Вы тут

«Дробязяў» не бывае


Як дэ­пу­тат да­па­ма­гае ад­наў­ляць ма­нас­тыр

У Ор­шы за­ха­ва­ла­ся шмат ці­ка­вых пом­ні­каў гіс­то­рыі, ся­род якіх і Ку­це­ін­скі муж­чын­скі ма­нас­тыр, за­сна­ва­ны яшчэ ў 1620 го­дзе. У свой час ён быў не толь­кі вя­до­мым рэ­лі­гій­ным, але
і куль­тур­на-асвет­ніц­кім цэнт­рам. Ме­на­ві­та там кні­га­дру­кар і асвет­нік Спі­ры­дон Со­баль на­дру­ка­ваў пер­шы на тэ­ры­то­рыі на­шай кра­і­ны бук­вар. У 1930‑я га­ды пад ціс­кам са­вец­кай ула­ды жыц­цё там цал­кам спы­ні­ла­ся, але пра ма­нас­тыр не за­бы­лі. З кан­ца мі­ну­ла­га ста­год­дзя і па сён­ня там ідуць рэ­стаў­ра­цый­ныя ра­бо­ты. Ад­наў­лен­не ма­нас­ты­ра — адзін з на­ка­заў вы­бар­шчы­каў дэ­пу­та­ту Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду па Ар­шан­скай га­рад­ской вы­бар­чай акру­зе № 26 Люд­мі­ле ДА­БРЫ­НІ­НАЙ.

3-17

На перс­пек­ты­ву

—Ду­маю, наш вы­бар­шчык ацэнь­вае пра­цу ўлад перш за ўсё па тым, як раз­ві­ва­ец­ца го­рад, як раз­ві­ва­ец­ца са­цы­яль­ная сфе­ра, як вы­ра­ша­юц­ца пэў­ныя праб­ле­мы лю­дзей, якія звяр­та­юц­ца па да­па­мо­гу, — рас­каз­вае Люд­мі­ла Да­бры­ні­на. — Ор­ша — гэ­та ста­ра­жыт­ны го­рад, буй­ны пра­мыс­ло­вы і чы­гу­нач­ны цэнтр. Ён ці­ка­вы яшчэ і тым, што ў апош­нія га­ды раз­ві­ва­ец­ца асаб­лі­ва ак­тыў­на.

3-23

Люд­мі­ла Ана­толь­еў­на за­ўва­жае, што не­ад'­ем­най част­кай дэ­пу­тац­кіх аба­вяз­каў з'яў­ля­ец­ца пра­ца над знач­ны­мі пра­ек­та­мі, якія ня­хай і не­маг­чы­ма рэа­лі­за­ваць за ка­рот­кі час, але ж яны ма­юць для лю­дзей асаб­лі­вае зна­чэн­не.

—Дэ­пу­тат па­ві­нен ве­даць, чым жы­вуць вы­бар­шчы­кі, што сён­ня хва­люе лю­дзей. У той жа час асаб­лі­ва важ­на пра­ца­ваць, што на­зы­ва­ец­ца, «на перс­пек­ты­ву», брац­ца за скла­да­ныя за­да­чы, якія па­тра­бу­юць не ад­на­го го­да мэ­та­на­кі­ра­ва­най пра­цы.

Для Люд­мі­лы Да­бры­ні­най та­кой пра­цай ста­ла ад­наў­лен­не Свя­та-Бо­га­яў­лен­ска­га Ку­це­ін­ска­га муж­чын­ска­га ма­нас­ты­ра, яко­му ле­тась споў­ні­ла­ся 390 га­доў.

Ко­пію пер­ша­га бук­ва­ра прэ­зен­ту­юць у Ор­шы

—Сён­ня па зва­ро­тах жы­ха­роў го­ра­да мож­на зра­біць вы­вад: лю­дзі хо­чуць, каб дэ­пу­тат пры­клаў на­ма­ган­ні ў ад­наў­лен­ні гэ­та­га ма­нас­ты­ра, які з'яў­ля­ец­ца не толь­кі цэнт­рам пра­ва­слаўя, але і цэнт­рам куль­ту­ры. Ме­на­ві­та тут, на тэ­ры­то­рыі ма­нас­ты­ра, быў вы­да­дзе­ны пер­шы на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі бук­вар.

Прэ­зен­та­цыя та­го са­ма­га бук­ва­ра ад­бу­дзец­ца ў хут­кім ча­се на Між­на­род­ных Ку­це­ін­скіх чы­тан­нях. За­раз ёсць у элект­рон­ным вы­гля­дзе яго ко­пія, якую, па сло­вах су­раз­моў­цы, прый­шло­ся да­во­лі доў­га шу­каць. З гэ­тай ко­піі і бу­дзе зроб­ле­на фак­сі­міль­нае вы­дан­не бук­ва­ра.

—Ужо ство­ра­ны па­пя­чы­цель­скі са­вет па ад­наў­лен­ні ма­нас­ты­ра, ку­ды ўва­хо­джу і я. Са­вет ак­тыў­на пра­цуе па вы­ра­шэн­ні са­мых роз­ных пы­тан­няў, ся­род якіх — да­маг­чы­ся пад­трым­кі з бо­ку царк­вы, каб у Ор­шы рэ­гу­ляр­на пра­хо­дзіў Рэс­пуб­лі­кан­скі фес­ты­валь пра­ва­слаўя.

У ад­наў­лен­ні ма­нас­ты­ра да­па­ма­гае і Ін­сты­тут гіс­то­рыі На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук. На­ву­коў­цы ўжо пра­вя­лі ар­хеа­ла­гіч­ныя рас­коп­кі ў фун­да­мен­це над­ва­рот­най зва­ні­цы. Люд­мі­ла Да­бры­ні­на ўпэў­не­на, што кан­чат­ко­вая рэ­кан­струк­цыя ма­нас­ты­ра зро­біць яго са­праўд­ным цэнт­рам куль­ту­ры.

Пен­сі­я­не­ры су­праць рэ­кла­мы

 

Што да больш «дроб­най» у па­раў­на­нні з та­кім гла­баль­ным пра­ек­там ра­бо­ты, то Люд­мі­ла Да­бры­ні­на пад­крэс­лі­ла: у пра­цы дэ­пу­та­та ёсць тры асноў­ныя кі­рун­кі — за­ка­нат­вор­чая дзей­насць, да­па­мо­га ў са­цы­яль­на-эка­на­міч­ным раз­віц­ці рэ­гі­ё­на і пра­ца з вы­бар­шчы­ка­мі. Па яе сло­вах, лю­дзі пры­хо­дзяць з роз­ны­мі праб­ле­ма­мі — праў­да, за апош­нія га­ды ха­рак­тар зва­ро­таў змя­ніў­ся:

—Па­мен­шы­ла­ся коль­касць зва­ро­таў, якія ты­чац­ца пы­тан­няў жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі. Час­цей лю­дзі звяр­та­юц­ца з пы­тан­ня­мі са­цы­яль­на­га ха­рак­та­ру: пра­ца­ўлад­ка­ван­не, за­бес­пя­чэн­не жыл­лём і яго пры­ва­ты­за­цыя.

Люд­мі­ла Да­бры­ні­на з за­да­валь­нен­нем ад­зна­чае, што лю­дзі ча­сам пры­хо­дзяць і з кан­крэт­ны­мі пра­па­но­ва­мі па зме­нах у за­ка­на­даў­ства.

—Знач­ная част­ка ма­іх на­вед­валь­ні­каў — лю­дзі па­жы­ло­га ўзрос­ту, якія лю­бяць гля­дзець тэ­ле­ві­зар. Дык вось, пен­сі­я­не­ры лі­чаць, што тэ­ле­ка­на­лы вель­мі за­гру­жа­ны рэ­кла­май. Апош­няя час­та пе­ра­ры­вае транс­ля­цыю кі­на­філь­маў, тэ­ле­се­ры­я­лаў.

Ня­гле­дзя­чы на тое, што Ор­ша зна­хо­дзіц­ца да­во­лі да­лё­ка ад мя­жы з Укра­і­най, на апош­нім пры­ёме да дэ­пу­та­та звяр­та­лі­ся і лю­дзі, якія пе­ра­еха­лі з Укра­і­ны да сва­я­коў і пра­сі­лі да­па­мо­гі ў пра­ца­ўлад­ка­ван­ні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».