Вы тут

Два фільмы


ў кінапракаце, на якія варта звярнуць увагу.

 Да нас «прыехаў» фільм-пераможца апошняга Канскага кінафестывалю — карціна турэцкага рэжысёра Нуры Більге Джэйлана «Зімовая спячка», на якую немагчыма (і недаравальна) не звярнуць увагу.

27-29

Між іншым можна сказаць, што Джэйлан мае ў актыве не толькі «Залатую пальмавую галіну» 2014 года. Шэсць разоў ён быў адзначаны прызамі толькі на Лазурным беразе, а ў цэлым мае каля 60 міжнародных прызоў. Крытыкі называюць яго адным з лепшых сучасных рэжысёраў.

Пра перамогу карціны на кінафестывалі ў Канах меркавалі яшчэ да абвяшчэння вынікаў. У табліцы журы крытыкаў турэцкі рэжысёр лідзіраваў разам з «Містарам Цёрнерам» Майка Лі.

Вядомы аматар рускай літаратуры зняў карціну на аснове прозы Антона Паўлавіча Чэхава. Але гэта не экранізацыя і, здаецца, нават не фільм «па матывах» (а так — натхнёны), з чаго атрымалася трохгадзінная філасофская прытча з дыялогамі. Джэйлан аддзяліў ад знешняга свету трох чалавек. Былы акцёр, а цяпер уладальнік невялікага атэля, Айдын (акрамя іншага, ён піша кнігу пра гісторыю турэцкага тэатра і матэрыялы ў газету) апынуўся ў доме з маладой жонкай, якая займаецца дабрачыннасцю, і сястрой, якая нядаўна разышлася з мужам. З-за непагадзі трое чалавек вымушаны застацца на адносна невялікай тэрыторыі і нечым заняць час.

На працягу фільма, калі мы назіраем за героямі, можна паспрабаваць знайсці нітачкі фільма, дзе відавочны не толькі Чэхаў, а таксама Талстой, Дастаеўскі і Ганчароў.

«Зімовая спячка» будзе паказвацца ў кінатэатры «Ракета» два тыдні, да 10 верасня. У гэтыя дні можна будзе разглядзець трыумф турэцкага кінематографа бліжэй, хоць у стварэнні карціны ўдзельнічалі таксама Францыя і Германія.

Другім фільмам, які прыцягнуў нашу ўвагу, з'яўляецца дзіцячая прыгодніцкая і, да таго ж, фантастычная карціна кінастудыі «Беларусьфільм» «Неверагоднае перамяшчэнне». Рэжысёрам стаў дакументаліст Аляксандр Анісімаў, для якога карціна стала дэбютам у ігравым кіно. «Неверагоднае перамяшчэнне» — адзін з трох дзіцячых фільмаў кінастудыі, прадстаўленых за апошні год. Два з іх — «Кіндэрвілейскі прывід» і «Цуда-востраў, або Палескія рабінзоны» ўжо дэманстраваліся ў кінатэатрах і адзначыліся на некаторых кінафестывалях.

27-28

Гэта фільм, дзе сустракаюцца дзве эпохі: Сярэднявечча ў асобе навукоўцы і лекара Парацэльса і сучасны Мінск, куды вучоны неверагодным чынам перамясціўся. Разам з ім у сферу дзеяння выпадковай машыны часу трапілі і браты-каталікі (рэлігійныя фанатыкі), якія сачылі за Парацэльсам, каб арыштаваць яго як ерэтыка. Але не выйшла: мінскі школьнік Ваня Фёдараў нешта нахімічыў са сваім камп'ютарам і сістэма прывяла сярэднявечных гасцей у мінскую кватэру. Іх прыгоды, абыграныя смешна і дынамічна, сталі асноўнай канвой фільма.

З той нагоды, што мы апрыёры цікавімся беларускім кіно (праўда ж?), з 1 верасня ўжо можна глядзець «Неверагоднае перамяшчэнне» ў мінскіх кінатэатрах.

Да слова, мы раней пісалі пра дэбютны ігравы фільм Аляксандра Анісімава. Рэцэнзію на фільм "Неверагоднае перамяшчэнне" можна знайсці тут.

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.