Вы тут

Пры­ту­лак для кры­чаў­скіх гім­на­зіс­таў


 

На­ву­чэн­цаў гім­на­зіі, дзе аб­ва­лі­ла­ся част­ка бу­дын­ка, пры­ня­лі 4 ву­чэб­ныя ўста­но­вы рай­цэнт­ра.

Над­звы­чай­ная сі­ту­а­цыя, якая зда­ры­ла­ся за два дні да па­чат­ку но­ва­га на­ву­чаль­на­га го­да на Ма­гі­лёў­шчы­не, мела рэзананс на ўсю кра­і­ну. У пры­бу­до­ве гім­на­зіі рух­ну­лі пе­ра­крыц­ці, па­кі­нуў­шы ад ак­та­вай і спар­тыў­най за­лы гру­ды дру­зу. На шчас­це, ні­хто не па­цяр­пеў. На мес­цы па­бы­ва­лі прад­стаў­ні­кі ўра­да кра­і­ны і аб­лас­но­га кі­раў­ніц­тва. За­раз тут пра­цу­юць экс­пер­ты, а школь­ні­кам і на­стаў­ні­кам — гэ­та больш за 600 ча­ла­век — да­лі ча­со­вы пры­ту­лак ін­шыя на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы рай­цэнт­ра. Ужо на на­ступ­ны дзень пас­ля зда­рэн­ня ў мяс­цо­вай прэ­се з'я­ві­ла­ся ін­фар­ма­цыя, што вуч­ні старэйшых­ кла­саў бу­дуць атрым­лі­ваць ве­ды ў аб­лас­ным лі­цэі №4 Кры­ча­ва, 5-8 кла­саў — у пер­шай шко­ле, 2-4 — у пя­тай, а пер­ша­клас­ні­кі — у шко­ле №7. Як па­ве­да­мі­лі ў рай­вы­кан­ка­ме, ву­чэб­ны пра­цэс ар­га­ні­за­ва­ны ў 2 зме­ны. На дру­гую пры­хо­дзяць вуч­ні 3,4, 6-8 кла­саў. Але раз­гля­да­ец­ца маг­чы­масць на­ву­чэн­цаў па­чат­ко­вай шко­лы пе­ра­вес­ці на пер­шую зме­ну. Шко­лы зна­хо­дзяц­ца ў роз­ных кан­цах го­ра­да, але для пад­во­зу дзя­цей абл­вы­кан­кам да 6 іс­ну­ю­чых аў­то­бу­саў да­дат­ко­ва вы­дзе­ліў 2 но­выя. На сай­це ад­дзе­ла аду­ка­цыі, спор­ту і ту­рыз­му Кры­чаў­ска­га рай­вы­кан­ка­ма ві­сіць гра­фік ру­ху школь­на­га транс­пар­ту. Пры­чым, гра­фік па­ста­ян­на ка­рэк­ту­ец­ца з улі­кам па­жа­дан­ня баць­коў. На Дзень ве­даў рай­цэнтр на­ве­да­ла стар­шы­ня Нац­бан­ка На­дзея Ерма­ко­ва, якая па­бы­ва­ла ў шко­ле №5, дзе за­раз ву­чац­ца так­са­ма гім­на­зіс­ты 2-4 кла­саў, і ўру­чы­ла па­да­рун­кі. Яна так­са­ма су­стрэ­ла­ся з пед­ка­лек­ты­вам аб­лас­но­га лі­цэя.

Што да­ты­чыц­ца пра­ва­вой ад­зна­кі та­го, што ад­бы­ло­ся ў Кры­ча­ве, ка­заць яшчэ ра­на. На­га­да­ем, што След­чы ка­мі­тэт па Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці рас­па­чаў кры­мі­наль­ную спра­ву па фак­це аб­валь­ван­ня пе­ра­крыц­цяў шко­лы па ар­ты­ку­ле 428 (служ­бо­вая ха­лат­насць).

— Ство­ра­на ка­мі­сія пад кі­раў­ніц­твам ві­цэ-прэм'­е­ра кра­і­ны, якая зай­ма­ец­ца гэ­тым пы­тан­нем, — ад­зна­чыў на­чаль­нік упраў­лен­ня След­ча­га ка­мі­тэ­та РБ па Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці Аляк­сандр Ра­ку­саў. — З мес­ца зда­рэн­ня кан­фіс­ка­ва­ны рэ­ча­выя до­ка­зы, якія прой­дуць не ад­ну тэх­ніч­ную экс­пер­ты­зу. Толь­кі пас­ля гэ­та­га мож­на бу­дзе на­зваць пры­чы­ну раз­бу­рэн­ня. Та­му і раз­ва­лы за­ста­лі­ся. Дзе га­ран­тыі та­го, што не раз­бу­рац­ца і ін­шыя сце­ны? Вя­до­ма, што ў шко­ле пе­рад но­вым на­ву­чаль­ным го­дам пра­во­дзіў­ся ра­монт і апош­няе акно па­мя­ня­лі за не­каль­кі дзён да зда­рэн­ня.

Да­рэ­чы, на Ма­гі­лёў­шчы­не пас­ля прэ­цэ­дэн­ту бы­лі апе­ра­тыў­на пра­ве­ра­ны 9 школ па­доб­най кан­струк­цыі. Усе яны ад­па­вя­да­юць прад'­яў­ле­ным ім па­тра­ба­ван­ням. Усе 387 на­ву­чаль­ных уста­ноў, акра­мя кры­чаў­скай гім­на­зіі, пра­цу­юць у звы­чай­ным рэ­жы­ме. Як ад­зна­чыў на­чаль­нік упраў­лен­ня аду­ка­цыі Ма­гі­лёў­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мір Рыж­коў, да­лей­шы лёс кры­чаў­скай гім­на­зіі — ад­на­віць бу­ды­нак ці знес­ці — бу­дзе вы­ра­шаць ура­да­вая ка­мі­сія пас­ля за­вяр­шэн­ня дэ­та­лё­ва­га аб­сле­да­ван­ня і пра­вя­дзен­ня не­аб­ход­ных экс­пер­тыз.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.