Вы тут

Добрае імя — шчаслівы лёс


На­шы прод­кі бы­лі пе­ра­ка­на­ны ў тым, што да­дзе­нае ча­ла­ве­ку пры на­ра­джэн­ні імя (а ў да­да­так імя па баць­ку, якое аба­зна­чае су­вязь з ро­дам, з Баць­каў­шчы­най на­огул) шмат у чым вы­зна­чае яго лёс. Ва Укра­і­не ка­за­лі: «Пры­бя­ры пня, дай яму імя — бу­дзе з яго ча­ла­век!»

1

За­ба­ра­ня­ла­ся ў ад­ной сям'і зваць ад­ным і тым жа іме­нем трох ча­ла­век, каб не «на­клі­каць» заў­час­ную смерць на дзі­ця ці на яго ад­най­мен­на­га сва­я­ка: «Адзін звя­дзе дру­го­га са све­ту».

2

 Ка­лі ў ро­дзе час­та па­мі­ра­лі ма­лы­мі дзе­ці, імк­ну­лі­ся «ўра­та­ваць» на­ступ­нае дзі­ця. Дзе­ля гэ­та­га, на­прык­лад, но­ва­на­ро­джа­на­му да­ва­лі імя Адам ці Ева (у го­нар пер­шых баць­коў ча­ла­вец­тва) або на­ват ім­ёны баць­коў, «вяр­та­ю­чы» ім ня­доб­рую «эс­та­фе­ту», каб за­ха­ваць пра­даў­жаль­ні­ка ро­ду.

3

 Каб на­ка­на­ваць не­маў­ля­ці доў­гае жыц­цё, ча­сам яму да­ва­лі імя са­ма­га ста­ро­га ча­ла­ве­ка ў акру­зе — доў­га­жы­ха­ра.

4

 Як ве­ры­лі на Па­лес­сі (Сто­лін­скі ра­ён Брэсц­кай воб­лас­ці), улас­ці­вас­цю пад­аў­жаць жыц­цё дзі­цяці ва­ло­да­лі не­звы­чай­ныя, рэд­кія або ста­ра­даў­нія ім­ёны. Ча­сам яшчэ да за­чац­ця дзі­ця­ці баць­кі ўзгад­ва­лі і пе­ра­бі­ра­лі та­кія даў­нія ім­ёны: Яў­хім, Яў­хім'я, Гар­дзей...

5

 З гэ­тай жа мэ­тай пры хры­шчэн­ні дзі­ця­ці час­та да­ва­лі імя моц­ных свя­тых-аба­рон­цаў: Мі­ка­лая, Анд­рэя, Ма­рыі.

6

Па сла­вян­скіх тра­ды­цы­ях, для аба­ро­ны не­маў­ля­ці, якое на­ра­дзі­ла­ся сла­бым, звяр­та­лі­ся да вы­ба­ру імя так зва­на­га «пер­ша­га су­стрэч­на­га», яко­га так­са­ма за­пра­ша­лі і па­хрыс­ціць гэ­тае дзі­ця.

7

Двай­ня­там імк­ну­лі­ся даць су­гуч­ныя (па­доб­ныя) ім­ёны, бо лі­чы­ла­ся, што ў іх і лёс па­доб­ны.

Ак­са­на КА­ТО­ВІЧ, Ян­ка КРУК.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.