Вы тут

Легенды пад новым "соусам"


Тэ­ле­ка­нал АНТ рас­па­вя­дае пра "Бітлз" і "Ро­лінг Стоўнз" па-бе­ла­рус­ку

У но­вым се­зо­не гле­да­чоў ча­кае прэм'­е­ра пра­ек­та "Ле­ген­ды.Lіve". Вя­ду­чы Іван Пад­рэз у кож­ным вы­пус­ку бу­дзе рас­па­вя­даць пра са­мыя ці­ка­выя пе­ры­я­ды з твор­чых бія­гра­фій му­зы­кан­таў і пе­сень, вя­до­мых на ўвесь свет. Ці­ка­выя фак­ты, аб­ноў­ле­ныя аран­жы­роў­кі і толь­кі жы­вое гу­чан­не — вось што ча­кае ў гэ­тым па­да­рож­жы. Мы за­ві­та­лі на зды­мач­ную пля­цоў­ку пра­гра­мы, каб да­ве­дац­ца больш.

... Пры­глу­ша­нае свят­ло, вок­ны за­ве­ша­ны чор­ны­мі па­лот­на­мі, га­раць свеч­кі... На­ват за­бы­ва­еш, што толь­кі што тра­піў сю­ды з ву­лі­цы, дзе ня­шчад­на па­ліць сон­ца. На сцэ­не рых­ту­юц­ца да вы­ступ­лен­ня ар­тыс­ты. Апе­ра­та­ры на­строй­ва­юць ка­ме­ры. Гле­да­чы ся­дзяць у мяк­кіх крэс­лах і ча­ка­юць, якое но­вае аб­ліч­ча пры­ме чар­го­вы су­свет­на вя­до­мы хіт...

22-10

За ку­лі­са­мі зу­сім ін­шая кар­ці­на: гры­мё­ры за­ня­ты сва­ёй спра­вай, спе­ва­кі паў­та­ра­юць тэкс­ты пе­сень, а твор­чая ка­ман­да пра­ек­та са­бра­ла­ся ка­ля ма­ні­то­раў, дзе транс­лі­ру­ец­ца кар­цін­ка са сцэ­ны. Па­куль не пра­гу­ча­ла ка­ман­да: "Усе па мес­цах, па­чы­на­ем зды­маць!", на­кі­роў­ва­ем­ся да ства­раль­ні­каў пра­ек­та і рас­пыт­ва­ем, у чым сут­насць і на­віз­на ідэі.

— Па-пер­шае, мы лі­чым, што тэ­ле­ві­зій­ная ін­дуст­рыя даў­но мае па­трэ­бу ў та­кім пра­ек­це. Усё менш мож­на па­чуць, як бе­ла­рус­кія ар­тыс­ты спя­ва­юць пад фа­наг­ра­му. Ця­пер трэнд жы­во­га гу­ку. І ў на­шай пра­гра­ме так­са­ма толь­кі жы­вое гу­чан­не — жы­вая му­зы­ка, ва­кал. Та­му гле­да­чы змо­гуць па­чуць, хто і як спя­вае рэ­аль­на. Па-дру­гое, ця­пер мож­на на­зі­раць но­вы ўздым куль­ту­ры 1960-1970-х га­доў. У та­кой сі­ту­а­цыі слу­хаць "Ро­лінг Сто­унз", "Бітлз", "Ле­дзе­пе­лін" і Бо­ба Мар­лі зноў мод­на. А яшчэ мы па­дзя­ля­ем па­зі­цыю, што тэ­ле­ка­на­лы па­він­ны вы­кон­ваць і вы­ха­ваў­чую функ­цыю. І ў на­шай пра­гра­ме кож­ны гля­дач змо­жа не толь­кі па­чуць му­зы­ку, але і да­ве­дац­ца бія­гра­фіі вя­до­мых вы­ка­наў­цаў. Зга­дзі­це­ся, не ве­даць бія­гра­фію "Бітлз" — гэ­та як не чы­таць Да­ста­еў­ска­га, — рас­каз­вае пра ідэю пра­ек­та "Ле­ген­ды.Lіve" вы­ка­наў­чы прад­зю­сар тэ­ле­ка­на­ла АНТ Мі­ха­іл Бы­ча­нок.

Гэ­та пер­шая за­баў­ляль­ная цык­ла­вая пра­гра­ма на тэ­ле­ба­чан­ні. Яна бу­дзе вы­хо­дзіць у эфір раз на ты­дзень. Кож­ны вы­пуск на­гад­вае та­кі са­бе мікс з му­зы­кі і гіс­то­рый жыц­ця яе ства­раль­ні­каў. Важ­на ад­зна­чыць, што пра­гра­ма бу­дзе поў­нас­цю бе­ла­рус­ка­моў­най(!).

— Бе­ла­рус­кая мо­ва сён­ня, мож­на ска­заць, у трэн­дзе, яна ста­но­віц­ца па­пу­ляр­най. І наш тэ­ле­ка­нал гэ­та­му вель­мі рад і імк­нец­ца пад­трым­лі­ваць та­кую з'я­ву, — тлу­ма­чаць свой ход ства­раль­ні­кі пра­гра­мы.

Мі­ну­лі ча­ты­ры зды­мач­ныя дні і пяць на­чэй. Здым­кі му­зыч­ных ну­ма­роў па­чы­на­лі­ся а па­ло­ве дзя­вя­тай ра­ні­цы і за­кан­чва­лі­ся га­дзін у дзе­сяць ве­ча­ра. У пад­бо­ры вы­ка­наў­цаў для ка­вер-вер­сій не абы­шло­ся без спрэ­чак. Ка­му і якую пес­ню да­ве­рыць для вы­ка­нан­ня — мер­ка­ван­ні на­конт гэ­та­га ча­сам ра­зы­хо­дзі­лі­ся.

22-11

— Кож­ны гля­дзеў на сі­ту­а­цыю са сва­ёй па­зі­цыі. Мі­ша (Мі­ха­іл Бы­ча­нок — Аўт.), як прад­зю­сар, ду­маў пра тое, як усё лепш ар­га­ні­за­ваць. На ім быў увесь ад­мі­ніст­ра­цый­ны пра­цэс. Мы з Аляк­санд­рам (Аляк­сандр Та­боль­скі, му­зыч­ны кі­раў­нік пра­ек­та — Аўт.) гля­дзе­лі на за­да­чу з па­зі­цыі, ці бу­дзе ад­па­вя­даць ар­тыст ма­тэ­ры­я­лу, на­коль­кі кам­форт­на вы­кон­ваць пэў­ную кам­па­зі­цыю тым ці ін­шым лю­дзям, — рас­каз­вае вя­ду­чы пра­гра­мы "Ле­ген­ды.Lіve" Іван Пад­рэз. — Не ха­чу ні­ко­га па­крыў­дзіць, але не кож­ны мо­жа зра­зу­мець, як спя­ваць Бо­ба Мар­лі аль­бо пе­ра­спя­ваць гру­пу "Нір­ва­на", бо нех­та рос зу­сім на ін­шай му­зы­цы, а не­ка­му прос­та па­да­ба­юц­ца роз­ныя сты­лі му­зы­кі і іх вы­ка­наў­цы. Та­му спрэч­кі твор­ча­га ха­рак­та­ру бы­лі, ад­нак мы змаг­лі прый­сці да зго­ды.

Уся­го ўва­зе гле­да­чоў бу­дзе прад­стаў­ле­на 60 кам­па­зі­цый, дзе пес­ні ты­та­наў су­свет­най му­зы­кі (та­кіх, як "The Beatles", "The Rollіng Stones", "Pіnk Floyd", "Queen", "The Doors", Bob Marley, "Пес­ня­ры", "Ве­ра­сы", "Ма­шы­на ча­су", "Бра­ва", "Чайф" і мно­гіх ін­шых) бу­дуць вы­кон­ваць на­шы ар­тыс­ты ся­род якіх Аляк­сандр Ці­ха­но­віч, Іс­куі Аба­лян, Ла­ры­са Гры­ба­лё­ва, Аляк­сей Хляс­тоў, Дзя­дзя Ва­ня, Ва­ле­рыя Са­доў­ская, гур­ты "Без Бі­ле­та", "Ста­ры Оль­са", "Hurma", "Navі", "Tomorrow Too Late", "Дай да­ро­гу".

— Я прос­та ў за­хап­лен­ні ад удзе­лу ў пра­ек­це. Бу­ду вы­кон­ваць дзве кам­па­зі­цыі: ка­вер на "Come Together" гру­пы "Бітлз" і "Love me tender" Эл­ві­са Прэс­лі, — дзе­ліц­ца ўра­жан­ня­мі ўдзель­ні­ца пра­гра­мы, спя­вач­ка Ва­ле­рыя Са­доў­ская. — Ска­жу шчы­ра, пес­ню "Бітлз" я да­гэ­туль не чу­ла, та­му атры­ма­ла ка­ла­саль­ны во­пыт пра­цы з но­вым ма­тэ­ры­я­лам. Бы­ло дзе ра­зы­сці­ся і па­ка­заць свае ад­чу­ван­ні і ўра­жан­ні ад яе. Ты ні­бы­та пе­ра­но­сіш­ся ў той час, і хо­чац­ца ад­па­вя­даць яго сты­ліс­ты­цы.

Не абы­дзец­ца, як рас­ка­за­лі ка­рэс­пан­дэн­там "Звяз­ды" па сак­рэ­це, і без сюр­пры­заў. Мож­на бу­дзе ўба­чыць вы­ка­нан­не пе­сень гру­пы "Metallіca" на "ся­рэд­ня­веч­ных" ін­стру­мен­тах "Ста­ро­га Оль­сы", па­чуць не­ча­ка­ны ду­эт Аляк­санд­ра Ці­ха­но­ві­ча і Ле­а­ні­да Шы­ры­на, да­ве­дац­ца, што ска­заў Джон Ле­нан пра гурт "Пес­ня­ры" на іх кан­цэр­це, і шмат ін­шых ці­ка­вых пад­ра­бяз­нас­цяў з бія­гра­фій зна­ка­мі­тых твор­цаў. Га­лоў­нае — гле­да­чоў ча­кае стап­ра­цэнт­ны жы­вы гук, як у ва­каль­най, так і ў ін­стру­мен­таль­най пар­тыі кож­най кам­па­зі­цыі.

— Та­кія пра­ек­ты, як "Ле­ген­ды.Lіve", па­трэб­ны для гле­да­ча, та­му што пад­рас­ло ўжо не ад­но па­ка­лен­не, якое мо­жа і не пом­ніць той му­зы­кі і ка­гось­ці, маг­чы­ма, за­ці­ка­вяць пес­ні са­вец­ка­га пе­ры­я­ду як ай­чын­ных, так і за­меж­ных вы­ка­наў­цаў. Ка­рыс­на паў­дзель­ні­чаць у па­доб­ным экс­пе­ры­мен­це і са­мім вы­ка­наў­цам, каб яны не "ва­ры­лі­ся" толь­кі ва ўлас­най твор­час­ці, а ска­рыс­та­лі­ся маг­чы­мас­цю вый­сці за яе рам­кі, пры­ме­раць на ся­бе не­дзе но­вую сты­ліс­ты­ку, ін­шую ма­не­ру вы­ка­нан­ня, пра­па­ну­ю­чы сваё ба­чан­не му­зыч­на­га ма­тэ­ры­я­лу, — дзе­ліц­ца пас­ля за ку­лі­са­мі лі­дар гур­та "Da Vіncі" Дзя­ніс Ду­дзін­скі. — Пры пад­рых­тоў­цы да вы­ступ­лен­ня для нас дзей­ні­чаў га­лоў­ны прын­цып — не са­пса­ваць! Вы­кон­ва­лі пес­ню гур­та "Бра­ва" "Вяс­но­вы дзень", у якой цу­доў­ны на­строй. Яго мы і імк­ну­лі­ся пе­ра­даць у сва­ім ба­чан­ні.

Ні інт­рыг, ні пе­ра­бо­яў у пра­цы тэх­ні­кі — на­ват спё­ка не збі­ва­ла гра­дус твор­ча­га на­тхнен­ня ў ка­ман­ды. "Мне вель­мі не ха­па­ла энер­ге­тыч­ных на­по­яў", — ска­заў по­тым Іван Пад­рэз, які пра­вёў на зды­мач­най пля­цоў­цы ўсе пяць на­чэй. Кам­па­нію яму скла­даў яшчэ адзін важ­ны для пра­ек­та ча­ла­век — Ва­лян­цін Бой­ка, жур­на­ліст з Ма­зы­ра. Ме­на­ві­та ён вы­сту­піў лі­та­ра­тур­ным рэ­дак­та­рам пра­гра­мы, вы­чыт­ваў сцэ­на­рый і на пра­ця­гу ўся­го зды­мач­на­га пра­цэ­су быў па­моч­ні­кам вя­ду­ча­га па моў­ных пы­тан­нях. Як пры­знаў­ся вя­ду­чы, Ва­лян­ці­ну ўда­ло­ся "вы­ціс­нуць" з яго са­ка­ві­тую бе­ла­рус­кую мо­ву.

...У вы­ні­ку атры­маў­ся ці­ка­вы тэ­ле­ві­зій­ны "как­тэйль", які ця­пер на ман­та­жы скла­да­ец­ца ў ма­за­і­ку пад наз­вай "Ле­ген­ды.Lіve". Пла­ну­ец­ца, што ў эфі­ры пра­гра­ма з'я­віц­ца з ве­рас­ня. Не вар­та за­гад­ваць, але зда­ец­ца, гэ­тай во­сен­ню нас ча­кае ці­ка­вая му­зыч­ная ванд­роў­ка.

Але­на ДРАП­КО.

Фо­та Над­зеі БУ­ЖАН.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.