Вы тут

Справы сардэчныя


У беларусаў пакуль адсутнічае матывацыя клапаціцца пра здароўе?

27 беларусаў са ста маюць захворванні сістэмы кровазвароту, таму дапамога кардыёлагаў не страчвае сваёй запатрабаванасці. Толькі за апошнія пяць гадоў колькасць зваротаў да іх павялічылася на 20%. І смяротнасць, на што звярнуў увагу намеснік дырэктара па арганізацыйна-метадычнай рабоце РНПЦ «Кардыялогія» Аляксандр ПАЦЭЕЎ, пачала прыкметна зніжацца. Але пры гэтым ён падкрэсліў, што дагэтуль у беларусаў адсутнічае матывацыя захоўваць сваё здароўе.

Напрыклад, 40–45% пацыентаў, якія перанеслі інфаркт, не звяртаюцца ў медустановы па дапамогу ў першыя 12 гадзін. Істотная частка «кардыялагічных» пацыентаў ігнаруюць рэкамендацыі дактароў адмовіцца ад алкаголю, тытуню, знізіць артэрыяльны ціск, вагу і ўзровень цукру ў крыві. Як вынік — зноў трапляюць або ў стацыянар, або на аперацыйны ложак.

Сёння 75% кардыяхірургічных умяшанняў праводзіцца ў рэгіёнах, хоць яшчэ ў 2008 годзе тры чвэрці такіх аперацый рабілі ў РНПЦ «Кардыялогія». «Гэта мэтанакіраваная палітыка, якую мы праводзім з 2007 года», — растлумачыў Аляксандр Пацэеў. Усяго па Беларусі працуе 89 кардыялагічных аддзяленняў. Там, дзе іх няма, асноўная нагрузка перакладаецца на ўрачоў-тэрапеўтаў.

Летась на 1 млн жыхароў Беларусі прыходзілася 280 кардыялагічных аперацый. Для параўнання, у 2005 годзе гэтая колькасць ледзь дасягала 130‑і. За апошнія пяць гадоў 144 беларусы атрымалі шанц на перасадку сэрца. Толькі сёлета новае сэрца ўжо атрымалі 30 чалавек. Па падліках спецыялістаў, 77–78% пацыентаў выжываюць у першы год, што адпавядае сусветным паказчыкам.

«Яшчэ адзін напрамак, які мы пачалі развіваць, — мініінвазіўная хірургія, — расказаў загадчык кардыяхірургічнага аддзялення № 1 РНПЦ «Кардыялогія» Аляксандр Жыгалковіч. — Падчас такіх аперацый арганізм пацыента атрымлівае мінімальную траўму, лепш узнаўляецца, мае нашмат менш пабочных эфектаў. Праўда, не ўсе пацыенты пакуль разумеюць, што мы лечым не захворванне, а яго наступствы. Але многія так і не мяняюць свой звыклы лад жыцця».

Дарэчы, вялікія і, на жаль, не зусім станоўчыя змены ўрачы назіраюць сярод дзяцей і падлеткаў. Калі 20 гадоў таму асноўнай кардыялагічнай праблемай у дзіцячым узросце мог быць толькі парок сэрца, то цяпер да яго дадаўся павышаны артэрыяльны ціск. «Вядома, гэта звязана са змененым ладам жыцця дзяцей, якія зусім мала рухаюцца і шмат часу праводзяць або за школьнай партай, або за хатнім камп'ютарам. Плюс да гэтага — пастаянны псіхаэмацыйны стрэс, калі бацькі перагружаюць іх рознымі дадатковымі гурткамі і заняткамі», — выказала занепакоенасць Ірына ЧЫЖЭЎСКАЯ, галоўны пазаштатны дзіцячы кардыярэўматолаг Міністэрства аховы здароўя. Аднак разглядаць пяціразовае павелічэнне колькасці дзяцей з павышаным ціскам нельга аднабакова, патлумачыла спецыялістка. Гэта сведчыць і пра тое, што дыягностыка ўдасканальваецца, а значыць, выявіць рызыку цяпер можна своечасова.

Любоў КАСПЯРОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.