Вы тут

Цэ­ны толь­кі ў на­цы­я­наль­най ва­лю­це


 

А кур'­ер­ская да­стаў­ка ста­не вы­ключ­на пра­фе­сій­най?

Бе­ла­ру­сы даў­но аца­ні­лі пе­ра­ва­гі ін­тэр­нэт-ганд­лю, але мно­гія пра­цяг­ва­юць з не­да­ве­рам ста­віц­ца да пра­па­ноў крам у се­ці­ве. Пры­чы­на — стэ­рэа­тып, што та­вар мо­жа ака­зац­ца ня­якас­ным, а пра­даў­цы не да­дуць чэк або га­ран­тый­ны та­лон. Што ўяў­ляе са­бой бе­ла­рус­кі ры­нак ін­тэр­нэт-ганд­лю сён­ня? Якія праб­ле­мы за­ста­юц­ца па­куль не вы­ра­ша­ны­мі? Гэ­тыя і ін­шыя пы­тан­ні аб­мяр­коў­ва­лі­ся экс­пер­та­мі пад­час «круг­ла­га ста­ла» ў прэс-цэнт­ры БЕЛ­ТА.

За воп­рат­кай і кні­га­мі перс­пек­ты­ва

1Як па­ве­да­мі­ла на­мес­нік мі­ніст­ра ганд­лю Іры­на Нар­ке­віч, яшчэ ў 2006 го­дзе ў рэс­пуб­лі­цы бы­ло за­рэ­гіст­ра­ва­на ўся­го 380 ін­тэр­нэт-крам. Але з вы­ха­дам ука­за кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы №60, які ўвёў аба­вяз­ко­вую рэ­гіст­ра­цыю ін­тэр­нэт-крам у ганд­лё­вым рэ­ест­ры, сі­ту­а­цыя па­ча­ла мя­няц­ца. Да 2010 го­да та­кіх суб'­ек­таў ганд­лю ста­ла ўжо 3,3 ты­ся­чы. Іс­тот­ны ўплыў зра­бі­ла пры­няц­це сё­ле­та За­ко­на «Аб дзяр­жаў­ным рэ­гу­ля­ван­ні ганд­лю і гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь», якім бы­ло ўве­дзе­на да­дат­ко­вае рэ­гу­ля­ван­не ін­тэр­нэт-ганд­лю. Так, на па­ча­так го­да бы­лі за­рэ­гіст­ра­ва­ны 6473 ін­тэр­нэт-кра­мы, а ўжо да 8 жніў­ня іх коль­касць уз­рас­ла ў 1,5 ра­за да 9627.

Мін­ган­даль як рэ­гу­ля­тар за­ці­каў­ле­ны, каб ін­тэр­нэт-ган­даль раз­ві­ваў­ся не толь­кі ў ста­лі­цы, але і ў рэ­гі­ё­нах. І ка­лі на 1 сту­дзе­ня 2013 го­да 74,8% усіх ін­тэр­нэт-крам бы­ло за­рэ­гіст­ра­ва­на ў Мін­ску, то за­раз ад­бы­ва­ец­ца пе­ра­раз­мер­ка­ван­не, на­рас­тае ак­тыў­насць у рэ­гі­ё­нах, а вось до­ля ста­лі­цы зні­зі­ла­ся да 69,7%. Та­ва­ра­зва­рот ін­тэр­нэт-крам з 2009 го­да вы­рас больш чым у 45 ра­зоў і да­сяг­нуў па вы­ні­ках 2013-га 3,154 трлн руб­лёў.

Да­рэ­чы, у цэ­лым удзель­ні­кі рын­ку ста­лі больш сур'­ёз­на ста­віц­ца да біз­не­су ў ін­тэр­нэ­це. «Яшчэ 8-10 га­доў та­му ні­хто на­ват не рас­цэнь­ваў ін­тэр­нэт-ган­даль як кан­ку­рэн­та тра­ды­цый­най роз­ні­цы, а сён­ня ўсе буй­ныя сет­кі лі­чаць не­аб­ход­нас­цю мець ін­тэр­нэт-рэ­сурс», — сцвяр­джае за­сна­валь­нік ін­тэр­нэт-кра­мы 21vek.by Сяр­гей Вай­ні­ло­віч. Зра­зу­ме­ла, больш праз ін­тэр­нэт куп­ля­юць ма­ла­дыя лю­дзі, са­мая вы­со­кая ак­тыў­насць у сег­мен­тах з 18 да 24 і з 25 да 35 га­доў. Пры гэ­тым за апош­ні год на­ме­ці­ла­ся ці­ка­вая тэн­дэн­цыя: больш ста­лі куп­ляць у се­ці­ве і лю­дзі ста­рэй­ша­га ўзрос­ту — да 55 га­доў. А лі­дзі­ру­юць у ін­тэр­нэт-про­да­жах па­куль што элект­ра-, тэ­ле- і ра­дыё­та­ва­ры. Ак­тыў­на раз­ві­ва­ец­ца про­даж бу­даў­ні­чых ма­тэ­ры­я­лаў, мэб­лі і аў­та­зап­час­так. «Перс­пек­тыў­ныя кі­рун­кі — воп­рат­ка, кні­гі, на­сен­не і ін­шая са­да­вод­чая пра­дук­цыя», — лі­чыць Іры­на Нар­ке­віч.

У це­ні ні­ко­га не за­ста­нец­ца

Мі­ка­лай Па­це­еў, на­чаль­нік га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня ар­га­ні­за­цыі кант­роль­най дзей­нас­ці Мі­ніс­тэр­ства па па­дат­ках і збо­рах, упэў­не­ны, што нор­ма, якая аба­вяз­вае ін­тэр­нэт-кра­мы пра­да­стаў­ляць спа­жыў­цам пра­ва апла­ціць куп­лю без­на­яў­на, бу­дзе са­дзей­ні­чаць вы­ва­ду з це­ню гэ­тых раз­лі­каў. «Акра­мя та­го, пла­ну­ец­ца па­сту­по­вае ўвя­дзен­не да 2015-2016 га­доў сіс­тэ­мы кант­ро­лю ка­са­вых апа­ра­таў. Бу­дзе фік­са­вац­ца пра­цэс пе­ра­да­чы гра­шо­вых срод­каў, пры­ня­тых з вы­ка­ры­стан­нем ка­са­вых апа­ра­таў, апе­ра­та­ру. Гэ­та зро­біць не­маг­чы­мы­мі ўся­ля­кія зло­ўжы­ван­ні, які­мі гра­шаць ня­доб­ра­сум­лен­ныя пла­цель­шчы­кі, змя­ня­ю­чы, «ад­круч­ва­ю­чы» ка­са­выя апа­ра­ты», — па­ве­да­міў прад­стаў­нік МПЗ.

Ін­тэр­нэт-пля­цоў­ка так­са­ма бу­дзе ад­каз­най

Пас­ля ўступ­лен­ня ў сі­лу За­ко­на «Аб дзяр­жаў­ным рэ­гу­ля­ван­ні ганд­лю і гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь» зні­зі­ла­ся ры­зы­ка мах­ляр­ства. «Так, ра­ней ня­доб­ра­сум­лен­ны пра­да­вец мог пад­ма­нуць не­каль­кі дзя­сят­каў клі­ен­таў і за­тым змя­ніць наз­ву кра­мы. Па­куп­ні­кі не ве­да­лі, да ка­го звяр­нуц­ца, а ін­тэр­нэт-пля­цоў­ка, дзе та­кі ня­доб­ра­сум­лен­ны пра­да­вец ганд­ля­ваў, ні­чым не маг­ла да­па­маг­чы, — раз­ва­жае Іры­на Нар­ке­віч. — Та­му мы аба­вя­за­лі ўлас­ні­каў ін­тэр­нэт-пля­цо­вак браць на ся­бе ад­каз­насць за тых, з кім яны за­клю­чы­лі да­га­во­ры. Яны па­він­ны не толь­кі па па­тра­ба­ван­ні па­куп­ні­ка пра­да­ста­віць звест­кі аб пра­даў­цу, але і за­фік­са­ваць зва­рот па­куп­ні­ка, пе­ра­даць яго пра­даў­цу і за­бяс­пе­чыць вы­ка­нан­не апош­нім пра­воў па­куп­ні­ка». Так­са­ма ў ад­па­вед­нас­ці з но­вым за­ка­на­даў­ствам, ін­тэр­нэт-пля­цоў­ка мае пра­ва ска­са­ваць да­га­вор арэн­ды з ін­тэр­нэт-кра­май, ка­лі на пра­ця­гу 12 ме­ся­цаў не менш за два ра­зы ад кант­ра­лю­ю­чых ор­га­наў па­сту­па­ла па­ве­дам­лен­не аб па­ру­шэн­ні гэ­тай ін­тэр­нэт-кра­май за­ка­на­даў­ства аб ганд­лі або аба­ро­не пра­воў спа­жыў­цоў.

Штраф за ня­пра­віль­ную ца­ну

У бе­ла­рус­кіх ін­тэр­нэт-кра­мах хут­ка знік­нуць цэ­ны, па­зна­ча­ныя ва ўмоў­ных адзін­ках. «У блі­жэй­шы час мы пач­нём ак­тыў­ную пра­вер­ку ін­тэр­нэт-пля­цо­вак на прад­мет та­го, як указ­ва­ец­ца ца­на на та­вар, — за­яві­ла на­мес­нік мі­ніст­ра ганд­лю. — Яна па­він­на быць дак­лад­най з пунк­ту гле­джан­ня за­ко­наў «Аб рэ­кла­ме», «Аб аба­ро­не пра­воў спа­жыў­ца», «Аб ганд­лі». Па­ру­шаль­ні­каў бу­дзем штра­фа­ваць». Як ка­жа на­чаль­нік бю­ро про­да­жаў у Бе­ла­ру­сі ЗАТ «Ат­лант» Анд­рэй Ла­дош­кін, су­свет­ная прак­ты­ка па­каз­вае, што ўсе ары­ен­ту­юц­ца на на­цы­я­наль­ную ва­лю­ту: «Ка­лі спы­таць на­ват у на­шых су­се­дзяў ра­сі­ян, коль­кі та­вар бу­дзе каш­та­ваць у ва­лю­це, ні­хто не ад­ка­жа. Ганд­лю­еш ў Бе­ла­ру­сі — уста­наў­лі­вай цэ­ны ў бе­ла­рус­кіх руб­лях».

«Стэ­рэа­тып, што та­вар у ін­тэр­нэ­це мож­на на­быць за ва­лю­ту, вар­та раз­бу­раць, а ін­тэр­нэт-пля­цоў­кі, на жаль, яго толь­кі ўма­цоў­ва­юць, — да­дае Сяр­гей Вай­ні­ло­віч. — Пры ўка­зан­ні цэн на та­ва­ры ў ва­лю­це пра­даў­цы час­та ары­ен­ту­юц­ца на зу­сім роз­ныя кур­сы і тым са­мым увод­зяць па­куп­ні­коў у зман. На мой по­гляд, не­аб­ход­на аба­вя­заць пля­цоў­кі ўказ­ваць цэ­ны на та­ва­ры толь­кі ў на­цы­я­наль­най ва­лю­це. Гэ­та па­вы­сіць да­вер спа­жыў­цоў да ін­тэр­нэт-ганд­лю, бо лю­дзі ад­чу­юць, што тут дзей­ні­ча­юць та­кія ж за­ко­ны, як і ва ўсіх звы­чай­ных кра­мах».

Па­ру­шэн­ні

Згод­на з за­ка­на­даў­ствам, ін­тэр­нэт-кра­мы па­він­ны быць за­рэ­гіст­ра­ва­ны, а ін­тэр­нэт-пля­цоў­кі — не. «І сён­ня мы дак­лад­на не ве­да­ем, коль­кі іх ство­ра­на і хто там пра­цуе, — га­во­рыць Іры­на Нар­ке­віч. — У блі­жэй­шы час па­ста­ра­ем­ся зра­біць пра­цу пля­цо­вак больш праз­рыс­тай. Маг­чы­ма, увя­дзём для гэ­тых гуль­цоў пэў­ныя аб­ме­жа­ван­ні». Акра­мя та­го, пла­ну­ец­ца пра­ду­маць за­ха­ды, якія да­зво­ляць вы­ка­рыс­таць рэ­сур­сы ін­тэр­нэт-пля­цо­вак для стры­ман­ня рэа­лі­за­цыі не­ле­галь­на­га та­ва­ру. «Маг­чы­ма, вар­та пра­ду­гле­дзець у за­ка­на­даў­стве аба­вя­зак ін­тэр­нэт-пля­цоў­кі кант­ра­ля­ваць та­ва­ры на прад­мет сер­ты­фі­ка­цыі пры за­клю­чэн­ні да­га­во­ра».

Да­рэ­чы, асноў­ны­мі па­ру­шэн­ня­мі ў ін­тэр­нэт-ганд­лі з'яў­ля­юц­ца пры­ём на­яў­ных гра­шо­вых срод­каў без вы­ка­ры­стан­ня ка­са­вых апа­ра­таў, рэа­лі­за­цыя та­ва­ру без да­ку­мен­таў, якія па­цвяр­джа­юць яго на­быц­цё, про­даж та­ва­раў без кант­роль­ных зна­каў. За пер­шае паў­год­дзе 2014 го­да пад­атко­вы­мі ор­га­на­мі пра­ве­дзе­на ка­ля 300 пра­ве­рак ін­тэр­нэт-крам, кан­фіс­ка­ва­на та­вар­на-ма­тэ­ры­яль­ных каш­тоў­нас­цяў на су­му ка­ля 20 млрд руб­лёў. Су­ма ад­мі­ніст­ра­цый­ных штра­фаў скла­ла ка­ля 600 млн. Так­са­ма ўста­ноў­ле­на ка­ля 100 фі­зіч­ных асоб, якія ажыц­цяў­ля­лі ган­даль у ін­тэр­нэ­це без рэ­гіст­ра­цыі ў якас­ці прад­пры­маль­ні­каў. У іх кан­фіс­ка­ва­на та­вар­на-ма­тэ­ры­яль­ных каш­тоў­нас­цяў на су­му ка­ля 6 млрд руб­лёў. Усе яны бы­лі пры­цяг­ну­ты да ад­мі­ніст­ра­цый­най ад­каз­нас­ці.

Ай­чын­нае з'явіцца і ў ін­тэр­нэ­це

Ста­цы­я­нар­ныя кра­мы аба­вя­за­лі пра­па­ноў­ваць пэў­ны асар­ты­мент та­ва­раў, у тым лі­ку трэ­ба па­вя­ліч­ваць на пры­лаў­ках до­лю пра­дук­цыі ай­чын­най вы­твор­час­ці. Ці пла­ну­ец­ца рас­паў­сю­дзіць гэ­тую нор­му на ін­тэр­нэт-кра­мы? На­мес­нік мі­ніст­ра ганд­лю не су­праць: «Ча­му б не па­ста­віць ай­чын­ны та­вар на па­лі­цы ін­тэр­нэт-крам? Пы­тан­не аб рас­пра­цоў­цы пе­ра­лі­ку вар­та дас­ка­на­ла пра­пра­ца­ваць і аб­мер­ка­ваць з прад­стаў­ні­ка­мі біз­нес-су­поль­нас­ці». Сяр­гей Вай­ні­ло­віч ка­жа, што шы­ро­кі асар­ты­мент з'яў­ля­ец­ца асноў­ным ру­ха­ві­ком ін­тэр­нэт-ганд­лю: «У звы­чай­ных крам ня­ма тэх­ніч­най маг­чы­мас­ці пра­да­ста­віць та­кі вы­бар ха­ла­дзіль­ні­каў і ін­шых элект­ра­та­ва­раў, як у ін­тэр­нэт-крам. Мы, як лю­бы ін­шы суб'­ект ганд­лю, за­ці­каў­ле­ны ў тым та­ва­ры, які па­трэб­ны спа­жыў­цам, та­му ў нас прад­стаў­ле­ны ўсе вы­твор­цы, якія за­па­тра­ба­ва­ны рын­кам і за­ці­каў­ле­ны ў да­дат­ко­вым ка­на­ле про­да­жаў».

Сег­мен­та­цыя рын­ку

У ін­тэр­нэт-ганд­лю, на дум­ку Іры­ны Нар­ке­віч, як і ў ста­цы­я­нар­ным, дзе ёсць уні­вер­саль­ныя і брэн­да­выя кра­мы, гі­пер­мар­ке­ты і кра­мы кро­ка­вай да­ступ­нас­ці, кож­ны аб'­ект, у рэш­це рэшт, зой­ме сваю ні­шу: «Ад­бу­дзец­ца сег­мен­та­цыя рын­ку. Бу­дзе раз­ві­вац­ца сэр­віс па­слуг. На­прык­лад, кур'­ер­ская да­стаў­ка. Гэ­тую па­слу­гу трэ­ба ад­дзя­ліць ад ганд­лю, каб бы­лі пра­фе­сій­ныя служ­бы, якія дак­лад­на ад­каз­ва­юць за тэр­мі­ны да­стаў­кі».

Лепш куп­ляй­це до­ма

«Спа­жы­вец мо­жа вы­браць та­вар у бе­ла­рус­кім по­лі BY або пай­сці на ней­кія ін­шыя сай­ты. Пры гэ­тым ён па­ві­нен усве­дам­ляць, што ў вы­пад­ку на­быц­ця ў за­меж­ных ін­тэр­нэт-кра­мах ня­якас­на­га та­ва­ру (аль­бо ка­лі та­вар не бу­дзе да­стаў­ле­ны ці згуб­ле­ны) мо­гуць уз­нік­нуць скла­да­нас­ці ў аба­ро­не сва­іх пра­воў як спа­жыў­ца», — па­пя­рэ­дзі­ла Іры­на Нар­ке­віч. Па­вод­ле яе слоў, спа­жы­вец мо­жа на­кі­ра­ваць прэ­тэн­зію і ў за­меж­ную кра­му, але гэ­та не га­ран­туе, што ён атры­мае ад­каз. У Бе­ла­ру­сі ча­ла­век мо­жа звяр­нуц­ца па аба­ро­ну сва­іх пра­воў у ад­па­вед­ныя дзяр­жаў­ныя ор­га­ны, ад­ва­ка­ту­ру і гра­мад­скія ар­га­ні­за­цыі. У вы­пад­ку з за­меж­ны­мі ін­тэр­нэт-кра­ма­мі ён гэ­тую маг­чы­масць губ­ляе. Куп­ля­ю­чы ай­чын­ны та­вар, спа­жы­вец мае пра­ва на га­ран­тый­нае аб­слу­гоў­ван­не, а ка­лі на­бы­вае за­меж­ны — не. «Та­му лепш ку­піць та­вар тут, у зо­не BY, дзе ўсё зра­зу­ме­ла і праз­рыс­та», — пад­крэс­лі­ла на­мес­нік мі­ніст­ра ганд­лю.

Пад­рых­та­ваў
Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ

 

Выбар рэдакцыі

Культура

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

існуе тэорыя, што толькі той, каму выпала перажыць моцныя ўзрушэнні, можа стаць сапраўдным паэтам.

Грамадства

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Якую вакцыну выбраць для паўторнай прышчэпкі ад каранавіруса?

Грамадства

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Гэта культурнае багацце прыцягвае ў краіну масу падарожнікаў.