Вы тут

«Пад­зем­ны» ган­даль: зруч­насць або бяс­пе­ка?


 

Мер­ка­ван­не мін­чан су­праць па­мкнен­няў ула­ды

Дня­мі стар­шы­ня Мін­гар­вы­кан­ка­ма Мі­ка­лай Ла­дуць­ка зноў рас­кры­ты­ка­ваў стан пад­зем­ных пе­ра­хо­даў у бе­ла­рус­кай ста­лі­цы. Не­за­да­во­ле­насць мэ­ра вы­клі­ка­лі не­санк­цы­я­на­ва­ны ган­даль, што вя­дзец­ца на вы­ха­дзе са стан­цый мет­ро, а так­са­ма ан­ты­са­ні­та­рыя і рэ­клам­нае афарм­лен­не ў «пад­зем­цы». Асаб­лі­вую ўва­гу Мі­ка­лай Ла­дуць­ка звяр­нуў на пе­ра­хо­ды ка­ля стан­цый «Ка­мен­ная Гор­ка» і «Ін­сты­тут куль­ту­ры», за­па­тра­ба­ваў­шы на­вес­ці там па­ра­дак да 30 жніў­ня. Мы на­кі­ра­ва­лі­ся на зга­да­ныя стан­цыі мет­ро, каб аца­ніць пра­ве­дзе­ную ра­бо­ту, і за­спе­лі пад­зем­ныя пе­ра­хо­ды ўжо ў зме­не­ным ста­не.

3На стан­цыю мет­ро «Ка­мен­ная Гор­ка» пры­еха­лі за два дні да пры­зна­ча­на­га стар­шы­нёй га­рад­ской ад­мі­ніст­ра­цыі тэр­мі­ну. Ака­за­ла­ся, што ра­ён­ная ад­мі­ніст­ра­цыя за­гад ужо вы­ка­на­ла: ні ў пад­зем­ным пе­ра­хо­дзе, ні на вы­ха­дах з яго не знай­шло­ся ні­вод­най ба­бу­лі з па­мі­до­ра­мі, буль­бай ці яб­лы­ка­мі, як гэ­та бы­вае звы­чай­на. Ра­ле­ты не­каль­кіх кі­ёс­каў ад­мы­ва­лі ад бру­ду і над­пі­саў (маг­чы­ма, так­са­ма ў ад­па­вед­нас­ці з за­га­дам?) пра­даў­цы. Яны і рас­па­вя­лі, што ганд­ля­ры «па-за за­ко­нам» знік­лі ад­сюль днём ра­ней, і з та­го ча­су скры­ні з вяс­ко­вы­мі пра­дук­та­мі тут больш не з'яў­ля­лі­ся.

Не зраб­лю ад­крыц­ця: пе­ра­хо­ды без кро­пак сты­хій­на­га ганд­лю са­праў­ды вы­гля­да­юць больш эс­тэ­тыч­на. Тут з'я­ві­ла­ся пра­сто­ра, скры­ні ганд­ля­роў не за­мі­на­юць ру­ху. І ка­лі праб­ле­му пад зям­лёй мож­на лі­чыць вы­ра­ша­най, то ўвер­се ёсць над чым пра­ца­ваць. Праб­ле­ма ў тым, што вы­хад у бок мік­ра­ра­ё­на «Чыр­во­ны Бор», по­бач з якім за­раз вя­дзец­ца бу­доў­ля, у час пік ста­но­віц­ца для мін­чан са­праўд­ным вы­пра­ба­ван­нем. Ага­ро­джа, якая ад­дзя­ляе бу­доў­лю ад пры­пын­ку гра­мад­ска­га транс­пар­ту, а так­са­ма кі­ёс­кі «Бел­са­юз­дру­ка» і «Мінск­тран­са» «з'я­да­юць» шмат пра­сто­ры. На­ват у ся­рэ­дзі­не пра­цоў­на­га дня лю­дзям пры­хо­дзіц­ца ста­яць на да­рож­цы да бу­даў­ні­ча­га гі­пер­мар­ке­та, бо на са­мім пры­пын­ку ба­наль­на ня­ма мес­ца. Па­са­жы­ры ў апош­ні мо­мант бя­гуць да транс­пар­ту, які пры­бы­вае, штур­ха­ю­чы ад­но ад­на­го…

Але вяр­та­ем­ся да праб­ле­мы з не­за­кон­ным ганд­лем. Пы­та­ем­ся ў мін­чан і гас­цей ста­лі­цы, ці за­ўва­жы­лі яны ад­сут­насць звык­лых кро­пак ка­ля стан­цыі.

— Так, я за­ўва­жы­ла, што сён­ня тут ні­чо­га не пра­да­юць, — ка­жа Га­лі­на МАР­ЦІ­НО­ВІЧ, мяс­цо­вая жы­хар­ка. — Аса­біс­та мне ву­ліч­ны ган­даль не за­мі­наў. На­ват бы­ло зруч­на — вяр­та­ю­чы­ся да­до­му, на­быць што-не­будзь з ага­род­ні­ны на вя­чэ­ру.

4— Я так­са­ма час­та на­бы­ва­ла ага­род­ні­ну тут, — пад­клю­ча­ец­ца да раз­мо­вы яшчэ ад­на жан­чы­на, што ча­кае транс­пар­ту, На­дзея КУР­КОЎ­СКАЯ, — і ні­я­кіх праб­лем з якас­цю не бы­ло, бо я ўмею вы­бі­раць. Ін­шая спра­ва, што вы­гля­дае гэ­ты сты­хій­ны кір­маш не вель­мі цы­ві­лі­за­ва­на. Ка­лі лю­дзям са­праў­ды больш не да­дуць вес­ці про­даж пра­дук­таў ка­ля мет­ро, то для іх гэ­та ста­не вя­лі­кай праб­ле­май. Ве­даю, бо ўво­сень, бы­ва­ла, і са­ма пры­во­зі­ла з ле­ці­шча вяр­гі­ні і пра­да­ва­ла іх тут. Да­рэ­чы, ме­на­ві­та ў та­кіх мес­цах мож­на знай­сці рэ­чы, якія ў звы­чай­най кра­ме не ку­піш. Мне ду­ма­ец­ца, у гэ­тай сі­ту­а­цыі трэ­ба шу­каць кам­пра­міс, бо ад­ным лю­дзям зруч­на тут ганд­ля­ваць, а ін­шым — куп­ляць.

Па­куль мы рас­пыт­ва­ем лю­дзей, да нас па­ды­хо­дзіць яшчэ ад­на жан­чы­на. У ру­ках — вя­лі­кая да­рож­ная сум­ка, ві­да­воч­на, што не­чым на­поў­не­ная. Аказ­ва­ец­ца, што гэ­та ад­на з тых са­мых ганд­ля­рак, якім ця­пер не ўда­ец­ца раз­мяс­ціц­ца ка­ля мет­ро. Жан­чы­на прад­стаў­ля­ец­ца На­тал­ляй. Яна пры­вез­ла з вёс­кі Вол­ма яб­лы­кі.

— Я не ма­гу пра­даць гэ­та на рын­ку, бо пры­во­жу зу­сім ма­ла яб­лы­каў — коль­кі ма­гу да­нес­ці. Сён­ня — 6 кі­ла­гра­маў. На­ват ка­лі пра­дам усё, гэ­та­га не хо­піць, каб аран­да­ваць ганд­лё­вае мес­ца на рын­ку. Ві­даць, прый­дзец­ца шу­каць маг­чы­масць пра­даць яб­лы­кі яшчэ дзе-не­будзь. Не вы­кі­даць жа… Ганд­ля­ваць та­кім чы­нам пры­хо­дзіц­ца та­му, што ў мя­не зу­сім ма­лая пен­сія (атрым­лі­ваю 1,8 міль­ё­на руб­лёў), ха­ця ўсё жыц­цё ад­пра­ца­ва­ла па­моч­ні­кам вы­ха­валь­ні­ка ў дзі­ця­чым сад­ку.

Жан­чы­ны сы­хо­дзяц­ца ў дум­цы, што най­леп­шым вый­сцем для пра­даў­цоў і па­куп­ні­коў бы­лі б па­бу­до­вы бяс­плат­ных пля­цо­вак пад мі­ні-рын­кі ў кож­ным мік­ра­ра­ё­не. З ад­на­го бо­ку, гэ­та аб­лег­чы­ла б га­ра­джа­нам до­ступ да «хат­няй» са­да­ві­ны, з дру­го­га — вы­ра­шы­ла б праб­ле­му не­за­кон­на­га ганд­лю ў пе­ра­хо­дах.

За­раз жа для та­кіх, як на­ша ге­ра­і­ня На­тал­ля, іс­нуе ін­шае вый­сце — бяс­плат­ныя мес­цы на рын­ках. Як па­ве­да­мі­лі ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды» ў ад­мі­ніст­ра­цы­ях Ка­ма­роў­ска­га і За­ход­ня­га рын­каў ста­лі­цы, ця­пер пра­цэ­ду­ра атры­ман­ня та­ко­га мес­ца мак­сі­маль­на спро­шча­ная. Для та­го, каб рас­па­чаць ган­даль са­да­ві­ной і ага­род­ні­най з улас­на­га ўчаст­ка, да­стат­ко­ва прый­сці да ад­мі­ніст­ра­цыі рын­ка з пен­сій­ным па­свед­чан­нем або па­свед­чан­нем аб ін­ва­лід­нас­ці. Спе­цы­я­ліс­ты пра­ве­раць та­вар і, ка­лі ён ад­па­вя­дае ўсім нор­мам (агуль­ная ва­га не па­він­на пе­ра­вы­шаць 20 кі­ла­гра­маў, ага­род­ні­на па­він­на быць вы­ра­шча­най у нас), вы­дзе­ляць пен­сі­я­не­ру ганд­лё­вае мес­ца. На Ка­ма­роў­скім рын­ку та­кім спо­са­бам што­дзень ка­рыс­та­ец­ца ад 15 да 25 ча­ла­век.

Уво­гу­ле, сі­ту­а­цыя з ганд­лем ка­ля стан­цый мет­ро чымсь­ці на­гад­вае ко­ліш­нюю гіс­то­рыю са ста­ліч­ны­мі кі­ёс­ка­мі. Па­куп­ні­кам так бы­ло зруч­на, пра­даў­цам — пры­быт­ко­ва. Не­за­да­во­ле­насць пас­ля за­крыц­ця кі­ёс­каў да­во­лі хут­ка сыш­ла на нуль, і мно­гія зга­джа­лі­ся, што та­кая ме­ра са­праў­ды змя­ні­ла вы­гляд го­ра­да да леп­ша­га. А на­бы­ваць дро­бя­зі на пры­пын­ках ці ў вя­лі­кіх кра­мах — уся­го толь­кі спра­ва звыч­кі.

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.