Вы тут

Не вытрымала столь


Не­за­кон­ная пе­ра­пла­ні­роў­ка ледзь не пры­вя­ла да тра­ге­дыі

У ква­тэ­ры на дру­гім па­вер­се двух­па­вяр­хо­ва­га цаг­ля­на­га вась­мі­ква­тэр­на­га до­ма, што ў Хой­ні­ках, столь упа­ла на пад­ло­гу. Зда­рэн­не ад­бы­ло­ся поз­на ве­ча­рам, але, на шчас­це, лю­дзі зна­хо­дзі­лі­ся ў су­сед­нім па­коі і не па­цяр­пе­лі. У прэс-служ­бе Го­мель­ска­га аб­лас­но­га ўпраў­лен­ня МНС рас­ка­за­лі, што столь аб­ва­лі­ла­ся на пло­шчы 9 квад­рат­ных мет­раў.

3-26

Дом, які зна­хо­дзіц­ца на ба­лан­се КЖУП «Хой­ніц­кі Ка­му­наль­нік», па­бу­да­ва­ны амаль 60 га­доў та­му і спа­чат­ку быў аб­ста­ля­ва­ны пяч­ным ацяп­лен­нем. Ад­нак ужо га­доў 20 цяп­ло ў двух­па­вяр­хо­вік па­да­ец­ца цэнт­ра­лі­за­ва­на — ад ка­цель­ні. На­мес­нік стар­шы­ні Хой­ніц­ка­га рай­вы­кан­ка­ма Ана­толь Гу­ра па­тлу­ма­чыў, што гас­па­да­ры без уз­гад­нен­ня з ад­па­вед­най служ­бай дэ­ман­ці­ра­ва­лі част­ку печ­кі ў сва­ёй ква­тэ­ры, але не ўлі­чы­лі, што част­ка цаг­ля­най тру­бы зна­хо­дзіц­ца на га­ры­шчы. Як лі­чаць спе­цы­я­ліс­ты, гэ­та і спра­ва­ка­ва­ла аб­валь­ван­не драў­ля­на­га пе­ра­крыц­ця.

Ды­рэк­тар КЖУП «Хой­ніц­кі ка­му­наль­нік» Сяр­гей Не­сця­рэн­ка рас­ка­заў, што пра­ве­ра­ны не толь­кі ква­тэ­ры ў гэ­тым до­ме, але і ў двух су­сед­ніх, якія ма­юць ана­ла­гіч­ныя асаб­лі­вас­ці.

—Мы пе­ра­ка­на­лі­ся, што та­кіх па­ру­шэн­няў больш ня­ма. У ква­тэ­ры па ву­лі­цы Ні­ка­ла­е­ва, дзе ад­бы­ло­ся зда­рэн­не, жы­ха­ры пры­бра­лі ся­рэд­нюю част­ку груб­кі, каб на гэ­тым мес­цы ўлад­ка­ваць кам­п'ю­тар­ны стол для дзі­ця­ці.

Жан­чы­на, якая вы­хоў­вае дзвюх дзяў­чы­нак 8 і 12 га­доў (ад­на з іх — ін­ва­лід), ад раз­мо­вы ад­мо­ві­ла­ся, спа­сы­ла­ю­чы­ся на тое, што пе­ра­нес­ла шок пад­час зда­рэн­ня. За­раз сям'і пра­да­стаў­ле­на ча­со­вае жыл­лё з ма­неў­ровага фон­ду го­ра­да. Ад­се­ле­ны так­са­ма жы­ха­ры з ква­тэ­ры на пер­шым па­вер­се. Ка­му­наль­ні­кі пра­вод­зяць не­аб­ход­ныя ра­монт­ныя ра­бо­ты, за­пла­ціць за якія да­вя­дзец­ца гас­па­ды­ні ква­тэ­ры. Між ін­шым, яе ча­кае і вя­ліз­ны штраф за са­ма­воль­ную пе­ра­пла­ні­роў­ку.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.