Вы тут

Крэ­мень-ба­бу­ля


 

Гэ­тая на­ві­на — сур'­ёз­ная пе­ра­сця­ро­га ама­та­рам лёг­кай не­за­кон­най на­жы­вы. Бо ця­пер ім да­вя­дзец­ца моц­на па­ду­маць, перш чым лез­ці ў дом да без­аба­рон­ных пен­сі­я­не­раў. Так, у Ін­дыі 85-га­до­вая жан­чы­на з го­ра­да Рат­лам ака­за­ла вель­мі год­нае і, што ад­мет­на, па­спя­хо­вае су­пра­ціў­лен­не двум ра­баў­ні­кам, якія пра­бра­лі­ся да яе ў дом. Да пры­ез­ду пра­ва­ахоў­ні­каў яна ад­бі­ва­ла­ся ад зла­мыс­ні­каў вяд­ром і пал­кай. А на пра­цэ­ду­ры апа­знан­ня ў па­лі­цэй­скім участ­ку пры­му­сі­ла зла­чын­цаў пры­ся­даць у якас­ці па­ка­ран­ня. Па­цяр­пе­лая рас­па­вя­ла па­лі­цэй­скім, што жы­ве ад­на, і ра­баў­ні­кі раз­бу­дзі­лі яе, ка­лі спра­ба­ва­лі тра­піць у дом. Спа­чат­ку яна кі­ну­ла ў іх пус­тое вяд­ро, а пас­ля та­го як адзін з іх сха­піў яе за ру­ку, па­ча­ла біць іх пал­кай. Су­се­дзі, па­чуў­шы шум, вы­клі­ка­лі па­лі­цыю, якая пры­еха­ла на вы­клік праз не­каль­кі хві­лін і арыш­та­ва­ла го­ра-зла­чын­цаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.