Супрацоўнікі Мінскай рэгіянальнай мытні выявілі буйную партыю цыгарэт айчыннай вытворчасці без акцызных марак і адпаведных дакументаў. Літоўскі перавозчык перамяшчаў, як было пазначана ў іх, цыгарэты з фільтрам агульнай вагой больш за 16 тон з тэрыторыі Літвы транзітам праз тэрыторыю Мытнага саюза. Аднак пасля міжнародных запытаў на адрас кампаніі-адпраўшчыка было ўстаноўлена, што ніякіх дагаворных адносін паміж ёй і атрымальнікам няма. Ды і мытным органам пры транспартаванні тавару былі прадстаўлены не адпаведныя сапраўднасці дакументы. Груз коштам амаль у 4,5 мільярда беларускіх рублёў канфіскаваны. Па факце праводзіцца далейшая праверка.
Сяргей РАСОЛЬКА.
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.
У чым рухальная сіла навукі перамагаць.