Вы тут

Зба­лан­са­ва­ны бюд­жэт


 

Бе­ла­русь мае на­мер у 2015 го­дзе раз­лі­чыц­ца па ўсіх знеш­ніх даў­гах

Аб гэ­тым учо­ра на па­ся­джэн­ні Прэ­зі­ды­у­ма Са­ве­та Мі­ніст­раў, дзе раз­гля­даў­ся пра­ект за­ко­на аб рэс­пуб­лі­кан­скім бюд­жэ­це на 2015 год, за­явіў прэм'­ер-мі­ністр Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч, пе­рад­ае ка­рэс­пан­дэнт БЕЛ­ТА.

Кі­раў­нік ура­да вы­лу­чыў пры­яры­тэ­ты за­ко­на­пра­ек­та. «У пер­шую чар­гу, раз­гля­да­ю­чы зба­лан­са­ва­насць бюд­жэ­ту на 2015 год, мы па­він­ны ра­зу­мець, што нам трэ­ба ў поў­ным аб'­ёме раз­лі­чыц­ца па ўсіх знеш­ніх даў­гах. Гэ­та свя­тое. Мы гэ­тыя срод­кі бра­лі для ма­дэр­ні­за­цыі эка­но­мі­кі, мы па­він­ны вы­кон­ваць усе ўзя­тыя на ся­бе аба­вя­за­цель­ствы», — пад­крэс­ліў Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч. Асаб­лі­вую ўва­гу не­аб­ход­на на­да­ваць пы­тан­ням ва­лют­на­га ба­лан­су, у пры­ват­нас­ці за­ха­ван­ню зо­ла­та­ва­лют­ных рэ­зер­ваў кра­і­ны, да­даў ён.

За­кра­на­ю­чы ра­шэн­ні мэ­та­вых за­дач са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця, прэм'­ер-мі­ністр ад­зна­чыў: «Мы па­він­ны раз­гля­даць гэ­тыя пы­тан­ні, ма­ю­чы на ўва­зе не­аб­ход­насць да­лей­ша­га ўма­ца­ван­ня і на­цы­я­наль­най бяс­пе­кі, і на­цы­я­наль­най эка­но­мі­кі ў цэ­лым праз раз­віц­цё рэ­аль­на­га сек­та­ра, праз пы­тан­ні, звя­за­ныя з да­хо­да­мі на­сель­ніц­тва».

Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч звяр­нуў ува­гу, што бу­ду­чы год асаб­лі­вы, та­му што за­вяр­ша­ец­ца пя­ці­год­ка. У су­вя­зі з гэ­тым урад і Нац­банк па­він­ны ўзяць на ся­бе асаб­лі­выя аба­вя­за­цель­ствы.

 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».