Вы тут

«ЮНЕСКА. Беларускі спіс»


Філь­мам з та­кой наз­вай тэ­ле­ка­нал АНТ ад­кры­ў но­вы се­зон. Стуж­ку мож­на было па­гля­дзець у ме­жах пра­ек­та «Зва­рот­ны ад­лік». Аў­тар сцэ­на­рыя — На­тал­ля Го­лу­бе­ва, рэ­жы­сёр — Тац­ця­на Краў­чан­ка. На­га­да­ем, 2014 год у на­шай кра­і­не пра­хо­дзіць пад зна­кам 60-год­дзя су­пра­цоў­ніц­тва з ЮНЕС­КА.

Сён­ня з гэ­тай ар­га­ні­за­цы­яй у Бе­ла­ру­сі шмат плён­ных куль­тур­ных кан­так­таў, су­мес­ныя пра­ек­ты. Ад­нак так бы­ло да­лё­ка не заў­сё­ды. Шлях на­ладж­ван­ня ста­сун­каў з ЮНЕС­КА быў цяр­ніс­тым... На між­на­род­ную кан­фе­рэн­цыю ў Лон­да­не па ства­рэн­ні ЮНЕС­КА, якую склі­ка­лі 16 ліс­та­па­да 1945 го­да, пры­еха­лі прад­стаў­ні­кі больш як 50 кра­ін. Са­вец­кі Са­юз ад удзе­лу ад­мо­віў­ся, пры­чым у до­сыць уль­ты­ма­тыў­най фор­ме. Афі­цый­нае па­ве­дам­лен­не пра гэ­та са­вец­кі па­сол у Вя­лі­ка­бры­та­ніі Фё­дар Гу­сеў аса­біс­та ўру­чыў анг­лій­ска­му ўра­ду. Аб­грун­та­ван­ні та­ко­га стаў­лен­ня бы­лі зу­сім фар­маль­ны­мі.

Фільм вя­дзе сваё рас­сле­да­ван­не пры­чын ад­мо­вы СССР ад удзе­лу ў між­на­род­най ар­га­ні­за­цыі. Ства­раль­ні­кі карціны імк­нуц­ца вы­свет­ліць, ча­му ў са­вец­ка­га кі­раў­ніц­тва бы­ла та­кая жорст­кая не­га­тыў­ная па­зі­цыя ў да­чы­нен­ні да аб'­яд­нан­ня, якое не ста­ві­ла пе­рад са­бой пэў­ных па­лі­тыч­ных за­дач? Ча­му Ста­лін быў су­праць і на­стой­ваў на ства­рэн­ні ў су­праць­ва­гу ААН Еў­ра­пей­скай і Азі­яц­кай ААН і на­ват вёў пе­ра­мо­вы з кі­раў­ні­ком ура­да КНР Чжоў Энь­ла­ем?

Да­рэ­чы, прад­стаў­нік афі­цый­най Бе­ла­ру­сі, пер­шы мі­ністр за­меж­ных спраў Кузь­ма Кі­ся­лёў вы­ка­заў са­вец­ка­му кі­раў­ніц­тву су­праць­лег­лае мер­ка­ван­не ад­нос­на су­пра­цоў­ніц­тва з ЮНЕС­КА. У лю­тым 1947 го­дзе ён афі­цый­на на­кі­ра­ваў у МЗС СССР зва­рот, у якім да­каз­ваў мэ­та­згод­насць і ка­рысць для рэс­пуб­лі­кі ўдзе­лу ў гэ­тай ар­га­ні­за­цыі. За­ўва­жым, у 1947 го­дзе рэ­прэ­сіі ў кра­і­не Са­ве­таў яшчэ пра­цяг­ва­лі­ся — трэ­ба бы­ло мець асаб­лі­вую сме­ласць, каб вы­ка­заць ін­шае мер­ка­ван­не. І якой бы­ла рэ­ак­цыя Мо­ла­та­ва і Вы­шын­ска­га на па­зі­цыю бе­ла­рус­ка­га мі­ніст­ра? Пра ўсё гэ­та рас­па­вя­да­ец­ца ў філь­ме.

Ста­тут ЮНЕС­КА ў анг­лій­скай ста­лі­цы пад­пі­са­лі прад­стаў­ні­кі 37 дзяр­жаў. У іх лі­ку ака­за­лі­ся і са­юз­ні­кі СССР — Поль­шча, Венг­рыя, Чэ­ха­сла­ва­кія, Юга­сла­вія. 4 ліс­та­па­да 1946 го­да Ста­тут ар­га­ні­за­цыі, пас­ля яго ра­ты­фі­ка­цыі дзяр­жа­ва­мі, ус­ту­піў у сі­лу. Гэ­тая да­та і лі­чыц­ца днём ства­рэн­ня ЮНЕС­КА. 14 снеж­ня 1946 го­да ста­тус ЮНЕС­КА як спе­цы­я­лі­за­ва­най уста­но­вы за­цвер­дзі­ла Ге­на­самб­лея ААН. Но­вая між­на­род­ная ар­га­ні­за­цыя па­ча­ла сваю дзей­насць.

СССР стаў чле­нам ар­га­ні­за­цыі толь­кі пас­ля смер­ці Ста­лі­на. У кра­са­ві­ку 1954 го­да чле­нам ЮНЕС­КА ста­ла і Бе­ла­русь. Вя­до­ма, свой па­тэн­цы­ял у су­пра­цоў­ніц­тве з гэ­тай ар­га­ні­за­цы­яй на­ша рэс­пуб­лі­ка рас­кры­ла толь­кі ў пе­ры­яд не­за­леж­най дзяр­жа­вы. Але і тут усё склад­ва­ла­ся ня­прос­та. У 1992 го­дзе за­яў­ку Бе­ла­ру­сі аб уклю­чэн­ні Мір­ска­га зам­ка ў спіс су­свет­най спад­чы­ны ЮНЕС­КА на­ват не раз­гля­да­лі, ад­кла­лі пад пад­ста­вай не­аб­ход­нас­ці вы­ву­чэн­ня ана­ла­гіч­ных зам­каў аба­рон­на­га ты­пу ў Еў­ро­пе. А Ня­свіж­скі за­мак і зу­сім пры­зна­лі бес­перс­пек­тыў­ным аб'­ек­там, які не мо­жа прэ­тэн­да­ваць на вы­со­кі ста­тус су­свет­най куль­тур­най каш­тоў­нас­ці. Што прый­шло­ся пе­ра­адо­лець ма­ла­дой бе­ла­рус­кай дзяр­жа­ве, каб за­явіць пра ся­бе ў све­це праз уні­каль­ную куль­тур­ную спад­чы­ну, так­са­ма адлюстравана ў філь­ме «ЮНЕС­КА. Бе­ла­рус­кі спіс».

Ні­на Шчар­ба­чэ­віч

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.