь­на­га дэ­фі­цы­ту. По­тым пра­да­ва­лі лю­дзям кам­бі­корм, па­ра­сят. Бы­ло, што і па пяць­дзя­сят іх у нас у хля­ве ад­ра­зу жы­лі, — ус­па­мі­нае жан­чы­на.

У яе тры дач­кі. Ся­рэд­няя — Але­на, ма­лод­шая — Аня, пры­ём­ная, жы­ве ў Іта­ліі. Баць­ка Ні­ны быў з «за­ла­ты­мі ру­ка­мі». Мно­гія, ка­лі яе су­стра­ка­юць, дзя­ку­юць ёй за тое, што баць­ка ў свой час дом па­ста­віў або гас­па­дар­чую за­бу­до­ву.

Гэ­та трэ­ба лю­біць

Ні­на Ні­ка­на­ва пад­крэс­лі­вае, што «аза­ла­ціц­ца» на ака­зан­ні ту­рыс­тыч­ных па­слуг (як не­ка­то­рыя ду­ма­юць) не атры­ма­ец­ца. Мно­гія па­чы­на­юць, а по­тым кі­да­юць гэ­тую толь­кі на пер­шы по­гляд вель­мі пры­быт­ко­вую спра­ву.

— Сё­ле­та пры­ня­ла ча­ла­век пяць­дзя­сят. Пры­клад­на 22 міль­ё­ны руб­лёў за­ра­бі­ла. Гэ­та хі­ба шмат, ка­лі па ме­ся­цах рас­кі­нуць. На­конт апла­ты — у мя­не ёсць пра­па­но­вы і для тых, у ка­го вель­мі сціп­лы за­ро­бак. На­прык­лад, ка­лі вы хо­ча­це прос­та пе­ра­на­ча­ваць і са­мі бу­дзе­це ку­ха­рыць, трэ­ба бу­дзе за­пла­ціць 140 ты­сяч руб­лёў за нач­лег. За га­дзі­ну ў лаз­ні — 200-250 ты­сяч руб­лёў. Ка­лі хо­ча­це су­ткі пра­вес­ці ў ся­дзі­бе, ды каб з трох­ра­зо­вым хар­ча­ван­нем — 25 умоў­ных адзі­нак па­пра­шу (з ра­сі­ян жа бя­ру 40 до­ла­раў у эк­ві­ва­лен­це).

 

Ад­на­ча­со­ва ма­гу пры­няць ка­ля двац­ца­ці ча­ла­век. Да па­слуг клі­ен­таў: біль­ярд, лаз­ня, тэ­ніс, бад­мін­тон, страль­ба з пнеў­ма­тыч­най він­тоў­кі. Зі­мой — на лы­жах, кань­ках, сне­га­хо­дзе па­ка­тац­ца мож­на. А са­мае га­лоў­нае, на мой по­гляд, — ёсць маг­чы­масць ад­па­чыць ад цы­ві­лі­за­цыі, шу­му га­рад­ско­га. У мя­не ту­рыс­ты са­мі дро­вы ся­куць, по­суд мы­юць, гры­бы збі­ра­юць... Спа­чат­ку не­ка­то­рыя, бы­вае, вы­каз­ва­юць сло­вы не­за­да­во­ле­нас­ці, але хут­ка ра­зу­ме­юць, што гэ­та для іх жа ка­рыс­ці, — рас­каз­вае ўла­даль­ні­ца ся­дзі­бы.

Яна не ўтой­вае, што не­ка­то­рыя ад­на­вяс­коў­цы за во­чы на­зы­ва­юць яе «ка­пі­та­ліст­кай». Дык ча­му са­мі не мо­гуць за­няц­ца та­кім жа біз­не­сам? Без­умоў­на, ляг­чэй скар­дзіц­ца на не­да­хоп гро­шай, на цяж­кае жыц­цё, чым пры­клас­ці на­ма­ган­ні. А ства­рыць ся­дзі­бу, аказ­ва­ец­ца, вель­мі прос­та. Трэ­ба жыць у сель­скай мяс­цо­вас­ці і мець па­коі для гас­цей. На­конт спра­ва­здач­нас­ці і ін­ша­га — не­каль­кі ра­зоў на год пры­но­сіш у пад­атко­вую звест­кі пра коль­касць гас­цей. Ад­на ба­за­вая ве­лі­чы­ня ў год — фік­са­ва­ны па­да­так...

Вель­мі мно­га­му гас­па­ды­ня на­ву­чы­ла­ся на ад­па­вед­ных кур­сах, ар­га­ні­за­ва­ных Бе­ла­рус­кай ганд­лё­ва-пра­мыс­ло­вай па­ла­тай. Папоўніла свае ве­ды ў Бель­гіі. Ле­тась прад­стаў­ля­ла на­шу кра­і­ну на між­на­род­най вы­ста­ве ту­рыз­му ў ста­лі­цы Іс­па­ніі.

Гос­ці бы­лі ў за­хап­лен­ні

Пра сва­іх гас­цей спа­да­ры­ня Ні­на мо­жа рас­каз­ваць га­дзі­на­мі. Па­мя­тае кож­на­га, але ж асаб­лі­ва — гас­цей з Ка­на­ды.

— Гэ­та на­шы бы­лыя су­гра­ма­дзя­не. На­та­ша і Дзі­ма — ура­чы, пра­цу­юць у Ка­на­дзе. Пры­еха­лі да мя­не з 18-га­до­вым сы­нам і 10-га­до­вай дач­кой, а так­са­ма з сяст­рой На­тал­лі і яе дзі­цем і ма­май. Я спе­цы­яль­на ў рай­цэнтр па­еха­ла па пра­дук­ты, каб ка­шу на вог­ні­шчы зва­рыць. Тая ж юная ка­над­ка ні­ко­лі не ба­чы­ла вог­ні­шча і на­ўрад ці спра­ба­ва­ла тую ж «ляс­ную ка­шу»... Як да сва­іх ад­не­сла­ся, бо вель­мі ха­це­ла, каб тыя ка­над­цы бы­лі за­да­во­ле­ны­мі. У вы­ні­ку ім так спа­да­ба­ла­ся ў мя­не, што не ха­це­лі ад'­яз­джаць. А яшчэ бы­лі ў за­хап­лен­ні кі­тай­цы і турк­ме­ны, якія ву­чац­ца ў Ві­цеб­ску. Ін­ша­зем­цам па­да­ба­юц­ца мае «май­стар-кла­сы» — ка­лі ву­чу іх ра­біць дра­ні­кі і ін­шыя тра­ды­цый­ныя бе­ла­рус­кія стра­вы. Я ж па пер­шай аду­ка­цыі ку­хар! — пра­цяг­вае Ні­на.

Аказ­ва­ец­ца, чэр­вень для аг­ра­ся­дзі­бы — ме­сяц за­ціш­ша. А зі­мой, што ці­ка­ва, на­ро­ду на­тоўп.

— А ча­му вы здзіў­ля­е­це­ся? Зі­мой лю­дзі хо­чуць па­грэц­ца ў лаз­ні, па­ся­дзець за ста­лом ва ўтуль­най ат­мас­фе­ры, на­брац­ца энер­гіі. Дру­гі дзень вя­сел­ля ў мя­не спраў­ля­юць прак­тыч­на круг­лы год! — рас­каз­вае Ні­на.

Кан­ку­рэн­цыі яна не ба­іц­ца, шчы­ра пры­зна­ла­ся Ні­на — бу­дзе толь­кі ра­да, ка­лі по­бач з'я­вяц­ца аг­ра­ся­дзі­бы. У ін­шых ра­ё­нах так зва­ныя ту­рыс­тыч­ныя клас­та­ры вель­мі пры­цяг­ва­юць гас­цей. У ад­ной ся­дзі­бе ар­га­ні­зу­юць май­стар-кла­сы, на­прык­лад, ад ра­мес­ні­каў, у ін­шай — стаў­ка ро­біц­ца на па­каз аб­ра­даў. І гас­па­да­рам доб­ра, і гас­цям ці­ка­ва.

— Вось наш аг­ра­га­ра­док мож­на «рас­кру­ціць» з пунк­ту гле­джан­ня края­знаў­ча­га кі­рун­ку. Ста­ра­жы­лы рас­каз­ва­юць, што ў Пуш­ках жыў пан Ва­сіль. На пан­скіх зем­лях быў заў­сё­ды ба­га­ты ўра­джай і кве­так бы­ло мност­ва. Дык мож­на ж неш­та пры­ду­маць, каб за­ці­ка­віць пры­ез­джых. Ідэй у мя­не шмат.

Та­ма­ра Дры­лё­нак, стар­шы­ня Лёз­нен­ска­га ра­ён­на­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў:

— У па­за­мі­ну­лым го­дзе ў кон­кур­се «Леп­шая аг­ра­эка­ся­дзі­ба Ві­цеб­скай воб­лас­ці» ў на­мі­на­цыі «Эка­ся­дзі­ба го­да» пе­ра­маг­ла «У Ні­нэль». Ле­тась гас­па­ды­ня ста­ла пе­ра­мож­цай у ана­ла­гіч­най на­мі­на­цыі — ужо ў рэс­пуб­лі­кан­скім кон­кур­се. Та­ды ж на ба­зе ся­дзі­бы «У Ні­нэль» ад­быў­ся злёт гас­па­да­роў аг­ра­эка­ся­дзіб Ві­цеб­шчы­ны з удзе­лам дэ­ле­га­цыі са Сма­лен­скай воб­лас­ці. Усе аца­ні­лі вы­со­кі ўз­ро­вень і бы­лі пры­ем­на здзіў­ле­ны ўба­ча­ным. А эка­ла­гіч­ная сцеж­ка ста­ла ад­ным з ту­рыс­тыч­ных брэн­даў ра­ё­на. Вы­ка­наў­чая і прад­стаў­ні­чая ўла­ды і  а­да­лей бу­дуць аказ­ваць да­па­мо­гу тым, хто хо­ча за­няц­ца пры­ват­най спра­вай. На­га­даю, што раз­віц­цю аграр­на­га ту­рыз­му па­спры­яў Указ кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы «Аб ме­рах па раз­віц­ці аг­ра­эка­ту­рыз­му ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ніна Іванова: «Менавіта грамадства павінна рабіць крокі насустрач»

Ніна Іванова: «Менавіта грамадства павінна рабіць крокі насустрач»

Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.