Вы тут

Бес­гас­па­дар­ны пы­лок-не­ле­гал


 

121 кг пча­лі­на­га пыл­ку (аб­нож­кі) па­меж­ні­кі ра­зам з мыт­ні­ка­мі знай­шлі ў цяг­ні­ку «Адэ­са—Санкт-Пе­цяр­бург» пад­час пра­вер­кі ў пунк­це про­пус­ку «Сла­веч­на».

Як па­ве­да­міў прэс-сак­ра­тар Го­мель­скай па­гра­ніч­най гру­пы Дзміт­рый Уклей­ка, у між­сто­ле­вай пра­сто­ры ад­на­го з ва­го­наў быў сха­ва­ны груз на су­му ка­ля Br90 млн. Гас­па­да­ра не­звы­чай­на­га та­ва­ру знай­сці не атры­ма­ла­ся. Пра­вад­нік, 43-га­до­вы гра­ма­дзя­нін Ра­сіі, не змог рас­тлу­ма­чыць, якім чы­нам у ва­го­не з'я­віў­ся не­за­кон­ны груз. Пы­лок кан­фіс­ка­ва­ны су­пра­цоў­ні­ка­мі Го­мель­скай мыт­ні.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?