Вы тут

Чым хата багата


Дня­мі гэ­та вызначалі ў Круп­ках

…З ра­ні­цы Круп­скі ра­ён­ны Дом куль­ту­ры поў­ніў­ся му­зы­кай і дзі­ця­чы­мі га­ла­са­мі. Ме­на­ві­та тут на­пры­кан­цы жніў­ня пра­хо­дзіў аб­лас­ны этап Рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су «Сям'я го­да». Хоць і на пер­шы, і на дру­гі по­гляд бы­ло не­зра­зу­ме­ла: як, па якіх кры­тэ­ры­ях і пры­кме­тах вы­браць з та­кіх роз­ных, але ад­ноль­ка­ва моц­ных, друж­ных, твор­чых, спар­тыў­ных, ак­тыў­ных сем'­яў уся­го ад­ну — най­леп­шую?

— Спа­чат­ку пра­хо­дзіў за­воч­ны ад­бо­рач­ны тур, — тлу­ма­чыць на­мес­нік стар­шы­ні ка­мі­тэ­та па пра­цы, за­ня­тас­ці і са­цы­яль­най аба­ро­не на­сель­ніц­тва Мін­гар­вы­кан­ка­ма Та­ма­ра Труб­чык. — Арг­ка­мі­тэт пра­гле­дзеў філь­мы-прэ­зен­та­цыі больш як 20 сем'­яў і вы­браў тыя, якія, на наш по­гляд, мо­гуць па­слу­жыць узо­рам для ін­шых.

…Па­куль гос­ці дзі­ві­лі­ся на вы­ста­ву дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га май­стэр­ства, якую зла­дзі­лі та­ле­на­ві­тыя шмат­дзет­ныя баць­кі Круп­ска­га ра­ё­на, і зай­ма­лі мес­цы ў гля­дзель­най за­ле, кан­кур­сан­ты, ледзь пе­ра­адоль­ва­ю­чы хва­ля­ван­не, за­вяр­ша­лі апош­нія пры­га­та­ван­ні.

— Каб мы ве­да­лі, што на­ступ­ны тур бу­дзе звя­за­ны з прэ­зен­та­цы­яй ся­бе на сцэ­не, то, на­пэў­на, не зга­дзі­лі­ся б, — дзвю­ма ру­ка­мі ад­мах­ва­ец­ца Сяр­гей Вы­сквар­ка. На­са­мрэч ён сціп­ла ўмоўч­вае, што да пуб­ліч­ных вы­ступ­лен­няў сям'я з Лю­бан­ска­га ра­ё­на пры­выч­ная. Сяр­гей Ге­ор­гі­е­віч — вя­до­мы эт­на­ха­рэо­граф, кі­раў­нік фальк­лор­на­га ан­самб­ля «Ве­ра­бей­кі». У гэ­тым жа ан­самб­лі, лі­чы, з дзі­ця­ча­га сад­ка зай­ма­юц­ца тан­ца­мі ця­пе­раш­ні 11‑клас­нік Ар­цём і 4‑клас­ні­ца Ары­на. Толь­кі сё­ле­та та­та ра­зам з да­чуш­кай па­бы­ва­лі на трох фес­ты­ва­лях і аду­сюль пры­вез­лі прэ­міі. На­ват ма­ма Ва­лян­ці­на Мі­ка­ла­еў­на, па пра­фе­сіі ад мас­тац­тва да­лё­кая (яна на­стаў­ні­ца ма­тэ­ма­ты­кі), дзе­ля кон­кур­су раз­ву­чы­ла з сы­нам фі­гу­ры не­каль­кіх на­род­ных тан­цаў. Та­му і з прад­стаў­лен­нем са­цы­яль­на знач­на­га пра­ек­та сям'я вы­ра­шы­ла не муд­рыць — вы­бра­лі тое, чым зай­ма­юц­ца па жыц­ці: ад­ра­джэн­не тра­ды­цый­най на­род­най куль­ту­ры. Пад­тры­маць свай­го кі­раў­ні­ка пры­еха­ла част­ка ан­самб­ля. Але, мяр­ку­ю­чы па тым, як пры­туп­ва­лі гле­да­чы пад іх «На­рэ­чань­ку» і «Ме­сяц», мож­на зра­біць вы­сно­ву, што са­праўд­ныя эн­ту­зі­яс­ты сва­ёй спра­вы на­ват ма­лы­мі сі­ла­мі здоль­ны абу­дзіць у ін­шых ці­ка­васць да спад­чы­ны, да вы­то­каў…

Не на­віч­кі ў спа­бор­ніц­тве і сям'я з Ня­свіж­ска­га ра­ё­на: Ве­ра і Ула­дзі­мір Ма­ца­ві­ла, а так­са­ма чац­вё­ра іх дзя­цей не­ад­на­ра­зо­ва ўдзель­ні­ча­лі ў ра­ён­ных і аб­лас­ных кон­кур­сах шмат­дзет­ных сем'­яў і пе­ра­ма­га­лі. Ад­куль узяць на ўсё сі­лы і час, вы­хоў­ва­ю­чы чац­вя­рых дзя­цей? Та­нют­кая, зграб­ная, бы дзяў­чы­на, Ве­ра Іг­на­таў­на мае свой рэ­цэпт на гэ­ты конт: «Ад іх, ад сва­іх лю­бі­мых дзе­так, і на­та­ля­ем­ся энер­гі­яй!» А яшчэ, ма­быць, да­юць сі­лу ка­ра­ні. Гіс­то­рыю ўлас­на­га ро­ду па абедз­вюх га­лі­нах баць­кі пра­са­чы­лі да XVІІІ ста­год­дзя.

Так­са­ма мае ў ак­ты­ве пе­ра­мо­гу на фес­ты­ва­лі ся­мей­най твор­час­ці і сям'я Талс­ты­ка з Ві­лей­ска­га ра­ё­на: пе­да­гог-ар­га­ні­за­тар Ка­зі­мір Талс­ты­ка і сам апан­та­ны му­зы­кай, і да­чуш­кам Ан­ге­лі­не і Ва­ле­рыі здо­леў пе­ра­даць гэ­тую лю­боў і ва­каль­ны та­лент.

А вось баць­ка сям'і Да­бры­ні­ных з Ма­ла­дзе­чан­ска­га ра­ё­на жар­туе, што на кон­курс яны ўчац­вя­рых пры­еха­лі дзе­ля ста­рэй­ша­га сы­на. Яра­слаў — хло­пец та­ле­на­ві­ты ў роз­ных сфе­рах і апан­та­ны твор­час­цю: ён і ў алім­пі­я­дах па гра­ма­да­знаў­стве дэ­ман­струе вы­дат­ныя вы­ні­кі, і вер­шы скла­дае, і му­зы­ку пі­ша, і кі­но за­хап­ля­ец­ца, і на­ват… вы­шы­вае бі­сер­ныя кар­ці­ны. Так што ма­лод­шай да­чцэ Лі­зе ёсць з ка­го браць прык­лад. А пад­рых­тоў­ку да кон­кур­су хло­пец па­спя­хо­ва спа­лу­чыў з па­ступ­лен­нем на юры­дыч­ны фа­куль­тэт.

Вя­до­мы ак­цёр і рэ­жы­сёр Па­вел Хар­лан­чук-Южа­коў, вя­лі­кая сям'я яко­га прад­стаў­ля­ла Мін­скі ра­ён, з‑за шчыль­на­га гра­фі­ку зды­мак не змог пры­ехаць на кон­курс. Але жон­ку Ган­ну і чац­вя­рых дзя­цей (на­ват пя­ця­рых, уліч­ва­ю­чы, што сям'я не­ўза­ба­ве ча­кае на­ра­джэн­ня яшчэ ад­ной да­чуш­кі) гэ­ты факт, зда­ец­ца, ні­коль­кі не за­сму­ціў. А гле­да­чы, не стрым­лі­ва­ю­чы слёз за­мі­ла­ван­ня, за­хап­ля­лі­ся бе­ла­рус­ка­моў­ны­мі ім­прэ­за­мі, у якіх ма­лень­кія ар­тыс­ты прад­стаў­ля­лі сцэн­кі з жыц­ця Ра­дзі­ві­лаў, чы­та­лі вер­шы, іг­ра­лі на гі­та­ры, спя­ва­лі…

Ся­род суд­дзяў раз­гар­ну­лі­ся са­праўд­ныя ба­та­ліі: як на­зваць ка­гось­ці пер­шым, ка­лі ўсе — леп­шыя? Та­му ўзна­га­ро­ды атры­ма­лі ўсе, кож­ны ў сва­ёй на­мі­на­цыі. Сям'я Талс­ты­ка бы­ла на­зва­на «Са­май твор­чай», сям'я Вы­сквар­ка — «Са­май ар­тыс­тыч­най». «Са­май зна­ход­лі­вай» ста­ла сям'я Да­бры­ні­ных, а зван­ні «Са­май друж­най» і «Са­май пра­ца­ві­тай» да­ста­лі­ся сям'і Ма­ца­ві­ла. Да­рэ­чы, прад­стаў­ні­кі 16 сем'­яў, якія ўдзель­ні­ча­лі ў ад­бо­рач­ным ту­ры, так­са­ма бы­лі за­про­ша­ны на свя­та і атры­ма­лі дып­ло­мы і па­да­рун­кі ад ар­га­ні­за­та­раў. А прыз гля­дац­кіх сім­па­тый і ты­тул пе­ра­мож­цы да­ста­лі­ся сям'і Хар­лан­чук-Южа­ко­вых, якія на­пры­кан­цы каст­рыч­ні­ка прад­ста­вяць Мін­шчы­ну ў фі­на­ле рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК. Фо­та аў­та­ра.

Круп­кі — Мінск.

Інтэрв'ю з пераможцамі
чытайце на 3-й старонцы «СГ».

Афі­цый­на

Рэс­пуб­лі­кан­скі кон­курс «Сям'я го­да» пра­во­дзіц­ца ў Бе­ла­ру­сі ў ад­па­вед­нас­ці з На­цы­я­наль­най пра­гра­май дэ­ма­гра­фіч­най бяс­пе­кі на 2011–2015 га­ды ўжо ў дру­гі раз і мае на мэ­це ўма­ца­ван­не ду­хоў­на-ма­раль­ных асноў сям'і, ад­ра­джэн­не і пра­па­ган­ду ся­мей­ных каш­тоў­нас­цяў і тра­ды­цый, па­вы­шэн­не ро­лі і прэ­сты­жу сям'і ў жыц­ці гра­мад­ства. Да ўдзе­лу ў ім на доб­ра­ах­вот­най асно­ве за­пра­ша­юц­ца поў­ныя сем'і, якія вы­хоў­ва­юць два­іх і больш дзя­цей.

Сё­ле­та фі­нал кон­кур­су ад­бу­дзец­ца 24 кастрычніка. Яго пе­ра­мож­ца атры­мае га­на­ро­вае зван­не «Сям'я го­да‑2014», дып­лом І сту­пе­ні і гра­шо­вую прэ­мію па­ме­рам да 100 ба­за­вых ве­лі­чы­нь. Сем'­ям, якія ака­жуц­ца на 2‑м і 3‑м мес­цы, так­са­ма бу­дуць уру­ча­ны дып­ло­мы і гра­шо­выя прэ­міі па­ме­рам да 75 і 50 ба­за­вых ве­лі­-
чы­нь ад­па­вед­на.

Прос­тая мо­ва

—Не­су­мнен­на, па­доб­ныя кон­кур­сы вель­мі важ­ныя і для воб­лас­ці, і для кра­і­ны, і най­перш для са­міх сем'­яў, а так­са­ма для мо­ла­дзі, якая яшчэ толь­кі збі­ра­ец­ца ства­рыць сям'ю,— ад­зна­чае на­мес­нік стар­шы­ні Мі­набл­вы­кан­ка­ма Аляк­сандр Юш­ке­віч.

Да­рэ­чы, ця­пер у воб­лас­ці на­зі­ра­ец­ца ста­ноў­чая дэ­ма­гра­фіч­ная тэн­дэн­цыя: сё­ле­та на­ра­дзі­ла­ся на 134 дзі­ця­ці больш, чым ле­тась, і гэ­та вель­мі пры­ем­ны факт. У Мін­скай воб­лас­ці ёсць та­кая гра­мад­ская іні­цы­я­ты­ва — тут пры­сту­пі­лі да ства­рэн­ня рэ­гі­я­наль­най Ака­дэ­міі сям'і, у якой бя­рэ ак­тыў­ны ўдзел Бе­ла­рус­кі са­юз жан­чын, Пра­ва­слаў­ная царк­ва, шэ­раг гра­мад­скіх ар­га­ні­за­цый. У ме­жах пра­ек­та ёсць пэў­ныя на­пра­цоў­кі для та­го, каб да­па­маг­чы ма­ла­дым лю­дзям бу­да­ваць ся­мей­ныя ўза­е­ма­ад­но­сі­ны.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».