Вы тут

Кацярына Іванчыкава: «Запраграмуй сябе на поспех!»


Гурт ІOWA з'явіўся ў 2009 годзе ў Магілёве. Але «другім домам» для творчага калектыву стаў Санкт-Пецярбург, дзе маладыя людзі аселі з 2010 года і куды цяпер вяртаюцца кожны раз з гастроляў. Стыль ІOWA — гэта кранальныя песні, якія расказваюць шчырыя гісторыі пра каханне, адзіноту, пошук саміх сябе. Плюс... самаіронія. У 2012-м каманда стала «Адкрыццём года» на Нацыянальнай музычнай прэміі Беларусі і прадстаўляла Расію на «Новай хвалі», дзе атрымала пахвалу ад самой Нэлі Фуртады. Як з'яўляюцца песні, якія становяцца хітамі, што сніцца па начах салістцы гурта і ці магчыма запраграмаваць поспех, мы спыталі ў «голасу» ІOWA — Каці Іванчыкавай.

1— Якім быў для вас пераезд у горад на Няве?

— Было складана, але вельмі хацелася ў ім застацца! Мы працавалі на свечкавым заводзе, дзе распісвалі свечкі, слухаючы па радыё ў цэху нашы першыя песні. Я працавала таксама ў краме падарункаў «Сваімі рукамі». Там плацілі капейкі, аднак кожную раніцу я бегла па Фантанцы, натхняючыся краявідамі і музыкай у плэеры. Паралельна мы падавалі заяўкі на ўдзел у розных конкурсах і аднойчы ў адным з іх выйгралі запіс песні, з якой і пачалася гісторыя групы ІOWA ў Піцеры!

— Раскажыце, у чым адметнасць гэтага горада асабіста для вас?

— Мне падабаецца, што Піцер пастаянна нешта прыдумляе. Тут увесь час праходзяць розныя выставы, майстар-класы. У любой кавярні можна сустрэць па-добраму звар'яцелых творчых людзей.

— Сумуеце па родных мясцінах, дзе нарадзіліся і рабілі свае першыя крокі ў музыцы?

— Я бачу свой дом у снах кожны дзень...

11-24

...Усяго некалькі гадоў мінула з моманту нараджэння музычнага калектыву, а сёння гурт адзін з самых вядомых і папулярных. ІOWA пастаянна радуе прыхільнікаў новымі песнямі і цікавымі свежымі кліпамі. Кампазіцыі «Мама, калі я побач з ім» альбо «Шукаю мужа» — гэта хіты, якія можна пачуць па радыё, сінгл «Простая песня» — саўндтрэк да серыяла «Фізрук», «Усміхайся» гучыць у «Салодкім жыцці»...

— «Нашы песні — гэта адлюстраванне нас саміх...», — зазначылі вы ў адным з інтэрв'ю. У якім настроі і пры якіх абставінах узнікае жаданне пісаць?

— Часам тэксты песень «падаюць» на мяне, варта толькі пачуць гучанне Лёнінай гітары (Леанід Цярэшчанка — гітарыст гурта Іowa. — Аўт.). А іншыя з'яўляюцца метадам «выношвання», калі гляджу нейкі фільм альбо слухаю музыку. Напрыклад, на стварэнне песні «Шукаю мужа» мяне натхніў фільм «Любоў і галубы» і канцэрты Amy Wіnehouse.

— Дзе назапашвалі музычны вопыт да пераезду ў Піцер?

— Перш за ўсё ў розных музычных і тэлевізійных праектах. У Магілёве маім любімым месцам была хатняя студыя знаёмага аранжыроўшчыка, дзе збіраліся многія музыканты. Там мяне жартаўліва пачалі называць Аёва.

— Калі робіш музыку сваёй прафесіяй, як змяняецца жыццё?

— Яшчэ з трохгадовага ўзросту я ведала, што хачу быць спявачкай, і заўсёды праграмавала сябе на такі сцэнарый жыцця. Не ведаю, ці можа музыка быць галоўным жыццёвым інтарэсам, калі не прыносіць грошай, але абсалютна пераканана, што чалавек павінен займацца толькі тым, ад чаго атрымлівае задавальненне.

— Па­пу­ляр­насць да­ся­га­ец­ца роз­ны­мі спо­са­ба­мі. Які шлях най­больш ім­па­нуе вам?

— Пра­гра­ма­ван­не ся­бе на пос­пех! У мя­не ёсць пла­кат жа­дан­няў. Перш чым мае жа­дан­ні споў­ні­лі­ся і маё жыц­цё ста­ла та­кім, якое яно ця­пер, прай­шло шмат га­доў. І бы­ло вель­мі пры­ем­на, ка­лі не­як знай­шла свой пла­кат жа­дан­няў і на­су­праць сва­іх за­па­вет­ных мар змаг­ла па­ста­віць «птушач­ку». Усё ад­бы­ло­ся ме­на­ві­та так, як я ха­це­ла... Та­му на­ват ка­лі ў вас ня­ма ні ка­пей­кі, але ёсць жа­дан­не ад­крыць най­леп­шы рэ­ста­ран, то вы змо­жа­це гэ­та зра­біць. З'я­вяц­ца маг­чы­мас­ці. На­прык­лад, леп­шы ку­хар ака­жац­ца даў­нім зна­ё­мым тва­іх сяб­роў і бу­дзе на­па­чат­ку пра­ца­ваць, як і ты, на эн­ту­зі­яз­ме. А по­тым мно­гае бу­дзе за­ле­жаць ад та­го, ці здо­ле­еш ты на­да­лей за­ўва­жаць не­вы­пад­ко­выя вы­пад­ко­вас­ці і ці змо­жаш быць удзяч­ным Бо­гу і су­све­ту за тое, што ма­еш. Так бы­ло і да­гэ­туль ад­бы­ва­ец­ца ў нас.

— Які­мі ўво­гу­ле бы­лі гэ­тыя амаль пяць га­доў твор­ча­га жыц­ця?

— Я лі­чу, што са­мыя яр­кія эмо­цыі ты атрым­лі­ва­еш на шля­ху да мэ­ты. Сён­ня мне зда­ец­ца, быц­цам гэ­тыя га­ды — са­мы шчас­лі­вы час у ма­ім жыц­ці.

А па­дзей вы­па­ла ня­ма­ла. У 2010-м пас­ля не­каль­кіх акус­тыч­ных кан­цэр­таў удзель­ні­кі гур­та пе­ра­еха­лі ў Санкт-Пе­цяр­бург. Са­ка­вік 2012-га — удзел у тэ­ле­шоу «Чыр­во­ная зор­ка» на Пер­шым», а ў маі — кліп на пес­ню «Ма­ма» са­браў міль­ён пра­гля­даў на YouTube. Сё­ле­та кліп на пес­ню «Усмі­хай­ся» на­браў ужо два міль­ё­ны. По­тым кон­курс «Но­вая хва­ля», дзе атры­ма­лі не толь­кі ста­ноў­чыя вод­гу­кі ад ка­лег па цэ­ху, але і бы­лі ўзна­га­ро­джа­ны спе­цы­яль­ным пры­зам. І гэ­та толь­кі част­ка па­дзей з гіс­то­рыі жыц­ця ка­лек­ты­ву, а коль­кі ўся­го за­ста­ец­ца за ку­лі­са­мі...

— Што дае вам на­тхнен­не ў твор­час­ці?

— На­тхнен­не мож­на знай­сці ў роз­ных мес­цах і пры лю­бых аб­ста­ві­нах. Яно мо­жа з'я­віц­ца на­ват у гас­ці­ні­цы, дзе спы­ня­еш­ся пе­ра­на­ча­ваць. Так­са­ма твор­чы ўздым мне да­юць філь­мы з удзе­лам Од­ры Та­ту. А ча­сам пес­ню мож­на пры­ду­маць на­ват у ван­не, ка­лі ў гу­ку, з якім льец­ца ва­да з кра­на, ні­бы чу­еш мет­ра­ном.

— Якой па­він­на быць пес­ня, ство­ра­ная ва­мі, каб вы ёю га­на­ры­лі­ся?

— Па­куль не ве­даю. Ма­быць, гар­ма­ніч­най. Ад­нак не так лёг­ка знай­сці му­зы­кан­та, які ска­жа, што пес­ня атры­ма­ла­ся ідэа­льнай і мож­на спы­ніц­ца. Па­ста­ян­на хо­чац­ца неш­та вы­пра­віць, зра­біць лепш, чым ёсць. А леп­шае — во­раг доб­ра­га!

— Дум­ка, што ро­бі­це ўсё не да­рэм­на, на­вед­вае пад­час кан­цэр­таў?

— Ра­зу­ме­ем гэ­та і пад­час кан­цэр­таў, і пас­ля іх, ка­лі, на­прык­лад, пра­гля­да­ем пош­ту, а там лю­дзі рас­каз­ва­юць, як пад на­шы пес­ні су­стра­ка­юц­ца, ка­ха­юць, ства­ра­юць сем'і... Жы­вуць! І ў та­кія мо­ман­ты вель­мі ра­ду­еш­ся за іх і за ся­бе. Пра­фе­сія ар­тыс­та дае та­бе пе­ра­ва­гу: ты га­во­рыш са сцэ­ны, і ў ця­бе ёсць усе шан­цы быць па­чу­тым.

— У ва­шых пес­нях гу­чаць пры­го­жыя гіс­то­рыі пра ка­хан­не. Як лі­чы­це, ка­лі ча­ла­век за­ка­ха­ны, вар­та пры­слу­хоў­вац­ца да ро­зу­му ці да сэр­ца?

— Лепш ра­да­вац­ца за сваё сэр­ца, га­ла­вой ра­зу­ме­ю­чы, што та­бе па­шчас­ці­ла знай­сці свай­го адзі­на­га ся­род міль­ё­наў. А пер­ша­па­чат­ко­ва па­він­на пад­ка­заць сэр­ца, ка­го вы­браць, я ў гэ­тым пе­ра­ка­на­на.

У пы­тан­нях, ці да­стат­ко­ва для гар­мо­ніі ў ад­но­сі­нах толь­кі ка­хан­ня і як вы­трым­лі­ваць ба­ланс па­між аса­біс­тым жыц­цём і твор­час­цю, ар­тыст­ка не спя­ша­ец­ца вы­да­ваць улас­ныя сак­рэ­ты. Але пры­зна­ец­ца, што ра­ман­ты­цы ёсць мес­ца ў яе жыц­ці...

— Вас час­та за­пра­ша­юць на спат­кан­ні?

— Ча­сам клі­чуць у кі­но і, што здзіў­ляе, у тэ­атр...

— Які ад­па­чы­нак вам па­да­ба­ец­ца?

— До­ма, каб ад­па­чыць, мне да­стат­ко­ва му­зы­кі ў на­вуш­ні­ках, маль­бер­та і фар­баў. Але лепш за ўсё ад­наў­ляць сі­лы на мо­ры.

— Чу­ла, вы збі­ра­е­це кні­гі. Якія ўжо сён­ня ёсць у ва­шай ка­лек­цыі?

— Пас­ля кні­гі Ле­а­ні­да Ціш­ко­ва «Як стаць ге­ні­яль­ным мас­та­ком, не ма­ю­чы ні кроп­лі та­лен­ту» я ста­ла ста­віц­ца да кніг ці, лепш ска­заць, да іх афарм­лен­ня, як да тво­ра мас­тац­тва. Ня­даў­на ку­пі­ла ў Бе­ла­ру­сі кні­гу Пет­ру­ся Броў­кі, пе­ра­кла­дзе­ную на анг­лій­скую мо­ву, з ілюст­ра­цы­я­мі Уладзіміра Зін­ке­ві­ча. Так­са­ма ў ма­ёй ка­лек­цыі кні­гі Ан­ту­а­на дэ Сент-Эк­зю­пе­ры і Ту­ве Ян­сан, якія са­мі ілюст­ра­ва­лі свае тво­ры, і іх ма­люн­кі прос­та не­паў­тор­ныя.

— Ад­ной­чы вы ска­за­лі, што жа­дан­не — гэ­та як ма­літ­ва. Ці заў­сё­ды чуе вас Су­свет?

— Заў­сё­ды, та­му што я ве­ру.

Але­на ДРАП­КО.

11-23

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.