Вы тут

Пра­ца і ся­мей­ныя аба­вяз­кі


 

Па­шы­ра­на ко­ла ра­бот­ні­каў, якія ма­юць пра­ва на сва­бод­ны аплач­ва­е­мы дзень у ты­дзень

Пра­ва на сва­бод­ны аплач­ва­е­мы дзень у ты­дзень ра­бот­ні­кам, якія вы­хоў­ва­юць дзя­цей, — ад­на з мер дзяр­жаў­най са­цы­яль­най па­лі­ты­кі па пад­трым­цы шмат­дзет­ных сем'­яў і сем'­яў, якія вы­хоў­ва­юць дзя­цей-ін­ва­лі­даў. Яна вель­мі важ­ная для іх, па­коль­кі да­зва­ляе гар­ма­ніч­на спа­лу­чаць пра­цу з ся­мей­ны­мі аба­вяз­ка­мі. Но­вай рэ­дак­цы­яй Пра­цоў­на­га ко­дэк­са кра­і­ны, які ўсту­піў у сі­лу 25 лі­пе­ня, паў­на­моц­твы па рэг­ла­мен­та­ван­ні пра­да­стаў­лен­ня та­ко­га дня да­дзе­ны Мі­ніс­тэр­ству пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны. Пры­ня­та па­ста­но­ва Мінп­ра­цы і са­ца­ба­ро­ны № 34, якой за­цвер­джа­на Ін­струк­цыя аб па­рад­ку і ўмо­вах пра­да­стаў­лен­ня ад­на­го да­дат­ко­ва­га сва­бод­на­га ад ра­бо­ты дня ў ты­дзень з апла­тай у па­ме­ры ся­рэд­ня­га дзён­на­га за­роб­ку. Аб асноў­ных на­ва­цы­ях у гу­тар­цы з ка­рэс­пан­дэн­там БЕЛ­ТА па­ве­да­мі­ла на­мес­нік на­чаль­ні­ка ад­дзе­ла на­ро­да­на­сель­ніц­тва, ген­дар­най і ся­мей­най па­лі­ты­кі Мі­ніс­тэр­ства пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны Ма­ры­на Ар­цё­мен­ка.

— Ін­струк­цыя рас­пра­ца­ва­на ў раз­віц­цё ч.2 арт. 265 Пра­цоў­на­га ко­дэк­са, што ўста­наў­лі­вае га­ран­тыі па пра­да­стаў­лен­ні ад­на­го да­дат­ко­ва­га сва­бод­на­га ад ра­бо­ты дня ў ты­дзень з апла­тай у па­ме­ры ся­рэд­ня­га дзён­на­га за­роб­ку ма­ці (ма­чы­се) ці баць­ку (ай­чы­му), апе­ку­ну (па­пя­чы­це­лю), якія вы­хоў­ва­юць дзі­ця-ін­ва­лі­да ва ўзрос­це да 18 га­доў аль­бо тра­іх і больш дзя­цей ва ўзрос­це да 16 га­доў.

Пры за­ха­ван­ні ра­ней­шых асноў­ных па­ды­хо­даў уве­дзе­ны і но­выя нор­мы, якія рэ­гу­лю­юць і якія кан­крэ­ты­зу­юць па­ра­дак і ўмо­вы пра­да­стаў­лен­ня сва­бод­на­га дня ў ты­дзень з улі­кам прак­ты­кі пры­мя­нен­ня.

— Ко­ла асоб, якім пра­да­стаў­ля­ец­ца сва­бод­ны ад пра­цы дзень, па­шы­ра­ны. Ка­му да­дат­ко­ва пра­да­стаў­ле­на гэ­тая маг­чы­масць?

— Пра­ва на сва­бод­ны дзень у ты­дзень пра­да­стаў­ле­на не толь­кі ма­ці, баць­ку, апе­ку­ну (па­пя­чы­це­лю), як бы­ло ра­ней, але так­са­ма ма­чы­се і ай­чы­му.

Вар­та ад­зна­чыць, што пры вы­зна­чэн­ні пра­ва шмат­дзет­ных сем'­яў на боль­шасць пра­ва­вых га­ран­тый раз­гля­да­ец­ца фак­тыч­ны склад сям'і (напры­кла­д, ды­фе­рэн­цы­я­цыя па­ме­раў да­па­мог у су­вя­зі з на­ра­джэн­нем дзі­ця­ці і да­па­мог па до­гля­дзе дзі­ця­ці ва ўзрос­це да 3 га­доў, вы­дзя­лен­не іль­гот­на­га крэ­ды­ту пры бу­даў­ніц­тве жыл­ля і ін­шае). Та­кі ж па­ды­ход ужы­ты і да гэ­тай пра­ва­вой нор­мы.

— Пры якіх умо­вах ра­бот­нік мо­жа раз­ліч­ваць на воль­ны дзень?

— У цэ­лым за­ха­ва­ны ра­ней­шыя ўмо­вы, ад­нак ёсць і не­ка­то­рыя зме­ны.

Пер­шая ўмо­ва пра­да­стаў­лен­ня сва­бод­на­га дня — ка­лі ў сям'і ра­бот­ні­ка вы­хоў­ва­ец­ца дзі­ця-ін­ва­лід ва ўзрос­це да 18 га­доў аль­бо трое і больш дзя­цей ва ўзрос­це да 16 га­доў. Дру­гое — ка­лі ра­бот­нік у гэ­тым ра­бо­чым тыд­ні за­ня­ты пяць ці шэсць ра­бо­чых дзён з пра­цяг­лас­цю пра­цоў­на­га ча­су ў ты­дзень не менш за 40 га­дзін (ці яго ска­ро­ча­най нор­ме ў ад­па­вед­нас­ці з арт. 113-114 ПК). Трэ­цяе — ка­лі дру­гі з баць­коў (ма­ці або ма­ча­ха, баць­ка ці ай­чым) у поў­най сям'і з'яў­ля­ец­ца за­ня­тым аль­бо пра­хо­дзіць пад­рых­тоў­ку ў клі­ніч­най ар­ды­на­ту­ры ў воч­най фор­ме, пры­зна­ны ін­ва­лі­дам, атрым­лі­вае што­ме­сяч­ную стра­ха­вую вы­пла­ту ў ад­па­вед­нас­ці з за­ка­на­даў­ствам аб аба­вяз­ко­вым стра­ха­ван­ні ад ня­шчас­ных вы­пад­каў на вы­твор­час­ці і пра­фзах­вор­ван­няў.

— Ха­це­ла­ся б спы­ніц­ца пад­ра­бяз­ней на не­ка­то­рых ню­ан­сах пер­шай умо­вы, па­коль­кі ўзні­кае ня­ма­ла пы­тан­няў з на­го­ды та­го, як уліч­ваць дзя­цей, ка­жу­чы бю­ра­кра­тыч­най мо­вай.

— Ка­лі дзе­ці (адзін з тра­іх дзя­цей) зна­хо­дзяц­ца ў дзі­ця­чых ін­тэр­на­тных уста­но­вах або на­ву­ча­юц­ца ва ўста­но­вах аду­ка­цыі з круг­ла­су­тач­ным рэ­жы­мам зна­хо­джан­ня, то ў скла­дзе сям'і яны, як і ра­ней, не ўліч­ва­юц­ца. Ад­нак яны ўліч­ва­юц­ца ў вы­пад­ку пры­быц­ця ў сям'ю на тэр­мін не менш за адзін ка­лян­дар­ны ты­дзень. На­прык­лад, у скла­дзе сям'і не ўліч­ва­юц­ца дзе­ці, якія на­вед­ва­юць круг­ла­су­тач­ныя гру­пы ва ўста­но­вах да­школь­най аду­ка­цыі, і дзе­ці, якія на­ву­ча­юц­ца ва ўста­но­вах аду­ка­цыі сі­ла­вых ве­дам­стваў або шко­лах алім­пій­ска­га рэ­зер­ву.

Да дзя­цей, якія вы­хоў­ва­юц­ца ў сям'і, так­са­ма не ад­но­сяц­ца не­паў­на­лет­нія, якія на­бы­лі дзея­здоль­насць у поў­ным аб'­ёме (у вы­пад­ку ўступ­лен­ня ў шлюб, на­прык­лад).

Па­сын­кі і пад­ча­ры­цы ўліч­ва­юц­ца ў скла­дзе той сям'і, у якой яны вы­хоў­ва­юц­ца.

Для апе­ку­ноў (па­пя­чы­це­ляў) удак­лад­не­на, што сва­бод­ны дзень у ты­дзень ім пра­да­стаў­ля­ец­ца, ка­лі апе­ка (па­пя­чы­цель­ства) уста­ноў­ле­на над дзі­цем-ін­ва­лі­дам ва ўзрос­це да 18 га­доў або над тры­ма і больш дзець­мі ва ўзрос­це да 16 га­доў.

— Ра­ней умо­вай пра­да­стаў­лен­ня сва­бод­на­га дня бы­ла што­дзён­ная за­ня­тасць на пра­цы на пра­ця­гу пя­ці (шас­ці) пра­цоў­ных дзён.

— Па­ды­хо­ды да за­ня­тас­ці ра­бот­ні­ка зме­не­ныя. Умо­ва што­дзён­най за­ня­тас­ці на пра­ця­гу пя­ці (шас­ці) пра­цоў­ных дзён у ты­дзень ця­пер не ўжы­ва­ец­ца. Сва­бод­ны дзень у ты­дзень пра­да­стаў­ля­ец­ца пры ўмо­ве за­ня­тас­ці на пра­ця­гу пя­ці або шас­ці ра­бо­чых дзён у ты­дзень не­за­леж­на ад та­го, на якія дні пры­па­да­юць дні ад­па­чын­ку (на вы­хад­ныя або буд­ныя дні) і ад рэ­жы­му пра­цы (з нар­маль­най пра­цяг­лас­цю пра­цоў­на­га ча­су або з пад­су­ма­ва­ных улі­кам пра­цоў­на­га ча­су). Пра­па­на­ва­ныя зме­ны ўраў­ноў­ва­юць у пра­вах усіх пра­цу­ю­чых і га­ран­ту­юць ім пра­ва на да­дат­ко­вы вы­хад­ны для вы­ра­шэн­ня пы­тан­няў, звя­за­ных з вы­ха­ван­нем дзя­цей.

Да­дат­ко­ва вы­зна­ча­на, што пра­цоў­ны ты­дзень раз­гля­да­ец­ца ў ме­жах ка­лян­дар­на­га тыд­ня (з па­ня­дзел­ка па ня­дзе­лю ўключ­на), а пра­цоў­ны дзень — у ме­жах су­так (ад 0 да 24 га­дзін уключ­на). У тыд­нё­вую пра­цяг­ласць пра­цоў­на­га ча­су ўклю­ча­ец­ца пра­цяг­ласць воль­на­га дня, які пра­да­стаў­ля­ец­ца ў гэ­ты ты­дзень. Гэ­та зна­чыць, пра­цоў­ныя дні ўліч­ва­юц­ца па-за за­леж­нас­цю ад пра­цы ў дзён­ны ці нач­ны час, у буд­ныя або вы­хад­ныя дні, а вы­ка­нан­не ўмо­вы за­ня­тас­ці на пра­ця­гу пя­ці або шас­ці ра­бо­чых дзён вы­зна­ча­ец­ца з улі­кам воль­на­га дня, які пра­да­стаў­ля­ец­ца ў гэ­ты ты­дзень.

Для пра­да­стаў­лен­ня сва­бод­на­га дня ў ты­дзень ад­на­му з баць­коў у поў­най сям'і па­тра­бу­ец­ца ўмо­ва за­ня­тас­ці дру­го­га з баць­коў. Ка­лі дру­гі з баць­коў з'яў­ля­ец­ца ін­ва­лі­дам, умо­ва за­ня­тас­ці да яго не ўжы­ва­ец­ца не­за­леж­на ад вы­гля­ду атры­ма­най ім пен­сіі (мо­жа быць як па ін­ва­лід­нас­ці, так і па ўзрос­це, па стра­це кар­мі­це­ля і інш.). Ра­ней та­кая нор­ма рас­паў­сюдж­ва­ла­ся толь­кі на атры­маль­ні­каў пен­сіі па ін­ва­лід­нас­ці.

Зы­хо­дзя­чы з ін­та­рэ­саў най­маль­ні­каў, сва­бод­ны дзень у ты­дзень не пра­да­стаў­ля­ец­ца, ка­лі ра­бот­нік не за­ня­ты не­па­срэд­на на пра­цы пяць ці шэсць ра­бо­чых дзён не­за­леж­на ад пры­чын і мэт яго ад­сут­нас­ці. Гэ­та азна­чае, што ка­лі пра­цаў­нік на гэ­тым тыд­ні, на­прык­лад, пра­хо­дзіць ме­ды­цын­скі агляд, на­кі­ра­ва­ны на кур­сы па­вы­шэн­ня ква­лі­фі­ка­цыі, сва­бод­ны дзень на гэ­тым тыд­ні пра­да­стаў­ляц­ца не па­ві­нен.

— А што ты­чыц­ца на­до­мні­каў?

— Уве­дзе­на нор­ма аб не­пра­да­стаў­лен­ні воль­на­га дня ў ты­дзень асо­бам, якія вы­кон­ва­юць пра­цу на да­му.

— Ці аба­вя­за­ны ра­бот­нік па­ве­дам­ляць най­маль­ні­ку пра на­ды­ход аб­ста­він, якія цяг­нуць за са­бой спы­нен­не яго пра­ва на сва­бод­ны дзень?

— Так, та­кі аба­вя­зак уве­дзе­ны, уста­ноў­ле­ны і тэр­мін — пяць дзён з дня на­ды­хо­ду та­кіх аба­вя­за­цель­стваў. Акра­мя та­го, уста­ноў­ле­на адзі­ная фор­ма за­явы, у якой за­яў­нік ін­фар­му­ец­ца пра свае аба­вя­за­цель­ствы.

Вар­та ад­зна­чыць, што па­ста­но­вай № 34 так­са­ма за­цвер­джа­на Ін­струк­цыя аб па­рад­ку і ўмо­вах пра­да­стаў­лен­ня ад­на­го да­дат­ко­ва­га сва­бод­на­га ад ра­бо­ты дня ў ме­сяц з апла­тай у па­ме­ры ся­рэд­ня­га дзён­на­га за­роб­ку за кошт срод­каў дзяр­жаў­на­га са­цы­яль­на­га стра­ха­ван­ня. Гэ­ты дзень пра­да­стаў­ля­ец­ца ма­ці (ма­чы­се) ці баць­ку (ай­чы­му), апе­ку­ну (па­пя­чы­це­лю), якія вы­хоў­ва­юць дзі­ця-ін­ва­лі­да ва ўзрос­це да 18 га­доў. Ра­ней па­ра­дак пра­да­стаў­лен­ня та­ко­га дня не быў рэг­ла­мен­та­ва­ны.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.