Вы тут

Агурок: другая маладосць


Не сак­рэт, што ў па­чат­ку жніў­ня ўра­джай­насць агур­коў у цяп­лі­цах зні­жа­ец­ца. Асаб­лі­ва ак­ту­аль­на гэ­та ў су­вя­зі з ма­са­вым на­быц­цём цяп­ліц з по­лі­кар­ба­нат­ну: вы­дат­ка­ва­ныя не­ма­лыя срод­кі, і хо­чац­ца атры­маць ад­да­чу ў вы­гля­дзе пра­цяг­ла­га па ча­се збо­ру агур­коў. Ці мож­на па­доў­жыць пло­да­на­шэн­не?

У зні­жэн­ні пло­да­на­шэн­ня ві­на­ва­тыя як на­ту­раль­нае ста­рэн­не рас­лін да­гэ­туль, так і се­зон­нае па­ні­жэн­не тэм­пе­ра­ту­ры па­вет­ра, асаб­лі­ва ў нач­ны час. Як зма­гац­ца з гэ­ты­мі з'я­ва­мі?

Мож­на пра­вес­ці ама­лодж­ван­не агу­роч­ных рас­лін з да­па­мо­гай рас­тво­ру ма­ча­ві­ны (20 г кар­ба­мі­ду на 10 л ва­ды). У жніў­ні доб­ра да­па­ма­гае пра­доў­жыць пло­да­на­шэн­не і па­за­ка­ра­нё­вая пад­корм­ка ўгна­ен­ня­мі з мік­ра­эле­мен­та­мі (з раз­лі­ку 1-2 г на 1 л ва­ды). Дзя­ку­ю­чы та­кім пад­корм­кам па­чы­на­юць на­рас­таць но­выя ліс­ты і пле­ці, сты­му­лю­ец­ца ўтва­рэн­не ма­ла­дых за­вя­зяў і пла­доў.

Пло­да­на­шэн­не ў жніў­ні па­сту­по­ва ссоў­ва­ец­ца да вер­ха­він рас­лін, пле­ці ага­ля­юц­ца, спаў­за­юць са шпа­лер. Апус­ціў­шы рас­лі­ны са шпа­ле­ры, аго­ле­ныя ніж­нія част­кі агу­роч­ных пле­цяў аку­рат­на згорт­ва­юць у ко­ла і пры­сы­па­юць звер­ху зям­лёй, змя­ша­най з пе­ра­гно­ем. Лепш гэ­та ра­біць да па­лі­ву — та­ды рас­лі­ны не та­кія да­лі­кат­ныя і менш траў­мі­ру­юц­ца. Вель­мі ка­рыс­на пе­ры­я­дыч­на да ка­ра­нёў пад­сы­паць све­жую зям­лю, пе­ра­мя­ша­ную з пе­ра­гно­ем. Гэ­та не толь­кі пе­ра­шка­джае ага­лен­ню ка­ра­нёў, але і спры­яе на­рас­тан­ню но­вых.

У жніў­ні, у су­вя­зі з се­зон­ным па­ні­жэн­нем дзён­ных і асаб­лі­ва нач­ных тэм­пе­ра­тур, рас­лі­ны па­чы­на­юць горш па­глы­наць па­жыў­ныя рэ­чы­вы. Асаб­лі­ва не­бяс­печ­ныя нач­ныя па­ні­жэн­ні тэм­пе­ра­ту­ры ні­жэй за 10 °С. Агу­роч­ныя рас­лі­ны пры гэ­тым не гі­нуць, але іх рост і пло­да­на­шэн­не пры­пы­ня­юц­ца. Ка­лі ёсць ве­ра­год­насць та­ко­га рэз­ка­га зні­жэн­ня нач­ной тэм­пе­ра­ту­ры, не­ка­то­рыя ага­род­ні­кі па­кі­да­юць для гэ­тай мэ­ты ў цяп­лі­цах вяд­ро ці боч­ку з га­ра­чы­мі ка­мя­ня­мі. Ёміс­тасць пры гэ­тым з мэ­тай па­жар­най бяс­пе­кі на­кры­ва­юць веч­кам і кант­ра­лю­юць, каб да га­ра­ча­га жа­ле­за не да­ты­ка­лі­ся га­ру­чыя ма­тэ­ры­я­лы цяп­лі­цы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».