Вы тут

Каб «кватэрнае пытанне» нас не псавала...


Арэнднае жыллё павінна давацца на справядлівых падствах і па разумнай цане

Пра гэ­та за­явіў Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка, пры­ма­ю­чы з дак­ла­дам аб па­рад­ку пра­да­стаў­лен­ня жы­лых па­мяш­кан­няў ка­мер­цый­на­га вы­ка­ры­стан­ня ў жы­лым комп­лек­се «Ма­гістр» ві­цэ-прэм'­е­ра Ана­то­ля Ка­лі­ні­на, мі­ніст­ра жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі Анд­рэя Шор­ца і стар­шы­ню Мін­гар­вы­кан­ка­ма Мі­ка­лая Ла­дуць­ку, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.
Кі­раў­нік дзяр­жа­вы на­га­даў, што ра­шэн­не аб бу­даў­ніц­тве ад­па­вед­на­га жы­ло­га комп­лек­су бы­ло пры­ня­та для за­бес­пя­чэн­ня жыл­лём прад­стаў­ні­коў на­ву­ко­вай і твор­чай ін­тэ­лі­ген­цыі, асаб­лі­ва мо­ла­дзі. «Мы да­мо­ві­лі­ся, што гэ­та бу­дзе арэнд­нае жыл­лё. Яно не бу­дзе тан­ным для най­маль­ні­ка, але яно і не бу­дзе мець за­воб­лач­ную ца­ну, якую сён­ня пла­цяць ма­ла­дыя сем'і, зды­ма­ю­чы пры­ват­ную ква­тэ­ру. Арэнд­нае жыл­лё па­він­на быць знач­на тан­ней­шым», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт.
Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка асаб­лі­ва пад­крэс­ліў, што ў пы­тан­ні фар­мі­ра­ван­ня кош­ту на арэнд­нае жыл­лё нель­га па­мы­ліц­ца, каб у да­лей­шым не пе­ра­гля­даць яе ў той ці ін­шы бок. Ён ад­зна­чыў, што кан­крэт­ны кошт па­ві­нен быць кан­чат­ко­ва вы­зна­ча­ны на ўзроў­ні ўра­да і Мін­гар­вы­кан­ка­ма.
Яшчэ ад­но прын­цы­по­вае пы­тан­не, на якім за­ся­ро­дзіў ува­гу Прэ­зі­дэнт, — ня­змен­нае пры­трым­лі­ван­не прын­цы­пу сум­лен­нас­ці і спра­вяд­лі­вас­ці пры раз­мер­ка­ван­ні і фар­мі­ра­ван­ні чар­гі на арэнд­ныя ква­тэ­ры. «Гэ­та пы­тан­не ну­мар адзін. Не дай Бог да мя­не пой­дуць скар­гі, што не­дзе нех­та сва­ім сва­я­кам, яшчэ ка­мусь­ці, улад­ка­ваў­шы іх па­пя­рэд­не на ней­кую па­са­ду, пач­не з-пад кры­са вы­дзя­ляць гэ­тыя ква­тэ­ры, — па­пя­рэ­дзіў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Гэ­та вель­мі ак­тыў­ная част­ка на­сель­ніц­тва — твор­чая і на­ву­ко­вая ін­тэ­лі­ген­цыя, і маў­чаць яны не бу­дуць. Яны мя­не ім­гнен­на пра­ін­фар­му­юць аб тым, што не­дзе неш­та не­спра­вяд­лі­ва вы­ра­ша­на. Та­му прын­цып пры­стой­нас­ці і спра­вяд­лі­вас­ці, ка­лі мы фар­мі­ру­ем чар­гу, па­ві­нен быць па­кла­дзе­ны ў асно­ву гэ­та­га пра­цэ­су».
Па­вод­ле слоў Прэ­зі­дэн­та, без­умоў­на, па­він­на быць за­бяс­пе­ча­на і якасць арэнд­на­га жыл­ля, якое пра­да­стаў­ля­ец­ца.
«Сваё сло­ва я ска­заў. Прэ­зі­дэнт пры­няў ра­шэн­не — арэнд­на­му жыл­лю быць. Па­ча­лі но­вае бу­даў­ніц­тва, пай­шло па кра­і­не гэ­та но­ва­ўвя­дзен­не. Да­вай­це ў Прэ­зі­дэн­та аб­мяр­ку­ем не­ка­то­рыя прын­цы­пы апла­ты, фар­мі­ра­ван­ня чэр­гаў, вы­дзя­лен­ня жыл­ля і гэ­так да­лей. І то вы па­він­ны мя­не прос­та пра­ін­фар­ма­ваць. А да­лей, ка­лі лас­ка, дзя­лі­це і ня­сі­це ад­каз­насць», — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».