Вы тут

Нашто Жабе парасон?


У ці­хай за­то­цы вя­лі­кай рэч­кі жы­ла Жа­ба. Яна ла­ві­ла му­шак і ка­ма­роў, ра­бі­ла за­па­сы на зі­му, лю­бі­ла пры­го­жа апра­на­цца, шы­ка­ваць пе­рад су­сед­ка­мі ў но­вых стро­ях. І ля хат­кі сва­ёй са­дзі­ла ўсё но­выя і но­выя гар­ла­чы­кі, хоць кве­так ні­ко­лі не лю­бі­ла.

— Ах, якая я пра­цаў­ні­ца, — рас­каз­ва­ла ўсім, — ах, якая ра­зум­ні­ца! Не тое, што мой муж — цэ­лы дзень ля­жыць на ка­на­пе. І як ён толь­кі тры­вае!

А яшчэ Жа­ба лю­бі­ла па­ся­дзець з су­сед­кай — вы­піць ка­вы з плёт­ка­мі.

— Ці ба­чы­ла ты, якія ма­лень­кія воч­кі ў Жа­бя­ня­ці — уну­ка ста­рой Жа­бі­хі? Жах! Жах!.. А якія вя­ліз­ныя — ва ўнуч­кі Жа­бу­лі?.. Жа­бя­ня (ты ці чу­ла?) за­ля­ца­ец­ца да Жу­бы... А Жа­бу­лін муж на­чуе ў Жа­бі­хі... Жах! Жах...

Жа­ба пра­ца­ва­ла пра­да­вач­кай. Але спра­вы ў яе зу­сім не іш­лі, бо яна маг­ла ска­заць па­куп­ні­цы: «Так, гэ­та доб­рая спад­ніч­ка, пры­го­жая, але ж не з тва­і­мі кры­вы­мі на­га­мі яе на­сіць», аль­бо: «Шы­коў­ны пад­коў­дра­нік, але ж на­вош­та та­бе двух­спаль­ны, ка­лі твой муж спіць ця­пер з ін­шаю?»

Ка­ра­цей, ні ін­тэ­ле­кту, ні так­ту Жа­ба не ме­ла, за­тое жа­дан­няў...

Ад­ной­чы, на­ла­віў­шы му­шак, яна ся­дзе­ла на вя­лі­кім ліс­це — «па­сві­ла» ма­тыль­коў і пчо­лак. Рап­там пай­шоў дождж.

— Ква-ква, як цу­доў­на! — за­шу­ме­ла Жа­ба.

Ды рап­там уба­чы­ла, што ма­тыль­кі і пчол­кі рас­кры­лі па­ра­со­ны. А ў яе... ня­ма.

— Ха­чу па­ра­сон! — ска­за­ла ве­ча­рам Жа­ба свай­му му­жу.

— На­вош­та ён та­бе? — здзі­віў­ся той. — Мы ж здаў­на жы­вём у ва­дзе.

— Ну і што? Ха­чу, — упёр­ла­ся Жа­ба і за­пла­ка­ла. — Ах, якая я га­рот­ная! Ты мя­не зу­сім не цэ­ніш...

Трэ­ба ска­заць, што гэ­та бы­ла ня­праў­да: муж вель­мі лю­біў сваю Жа­бу. Ён па­ля­ваў па ўсіх за­то­ках вя­лі­кай рэч­кі, і яго жон­ка ні ў чым не ве­да­ла ад­мо­вы.

Вось і ця­пер — не прай­шло і тыд­ня, як Жа­ба ўжо ся­дзе­ла пад па­ра­со­нам і рас­каз­ва­ла су­сед­цы, які бес­тал­ко­вы яе Жаб: каб не яна, сям'я ані­чо­га не ме­ла б! Што гэ­та яна за­га­да­ла му­жу па­ехаць у ін­шую за­то­ку, за­ра­біць там гро­шай і ку­піць па­ра­сон. Ах, якая аса­ло­да ся­дзець пад ім!

Але тут, як на за­каз, пай­шоў дождж. Су­сед­ка склі­ка­ла і ін­шых жаб па­гля­дзець на па­ра­сон. Жа­бы — вя­лі­кія і ма­лыя, да­рос­лыя і дзе­ці — па­се­лі на ліс­ці­ках і друж­на за­ква­ка­лі. Яны ра­да­ва­лі­ся даж­джу і дзі­ві­лі­ся на Жа­бу. А яна, важ­на на­дзьмуў­шы­ся, ся­дзе­ла пад сва­ім па­ра­со­нам.

Ёй так­са­ма ня­сцерп­на ха­це­ла­ся ныр­нуць у ва­ду, да ін­шых, пад дождж, але ж яна са­ма толь­кі што вы­хва­ля­ла­ся, што пад па­ра­со­нам ле­пей. Зна­чыць, трэ­ба бы­ло ся­дзець і не квакаць.

Люд­мі­ла Баб­роў­ская,

г.п. Пад­свіл­ле, Глы­боц­кі ра­ён

 

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.