Вы тут

Сон­ца ланд­шаф­таў і кніг


 

У мін­скай кні­гар­ні «Кніж­ны са­лон» ад­кры­ла­ся вы­ста­ва мас­тач­кі Ак­са­ны Арак­чэ­е­вай «Ве­цер ванд­ро­вак

Зда­ва­ла­ся б, кні­гар­ня — не са­мае леп­шае мес­ца для па­ка­зу твор­час­ці мас­та­коў. Але ў вы­пад­ку з «Кніж­ным са­ло­нам» гэ­та зу­сім не так. Ала Змі­ё­ва, гас­па­ды­ня гэ­тай кра­мы, пе­ра­ка­на­на, што лі­та­ра­ту­ра, кні­га і вы­яў­лен­чае мас­тац­тва — бліз­кія ад­на да дру­гой пра­сто­ры. А жы­ва­пі­сец Ак­са­на Арак­чэ­е­ва, якая па­зна­ё­мі­ла гле­да­чоў са сва­і­мі ра­бо­та­мі з пле­нэ­раў, па­да­рож­жаў па Ра­сіі, Чэ­хіі, Сла­ва­кіі, Літ­ве, Поль­шчы, Гер­ма­ніі, Швей­ца­рыі, яшчэ ж і кніж­ны гра­фік. У апош­нія га­ды мо з дзя­ся­так дзі­ця­чых кніг у вы­да­вец­твах «Мас­тац­кая лі­та­ра­ту­ра», «Бе­ла­рус­кая эн­цык­ла­пе­дыя імя Пет­ру­ся Броў­кі» вый­шлі ме­на­ві­та з яе ілюс­тра­цы­я­мі. Тво­ры та­кіх ужо доб­ра вя­до­мых пісь­мен­ні­каў-ка­зач­ні­каў, як Ні­на Га­лі­ноў­ская, Ге­надзь Аў­ла­сен­ка, Тац­ця­на Сі­вец, Але­на Мас­ла ў афарм­лен­ні Ак­са­ны Арак­чэ­е­вай на­бы­ва­юць но­вае гу­чан­не, уз­ба­га­ча­юц­ца са­мы­мі роз­ны­мі ко­ле­ра­мі і ад­цен­ня­мі. А са­міх аў­та­раў яшчэ пад­штур­хоў­ва­юць да но­вых фан­та­зій­ных сю­жэ­таў.

2Пра гэ­та як­раз і га­ва­ры­ла Ак­са­на, рас­па­вя­да­ю­чы, як пра­цуе над афарм­лен­нем дзі­ця­чых кніг: «Мне ма­ла пра­чы­таць тэкст і зра­біць да яго тлу­ма­чаль­ныя ма­люн­кі… Я ста­ра­юся да­ве­дац­ца ўсё, што толь­кі маг­чы­ма, пра тых ці ін­шых пер­са­на­жаў, на­коль­кі яны з рэ­ча­іс­нас­цю звя­за­ны. А ка­лі і знеш­ні вы­гляд, і дзеі ге­ро­яў кні­гі зу­сім пры­ду­ма­ныя, то та­ды даю во­лю сва­ёй фан­та­зіі, ні ў чым ся­бе не аб­мя­жоў­ваю. Ча­сам склад­ва­ец­ца ўра­жан­не, што, вы­ка­рыс­тоў­ва­ю­чы ін­шыя срод­кі, чым сло­ва, да­піс­ваю, да­пра­цоў­ваю тую ці ін­шую кні­гу. Зда­ец­ца, аў­та­ры, па­ва­жа­ныя пісь­мен­ні­кі на мя­не за гэ­та не крыў­ду­юць. І та­ды мне хо­чац­ца так­са­ма па­ста­віць сваё імя на вок­лад­цы. Ня­хай са­бе з над­пі­сам: «Ма­ля­ва­ла Ак­са­на Арак­чэ­е­ва». Як, да­рэ­чы, ро­біц­ца ў су­поль­ніц­тве швед­скіх ці фін­скіх пісь­мен­ні­каў і мас­та­коў, якія вель­мі ак­тыў­на пра­цу­юць у га­лі­не дзі­ця­ча­га кні­га­вы­дан­ня…»

Ак­са­на Арак­чэ­е­ва не толь­кі са­ма ванд­руе па ін­шых кра­і­нах, яна яшчэ вы­сту­пае ар­га­ні­за­та­рам вы­ста­вак бе­ла­рус­кіх мас­та­коў у Чэ­хіі, у га­ле­рэі ста­ра­даў­ня­га зам­ка ў го­ра­дзе Тржэ­біч. Пра гэ­та га­ва­рыў на ім­прэ­зе ў «Кніж­ным са­ло­не» мас­так Па­вел Мас­ле­ні­каў — так, унук сла­ву­та­га Мас­ле­ні­ка­ва. Ме­на­ві­та гэ­тай ды­нас­тыі бы­ла пры­све­ча­на ня­даў­няя вы­стаў­ка ў Тржэ­бі­чы. У ад­крыц­ці ім­прэ­зы ў «Кніж­ным са­ло­не» пры­няў удзел і па­сол Чэ­хіі ў Бе­ла­ру­сі. Ві­даць, дзя­ку­ю­чы пад­трым­цы чэш­ска­га па­соль­ства і дзя­ку­ю­чы іні­цы­я­ты­ве Ак­са­ны Арак­чэ­е­вай у блі­жэй­шы час бу­дуць рэа­лі­за­ва­ны но­выя бе­ла­рус­ка-чэш­скія мас­тац­кія пра­ек­ты. А бе­ла­рус­кія чы­та­чы, бу­дзем спа­дзя­вац­ца, уба­чаць у кні­гар­нях но­выя дзі­ця­чыя кні­гі, аформ­ле­ныя та­ле­на­ві­тым ілюст­ра­та­рам. Ві­та­ю­чы Ак­са­ну Арак­чэ­е­ву, пра гэ­та вя­лі раз­мо­ву і ўдзель­ні­кі ім­прэ­зы — пісь­мен­ні­кі Але­на Мас­ла, Тац­ця­на Сі­вец, На­вум Галь­пя­ро­віч.DSC_1356 DSC_1292

Сяр­гей Шыч­ко.

Фота Наталлі Асмолы.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.