Вы тут

З гра­ві­та­цы­яй ра­за­бра­ла­ся: пры­вез­ла «се­раб­ро»


 

Дзе­ся­ці­клас­ні­ца Лі­цэя БДУ На­стас­ся Ка­пін­ская за­ва­я­ва­ла ся­рэб­ра­ны ме­даль на 8-й між­на­род­най алім­пі­я­дзе па аст­ра­но­міі і аст­ра­фі­зі­цы ў Ру­мы­ніі.

У склад бе­ла­рус­кай ка­ман­ды ўвай­шлі так­са­ма на­ву­чэ­нец гім­на­зіі №1 з Лі­ды Сяр­гей Бі­рыч, на­ву­чэ­нец ста­ліч­на­га лі­цэя № 2 Дзміт­рый Мі­хай­лаў і вы­пуск­ні­кі гро­дзен­скай гім­на­зіі № 3 Ан­тон Ке­дук і Яў­ген Про­тас. Усе яны пе­ра­маг­лі на рэс­пуб­лі­кан­скай алім­пі­я­дзе і ўвай­шлі ў пя­цёр­ку най­мац­ней­шых у на­шай кра­і­не. Але на між­на­род­най алім­пі­я­дзе ім тро­хі не ха­пі­ла во­пы­ту і шан­ца­ван­ня...

У ад­роз­нен­не ад між­на­род­ных алім­пі­яд па ма­тэ­ма­ты­цы або фі­зі­цы, алім­пі­я­да па аст­ра­но­міі скла­да­ец­ца з трох ту­раў: тэ­а­рэ­тыч­на­га, прак­тыч­на­га, які ўклю­чае ана­ліз да­ных, атры­ма­ных пра­фе­сій­ны­мі аст­ра­но­ма­мі, і на­зі­раль­ніц­ка­га. На апош­нім эта­пе спа­бор­ніц­тваў школь­ні­кам да­вя­ло­ся пра­ца­ваць у пла­не­та­рыі і пад ад­кры­тым не­бам. Удзель­ні­кам пра­па­ноў­ва­лі­ся за­дан­ні на рас­па­зна­ван­не зо­рак, су­зор'­яў, ту­ман­нас­цяў і г.д.

Пад­рых­тоў­кай бе­ла­рус­кай збор­най да спа­бор­ніц­тваў зай­ма­лі­ся да­цэнт ка­фед­ры тэ­а­рэ­тыч­най фі­зі­кі Брэсц­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя А.С.Пуш­кі­на Ста­ні­слаў Се­кяр­жыц­кі і вы­клад­чык аст­ра­но­міі Лі­цэя БДУ Аляк­сандр Па­плаў­скі. Па сло­вах Аляк­санд­ра Па­плаў­ска­га, у гэ­тым го­дзе алім­пі­яд­ныя за­дан­ні бы­лі да­во­лі скла­да­ны­мі і ад­на­ча­со­ва вель­мі ці­ка­вы­мі, не па­доб­ны­мі на тра­ды­цый­ныя, з пры­го­жым тэкс­та­вым афарм­лен­нем. На­прык­лад, у ад­ной з за­дач кас­ма­на­ўту, які зна­хо­дзіц­ца ў ад­кры­тым кос­ма­се, не­аб­ход­на бы­ло пры да­па­мо­зе ёміс­тас­ці з ва­дой і ва­дзя­ной па­ры, ства­рыў­шы рэ­ак­тыў­ны стру­мень, вяр­нуц­ца на­зад у кас­міч­ны ка­ра­бель.

Але ба­дай што га­лоў­ным сюр­пры­зам мож­на лі­чыць фі­ла­ла­гіч­ную пад­рых­тоў­ку ся­рэб­ра­на­га пры­зё­ра між­на­род­най алім­пі­я­ды ў Ру­мы­ніі На­стас­сі Ка­пін­скай. У Лі­цэй БДУ дзяў­чы­на па­сту­па­ла год та­му як пе­ра­мож­ца алім­пі­я­ды па бе­ла­рус­кай мо­ве. Але су­стрэ­ча з та­ле­на­ві­тым пе­да­го­гам, па­мно­жа­ная на вя­лі­кую пра­ца­здоль­насць і імк­нен­не да пе­ра­мо­гі, пры­вя­лі На­стас­сю да ся­рэб­ра­най узна­га­ро­ды на між­на­род­ных спа­бор­ніц­твах па «ня­про­філь­най» для яе дыс­цып­лі­не.

На­ступ­ная між­на­род­ная алім­пі­я­да па аст­ра­но­міі і аст­ра­фі­зі­цы прой­дзе ў жніў­ні 2015 го­да ў Ін­да­не­зіі.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.