Вы тут

Па да­ро­зе ад­крыц­цяў і перс­пек­тыў


Мін­ская гас­ці­ні­ца «Пе­кін» пры­ма­ла ўчо­ра кі­тай­скіх жур­на­ліс­таў — удзель­ні­каў прэс-ту­ра па кра­і­нах Азіі і Еў­ро­пы «Но­вы шаў­ко­вы шлях — но­вая ма­ра», які ар­га­ні­за­ва­ны ін­фар­ма­цый­ным агенц­твам «Сінь­хуа».

1Ад­кры­ва­ючы су­стрэ­чу, ге­не­раль­ны ды­рэк­тар атэ­ля спа­дар Го Тун­цын ад­зна­чыў, што «Пе­кін» з'яў­ля­ец­ца доб­рым па­каз­чы­кам раз­віц­ця бе­ла­рус­ка-кі­тай­ска­га су­пра­цоў­ніц­тва ў сферы гас­цін­нас­ці. Са­праў­ды, сам атэль, яго ўні­вер­саль­насць у пра­да­стаў­лен­ні са­мых роз­ных па­слуг ураж­ва­юць. Пра гэ­та ўжо доб­ра ве­да­юць не толь­кі ў Бе­ла­ру­сі, але і ў Ра­сіі, ін­шых кра­і­нах Ус­ход­няй Еў­ро­пы. Так, у мін­скім «Пе­кі­не» ў са­мым шы­ро­кім фар­ма­це мож­на па­зна­ё­міц­ца з кі­тай­скай на­цы­я­наль­най кух­няй. Больш за 10 спе­цы­я­ліс­таў у ку­лі­на­рыі спе­цы­яль­на пры­еха­лі з Пад­ня­бес­най, каб за­клас­ці на­цы­я­наль­ныя кі­тай­скія тра­ды­цыі ў пры­га­та­ван­ні са­мых роз­ных страў. А ўся­го ў «Пе­кі­не» га­ту­юць (між ін­шым, з бе­ла­рус­кіх пра­дук­таў, з та­го, што мож­на знай­сці на рын­ках Мін­ска) ка­ля 100 (!) кі­тай­скіх страў. У атэ­лі для ах­вот­ных мо­гуць пра­вес­ці се­анс ад­мыс­ло­ва­га кі­тай­ска­га ма­са­жу, ды і па­зна­ё­міць з кі­тай­скай ме­ды­цы­най больш шы­ро­ка.

2Ад­каз­ва­ю­чы на пы­тан­ні ка­рэс­пан­дэн­та «Звяз­ды», адзін з кі­раў­ні­коў прэс-ту­ра жур­на­ліс­таў «Сінь­хуа» спа­дар Шы Цзінь­юц­зюнь рас­ка­заў пра тое, што за 22 дні ванд­роў­кі па роз­ных га­ра­дах Кі­тая, Ка­зах­ста­на, Ра­сіі жур­на­ліс­ты пад­рых­та­ва­лі сот­ні ма­тэ­ры­я­лаў. У сва­іх рэ­парт­ажах для га­зет, ча­со­пі­саў, элект­рон­ных пар­та­лаў, тэ­ле­ба­чан­ня і ра­дыё прад­стаў­ні­кі кі­тай­скіх мас-ме­дыя звяр­та­юць ува­гу на су­пра­цоў­ніц­тва кі­тай­скіх вы­твор­цаў з роз­ны­мі кра­і­на­мі, па­каз­ва­юць жыц­ця­дзей­насць су­мес­ных прад­пры­ем­стваў. А яшчэ зна­ё­мяць спа­жыў­ца ін­фар­ма­цыі з гіс­то­ры­яй і куль­ту­рай ін­шых на­ро­даў.

— Мы так­са­ма ве­да­ем, што Бе­ла­русь мае вя­лі­кую гіс­та­рыч­ную спад­чы­ну, — за­зна­чыў спа­дар Шы Цзінь­юц­зюнь. — Збі­ра­ем­ся на­ве­даць но­вы Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны му­зей гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. У Бе­ла­ру­сі вель­мі раз­ві­тая пра­мыс­ло­васць. І гэ­та ста­не прад­ме­там на­шай ува­гі. Мы ўра­жа­ны і атэ­лем «Пе­кін». Вось дзе вы­дат­ная кроп­ка су­да­кра­нан­ня з кі­тай­скай куль­ту­рай, кі­тай­скі­мі тра­ды­цы­я­мі.

3— Спа­дар Шы, ці ці­ка­вяц­ца ўдзель­ні­кі прэс-ту­ра знеш­не­па­лі­тыч­ным век­та­рам Бе­ла­ру­сі? — за­пы­таў­ся я ў кі­тай­ска­га гос­ця.

— А як жа без гэ­та­га? Мы ве­да­ем, што вы ў су­поль­нас­ці з Ра­сі­яй і Ка­зах­ста­нам бу­ду­е­це Еў­ра­зій­скую эка­на­міч­ную пра­сто­ру. Лі­чу, што гэ­та прос­та ўні­каль­ны пра­ект між­дзяр­жаў­на­га су­пра­цоў­ніц­тва. Жа­даю ва­ша­му аб'­яд­нан­ню пос­пе­хаў!..

Удзел у прад­стаў­лен­ні «Пе­кі­на» жур­на­ліс­там «Сінь­хуа» пры­ня­лі прад­стаў­ні­кі мно­гіх бе­ла­рус­кіх СМІ, су­пра­цоў­ні­кі ра­дыё і тэ­ле­ба­чан­ня, бе­ла­рус­кіх ін­фар­ма­цый­ных агенц­тваў. Ды­рэк­тар за­меж­на­га ра­дыё­вя­шчан­ня Белдзяржтэлерадыёкампаніі На­вум Галь­пя­ро­віч рас­ка­заў пра су­поль­ныя бе­ла­рус­ка-кі­тай­скія ін­фар­ма­цый­ныя пра­ек­ты, пра тое, што з Бе­ла­ру­сі пе­ра­да­юц­ца на­ві­ны і на кі­тай­скай мо­ве. А ў Пе­кі­не пра­цуе бе­ла­рус­кая жур­на­ліст­ка, якая пе­рад­ае для ра­дыё на­ві­ны пра Кі­тай па-бе­ла­рус­ку.

Сяр­гей Шыч­ко.

Фо­та На­тал­лі Асмо­ла.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».