Вы тут

«Наматай» сабе... веласіпед


Сёння ад сцен галоўнага корпуса БДПУ імя М. Танка стартуе маладзёжны праект «Будучыя педагогі — за здаровы лад жыцця». Яго ініцыятарамі выступіла кіраўніцтва галоўнай педагагічнай ВНУ краіны і веласіпедны брэнд AІST.

Старт праекта прымеркаваны да 100-годдзя БДПУ і Дня горада. Яго галоўная задума — далучэнне студэнтаў да актыўнага ладу жыцця і сучаснага, еўрапейскага, разумення велакультуры. Гарадскі веласіпед — гэта не толькі здорава і карысна, але і прыгожа, модна, а галоўнае, камфортна.

11-15

З рук рэктара БДПУ і прадстаўнікоў ААТ «Мотавела» студэнтам будзе перададзена 100 новых гарадскіх веласіпедаў. Менавіта на іх у суправаджэнні вядомых спартсменаў студэнты праедуць па запланаваным маршруце. Далей — болей: маладзёжны праект «Будучыя педагогі — за здаровы лад жыцця» паскорыць свой рух. Яго працягам стануць шматлікія акцыі, адна з якіх — «100 кіламетраў да 100-годдзя БДПУ». Кожную суботу на працягу двух месяцаў будучыя педагогі і навучэнцы педагагічных класаў 20-й сталічнай гімназіі будуць сустракацца на веладарожках Мінска. Да юбілею ўніверсітэта, які адзначаецца ў лістападзе, удзельнікам акцыі прапануюць праехаць на веласіпедзе 100 кіламетраў. А тыя з іх, якія адолеюць 200 кіламетраў, атрымаюць у падарунак веласіпед AІST ад рэктара БДПУ Аляксандра Жука. На ім можна будзе ездзіць ва ўніверсітэт на заняткі.

Надзея НІКАЛАЕВА.

Даведка

У 2012 годзе на веласіпедах AІST беларускія спартсмены ўстанавілі алімпійскі рэкорд і два нацыянальныя рэкорды на велатрэку на Алімпіядзе ў Лондане. AІST з'яўляецца тэхнічным партнёрам нацыянальнай каманды Беларусі па веласпорце. Сёлета веласіпедны брэнд AІST быў прызнаны «Народнай маркай Беларусі».

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.