Вы тут

Ава­рыя ў сіс­тэ­ме во­да­за­бес­пя­чэн­ня Брэс­та


 

З кра­наў у ква­тэ­рах да­моў ад­ной з ву­ліц брэсц­ка­га мік­ра­ра­ё­на Гра­еў­ка рап­там па­цяк­ла бруд­ная ва­да з не­пры­ем­ным па­хам. Зван­кі ад­ра­зу ж ста­лі па­сту­паць на пульт дзя­жур­на­га МНС.

Уста­ноў­ле­на, што ўсе да­мы і ўста­но­вы, дзе ва­да мае пах, з'яў­ля­юц­ца спа­жыў­ца­мі во­да­пра­вод­най сет­кі Брэсц­ка­га ўчаст­ка Ба­ра­на­віц­кай дыс­тан­цыі во­да­за­бес­пя­чэн­ня і са­ні­тар­на-тэх­ніч­ных устрой­стваў РУП «Да­рво­да­ка­нал» Бе­ла­рус­кай чы­гун­кі».

На ўка­за­ныя ву­лі­цы ад­ра­зу ж быў ар­га­ні­за­ва­ны пад­воз ва­ды. Як па­ве­да­мі­лі ў прэс-служ­бе аб­лас­но­га ўпраў­лен­ня МНС, 2 ве­рас­ня ад­бы­ло­ся па­за­чар­го­вае па­ся­джэн­не ка­мі­сіі па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях пры Брэсц­кім гар­вы­кан­ка­ме. Вы­ра­ша­на пра­цяг­ваць пад­воз ва­ды да да­моў, якія па­цяр­пе­лі, да поў­най лік­ві­да­цыі на­ступ­стваў ава­рыі. Пра­цуе спе­цы­яль­ная ка­мі­сія, якая па­він­на ўста­на­віць пры­чы­ны зда­рэн­ня. Во­да­пра­во­ды пра­мы­ва­юц­ца і хла­ры­ру­юц­ца. На­сель­ніц­тву рэ­ка­мен­да­ва­на па­куль ус­тры­мац­ца ад вы­ка­ры­стан­ня во­да­пра­вод­най ва­ды пад­час пры­га­та­ван­ня ежы. Пад­воз ва­ды транс­пар­там МНС пра­цяг­ва­ец­ца.

Яна СВЕ­ТА­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».