Венесуэла зараз перажывае нялёгкія часы і ў палітычным, і ў эканамічным планах. Тым не менш, супрацоўніцтва з нашай краінай не спынілася. Наадварот, яно працягвае развівацца. Стала вядома, што новая свідравіна на тэрыторыі, дзе працуе сумеснае беларуска-венесуэльскае прадпрыемства «Петралера БелаВенесалана», дала фантанны прыток нафты.
Першапачатковы аб'ём, які плануецца дабываць са свідравіны — 280 тон бязводнай нафты ў суткі. Гаворка ідзе пра ўскрыццё найбольш прадукцыйнай часткі раней разведаных залежаў радовішча на возеры Маракайба. Радовішча было перададзена беларуска-венесуэльскаму прадпрыемству ў 2008 годзе.
Прэс-служба «Беларуснафты» паведамляе, што бурэнню папярэднічала аб'ёмная праца. Былі вывучаны геалагічныя і прамысловыя ўмовы, ацэнены магчымыя рызыкі бурэння.
Паведамляецца, што максімальная нафтанасычаная магутнасць раскрытага пласта складае 60 метраў. За два тыдні прамысловай эксплуатацыі свідравіны здабыча нафты на ёй склала каля 30 тысяч барэляў, або 4,2 тысячы тон.
Сёлета гэта ўжо другі фантанны прыток нафты, атрыманы спецыялістамі кампаніі «Петралера БелаВенесалана» на свідравінах у Венесуэле. Так, у маі свідравіна № 103 на блоку VІІІ дала фантан практычна чыстай нафты з аб'ёмам здабычы амаль 310 тон у суткі.
Надзея ЮШКЕВІЧ
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.
У чым рухальная сіла навукі перамагаць.