Вы тут

ВУП па­вя­лі­чыў­ся на 1,6%


Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі На­цы­я­наль­на­га ста­тыс­тыч­на­га ка­мі­тэ­та, ва­ла­вы ўнут­ра­ны пра­дукт Бе­ла­ру­сі сё­ле­та за сту­дзень—лі­пень уз­рос на 1,6% у па­раў­на­нні з ана­ла­гіч­ным пе­ры­я­дам ле­тась. У гра­шо­вым вы­мя­рэн­ні гэ­ты па­каз­чык да­сяг­нуў ліч­бы 413 трлн 887 млрд руб­лёў.

Спе­цы­я­ліс­ты ад­зна­ча­юць, што пра­дук­цый­насць пра­цы па ВУП (без мік­ра­ар­га­ні­за­цый і ма­лых ар­га­ні­за­цый без ве­да­мас­най пад­па­рад­ка­ва­нас­ці) скла­ла 75,9 млн руб­лёў, што на 2,7% больш у па­раў­на­нні з ся­мю ме­ся­ца­мі ле­тась.

Та­кім чы­нам, пра­мыс­ло­вай пра­дук­цыі ў сту­дзе­ні—лі­пе­ні вы­раб­ле­на на 383 трлн 65 млрд руб­лёў, у тым лі­ку за лі­пень на 56 трлн 861,7 млрд руб­лёў. За­па­во­лен­не тэм­паў зні­жэн­ня прам­выт­вор­час­ці пра­цяг­ва­ец­ца.

А вось у сель­скай гас­па­дар­цы, бу­даў­ніц­тве жыл­ля і сіс­тэ­ме ап­то­ва­га гандлю на­зі­ра­юц­ца на­ват плю­сы. Сель­ска­гас­па­дар­чай пра­дук­цыі (у гас­па­дар­ках усіх ка­тэ­го­рый) у сту­дзе­ні—лі­пе­ні вы­раб­ле­на на 58 трлн 115,4 млрд руб­лёў, што дае пры­рост да ана­ла­гіч­на­га пе­ры­я­ду ле­тась на ўзроў­ні 7,8%. Удзель­ная ва­га іна­ва­цый­най пра­дук­цыі ў агуль­ным аб'­ёме ад­гру­жа­най скла­ла 15%. Ін­вес­ты­цыі ў асноў­ны ка­пі­тал да­сяг­ну­лі 111 трлн 676,9 млрд руб­лёў.

За сем ме­ся­цаў уве­дзе­на ў экс­плу­а­та­цыю жыл­ля за кошт усіх кры­ніц фі­нан­са­ван­ня 2 млн 973,4 тыс. квад­рат­ных мет­раў, або на 7,6% больш за та­кі пе­ры­яд ле­тась. Па­вя­лі­чыў­ся за сем ме­ся­цаў і ап­то­вы та­ва­ра­аба­рот на 11,2% да 315 трлн 429,3 млрд руб­лёў, роз­ніч­ны — на 10,3% да 169 трлн 970,5 млрд руб­лёў.

Сяр­гей КУР­КАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».