Некаторыя бацькі адмаўляюць сваім дзецям у вакцынацыі. Яны прыводзяць шэраг дзіўных аргументаў, але забываюцца на галоўнае. Дзіця з першага дня жыцця сутыкаецца з мноствам узбуджальнікаў інфекцыйных захворванняў. І калі яно не прышчэпленае, то адно з сутыкненняў можа завяршыцца інваліднасцю або нават гібеллю.
«У немаўлят сапраўды ад нараджэння ёсць імунітэт да некаторых захворванняў — дзякуй антыцелам, якія перадаюцца ад маці спачатку праз плацэнту, а пасля з грудным малаком. Але такая абарона мае часовы характар, — кажа ўрач-метадыст 3-й гарадской дзіцячай клінічнай паліклінікі г. Мінска Галіна САФРОНАВА. — Вакцынацыя, імунізацыя, прышчэпка — гэта стварэнне штучнага імунітэту да інфекцыйных захворванняў. Увядзенне вакцын «прымушае» імунную сістэму папрацаваць так, нібы мае месца рэальная інфекцыя. Актыўны штучны імунітэт узнікае ў сярэднім праз 2-3 тыдні пасля завяршэння вакцынацыі і захоўваецца месяцамі і нават гадамі. Таму для падтрымання выпрацоўкі антыцел праводзяцца рэвакцынацыі — паўторныя прышчэпкі.
Прышчэпкі, якія нам робяць у дзяцінстве супраць асобных інфекцый, ствараюць аснову імунітэту на ўсё жыццё. У кожнай краіне ўлічваецца свая эпідэмічная сітуацыя, а таму дзейнічае Нацыянальны каляндар прышчэпак. Прафілактычныя прышчэпкі, устаноўленыя гэтым календаром, абавязковыя, але яны не могуць праводзіцца прымусова. Кожны павінен зрабіць выбар.
- Вакцынацыя немаўлят пачынаецца ў першыя суткі пасля нараджэння правядзеннем прафілактычнай прышчэпкі супраць віруснага гепатыту В і туберкулёзу.
- Перад прышчэпкай дзіця абавязкова аглядае педыятр, ацэньвае стан здароўя і дае допуск да прышчэпкі.
- Пасля праведзенай прышчэпкі ў дзіцяці можа быць мясцовая рэакцыя — прыпухласць і пачырваненне ў месцы ін'екцыі. Калі назіраецца павышэнне тэмпературы, пагаршэнне самаадчування, неабходна паказацца ўрачу.
- Ніводная вакцына не дае 100 працэнтаў гарантыі, што дзіця, якое атрымала прышчэпку, не захварэе. Гэта бывае рэдка, і інфекцыя працякае ў лёгкай форме.
- Бяспеку ад той ці іншай інфекцыі забяспечвае прышчэпліванне не менш за 80 працэнтаў насельніцтва.
Святлана БАРЫСЕНКА
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.
У чым рухальная сіла навукі перамагаць.