Вы тут

«Мы аран­да­ва­лі зям­лю ў на­шчад­каў»


 

Пар­ла­мен­та­рый пра­па­нуе ўвес­ці ад­каз­насць за зня­сі­лен­не гле­бы

Усю на­шу кра­і­ну пар­ла­мен­та­рый Мі­ка­лай ІВАН­ЧАН­КА, на­мес­нік стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па пы­тан­нях эка­ло­гіі, пры­ро­да­ка­ры­стан­ня і чар­но­быль­скай ка­та­стро­фы, лі­чыць уні­каль­ным пры­род­ным комп­лек­сам. Праў­да, на­ўрад ці ЮНЕС­КА змо­жа ўнес­ці ўсю Бе­ла­русь у Спіс су­свет­най спад­чы­ны. Пра гэ­та, а так­са­ма пра збе­ра­жэн­не зям­лі і вы­ка­ры­стан­не ме­лі­я­ра­ва­ных зя­мель, асаб­лі­вас­ці на­шых аг­ра­ся­дзіб і тое, ча­му элект­ра­ма­бі­лі на бе­ла­рус­кіх да­ро­гах — вель­мі да­лё­кая перс­пек­ты­ва, дэ­пу­тат рас­ка­заў ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды».

2— Бе­ла­веж­ская пу­шча ўжо даў­но ўклю­ча­на ў Спіс пом­ні­каў су­свет­най спад­чы­ны ЮНЕС­КА. А якія яшчэ, на ваш по­гляд, пры­род­ныя сла­ву­тасці Бе­ла­ру­сі па­він­ны па­поў­ніць гэ­ты спіс?

— Я б ска­заў, што ўся тэ­ры­то­рыя на­шай кра­і­ны — уні­каль­ны пры­род­ны комп­лекс: на­шы азё­ры, рэ­кі, ля­сы... Гэ­та, хут­чэй за ўсё, не­маг­чы­ма рэа­лі­за­ваць, але на­ша кра­і­на вар­тая та­го, каб зай­маць асаб­лі­вае мес­ца ў све­це па раз­на­стай­нас­ці пры­род­ных ланд­шаф­таў, што з'яў­ля­ец­ца кры­тэ­ры­ем пры ад­бо­ры аб'­ек­таў су­свет­най спад­чы­ны ЮНЕС­КА.

Бе­ла­веж­ская пу­шча даў­но ўва­хо­дзіць у гэ­ты спіс. Што да ін­шых аб'­ек­таў, то зра­біць так, каб іх пры­зна­лі су­свет­най спад­чы­най, не так прос­та. Тым не менш за­раз у кра­і­не пра­во­дзіц­ца сіс­тэм­ная пра­ца па па­шы­рэн­ні спі­са та­кіх аб'­ек­таў.

У па­пя­рэд­нім спі­се мы прад­ста­ві­лі яшчэ шэ­раг аб'­ек­таў. З пры­род­ных — гэ­та Аў­гус­тоў­скі ка­нал, а так­са­ма пра­ект па па­шы­рэн­ні Бе­ла­веж­скай пу­шчы. Апош­ні мы пра­па­на­ва­лі ў 2011-м, ён па­ві­нен уклю­чаць і бе­ла­рус­кія, і поль­скія тэ­ры­то­рыі.

Яшчэ адзін ці­ка­вы аб'­ект — Пры­буг­скае Па­лес­се. У 2012 го­дзе яно ста­ла част­кай транс­гра­ніч­на­га бія­сфер­на­га рэ­зер­ва­та і на­бы­ла між­на­род­ны ста­тус. Ма­ец­ца на ўва­зе, што Па­лес­се зай­мае част­кі тэ­ры­то­рый трох кра­ін, але ж гэ­та адзі­нае ланд­шафт­нае ўтва­рэн­не. Ці­ка­вы транс­гра­ніч­ны пра­ект «Па­азер'е» за­раз рых­ту­ец­ца су­мес­на з Літ­вой, Лат­ві­яй і Ра­сі­яй...

— Пла­ну­ец­ца пры­знаць, што Па­ста­но­ва Прэ­зі­ды­у­ма Вяр­хоў­на­га Са­ве­та Бе­ла­ру­сі «Аб за­цвяр­джэн­ні ме­жаў Дзяр­жаў­на­га ланд­шафт­на­га за­каз­ні­ка «На­ва­груд­скі» стра­ці­ла сі­лу. Чаму?

— Гэ­та звя­за­на з пры­вя­дзен­нем нар­ма­тыў­ных ак­таў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у ад­па­вед­насць з за­ка­на­даў­ствам. У свой час вы­зна­чэн­не ме­жаў ахоў­ных тэ­ры­то­рый пра­ду­гледж­ва­ла­ся на ўзроў­ні за­ка­на­даў­ча­га ор­га­на: Вяр­хоў­на­га Са­ве­та і Прэ­зі­ды­у­ма Вяр­хоў­на­га Са­ве­та. А сён­ня рэг­ла­мен­ту­ец­ца па­ста­но­вай ура­да.

Аднак гэта не азна­чае, што за­каз­нік спы­ніць сваё іс­на­ван­не. На­ад­ва­рот, пло­шча яго пашырылася. А ўво­гу­ле, ува­га да ахоў­ных тэ­ры­то­рый у кра­і­не бу­дзе толь­кі па­вя­ліч­вац­ца.

— У са­вец­кі час вя­ліз­ныя пло­шчы ба­лот бы­лі асу­ша­ны. Спа­чат­ку гэ­та бы­лі ўра­джай­ныя зем­лі, але пас­ля мно­гія па­лі спус­то­шы­ла эро­зія. Па­ўста­ва­ла на­ват пы­тан­не аб паў­тор­ным за­ба­лоч­ван­ні... Як сён­ня вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца гэ­тыя зем­лі? Ці не па­спя­ша­лі­ся ў са­вец­кі час па­зба­віц­ца ад ба­лот?

— Я б па­шы­рыў пы­тан­не. Зям­ля — гэ­та га­лоў­нае ба­гац­це, якое мы ма­ем. Ус­пры­маць яе трэ­ба не як спад­чы­ну, якая да­ста­ла­ся нам ад прод­каў, а як зям­лю на­шчад­каў. Мы па­він­ны не толь­кі за­ха­ваць яе стан, але і па­леп­шыць яго — па­вы­сіць урад­лі­васць зям­лі. Гэ­та стра­тэ­гіч­ная мэ­та для кра­і­ны.

Я ўжо ўно­сіў ва ўрад пра­па­но­ву, якая мае на ўва­зе юры­дыч­ную ад­каз­насць суб'­ек­таў гас­па­дар­кі за за­ха­ван­не ўрад­лі­вас­ці зям­лі. Гас­па­дар­чая дзей­насць не па­він­на пры­во­дзіць да зня­сі­лен­ня гле­бы. Сён­ня ёсць дзяр­жаў­ныя пра­гра­мы па за­ха­ван­ні і па­мна­жэн­ні ўрад­лі­вас­ці зям­лі. Але яны «за­кан­чва­юц­ца» на ўзроў­ні рэ­гі­ё­наў, не да­хо­дзяць да кан­крэт­ных суб'­ек­таў, якія гас­па­да­раць на зям­лі. Гэ­та не­аб­ход­на мя­няць.

Што да ба­лот, то я не згод­ны з тым, што іх асу­шэн­не ў са­вец­кія ча­сы бы­ло ней­кай па­мыл­кай. Пра­гра­ма «Ме­лі­я­ра­цыя», якая дзей­ні­ча­ла та­ды, да­ла вя­лі­кі штур­шок раз­віц­цю эка­но­мі­кі Па­лес­ся і ін­шых за­ба­ло­ча­ных тэ­ры­то­рый. Зям­ля, атры­ма­ная ў выніку асушэння балот, па­він­на сён­ня пра­віль­на экс­плу­а­та­вац­ца. На гэ­та звяр­тае ўва­гу і кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Сён­ня дзей­ні­чае пра­гра­ма «Торф». Су­мес­на з Мін­скім абл­вы­кан­ка­мам мы лі­та­раль­на ме­сяц на­зад унес­лі пра­па­но­ву ўра­ду (да­рэ­чы, гэ­та бы­ла мая іні­цы­я­ты­ва) раз­гле­дзець эфек­тыў­насць пра­цы гэ­тай пра­гра­мы, бо ста­но­ві­шча тор­фа­пе­ра­пра­цоў­чых прад­пры­ем­стваў у кра­і­не сён­ня не са­мае леп­шае. Мы па­він­ны ра­біць ак­цэнт на па­глыб­ле­ную пе­ра­пра­цоў­ку тор­фу: вы­ка­рыс­тоў­ваць яго не толь­кі як мяс­цо­вую кры­ні­цу па­лі­ва (да­рэ­чы, не­ўзнаў­ляль­ную), але і як сро­дак па­вы­шэн­ня ўрад­лі­вас­ці гле­бы.

Ва ўра­дзе па­га­дзі­лі­ся з на­шы­мі пра­па­но­ва­мі па ства­рэн­ні прад­пры­ем­ства па па­глыб­ле­най пе­ра­пра­цоў­цы тор­фу. Бо з тор­фу мож­на атрым­лі­ваць вель­мі вя­лі­кую коль­касць кам­па­не­нтаў, якія вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца і ў сель­скай гас­па­дар­цы, і ў ме­ды­цы­не, і на­ват у пар­фу­ме­рыі. Га­вор­ка ідзе аб рас­пра­цоў­цы тэх­ні­ка-эка­на­міч­на­га аб­грун­та­ван­ня буй­ной вы­твор­час­ці па па­глыб­ле­най пе­ра­пра­цоў­цы тор­фу.

Што да паў­тор­на­га за­ба­лоч­ван­ня — то гэ­та так­са­ма пра­ду­гледж­ва­ец­ца. Ёсць ба­ло­ты, дзе пра­во­дзіц­ца пра­ца па рэ­куль­ты­ва­цыі. Пра­ду­гледж­ва­ец­ца вяр­тан­не іх у стан за­ба­ло­ча­най тэ­ры­то­рыі.

За­раз пра­во­дзіц­ца пра­ца па ін­вен­та­ры­за­цыі ба­лот і асу­ша­ных тэ­ры­то­рый. Гэ­тым зай­ма­ец­ца Мі­ніс­тэр­ства пры­род­ных рэ­сур­саў су­мес­на з мяс­цо­вы­мі ор­га­на­мі ўла­ды. У на­ступ­ным го­дзе та­кая пра­ца па­він­на быць за­вер­ша­на. Вы­ні­кі ін­вен­та­ры­за­цыі ста­нуць ас­но­вай для рас­пра­цоў­кі но­вай дзяр­жаў­най пра­гра­мы вы­ка­ры­стан­ня ме­лі­я­ра­ва­ных тэ­ры­то­рый, якая бу­дзе пра­ду­гледж­ваць не толь­кі іх экс­плу­а­та­цыю, але і за­ха­ван­не.

— Да кан­ца го­да на АЭС, якая бу­ду­ец­ца ў Аст­раў­цы, бу­дзе да­стаў­ле­ны рэ­ак­тар для пер­ша­га энер­га­бло­ка. Уз­ні­ка­лі розныя су­мнен­ні... Але ёсць ар­гу­мен­ты і за тое, што Аст­ра­вец­кая АЭС па­леп­шыць эка­ло­гію кра­і­ны. Якая ва­ша дум­ка па гэ­тым пы­тан­ні?

— Ду­маю, што аль­тэр­на­ты­вы атам­най стан­цыі ў нас ня­ма. Не­аб­ход­насць у энер­гіі рас­це.

Мож­на па­раў­наць АЭС з цеп­ла­элект­ра­стан­цы­яй. Для та­го, каб атры­маць элект­рыч­насць у тым аб'­ёме, які мо­жа вы­пра­ца­ваць АЭС, трэ­ба бы­ло б па­бу­да­ваць шмат но­вых цеп­ла­элект­ра­стан­цый. Як вя­до­ма, яны пра­цу­юць на па­лі­ве. На­ту­раль­на, што ў та­кім вы­пад­ку, эка­ла­гіч­нае за­брудж­ван­не ад ЦЭЦ, дак­лад­ней, ад су­мы гэ­тых ЦЭЦ, бы­ло б на­шмат вы­шэй­шым, чым на­груз­ка на эка­ло­гію, звя­за­ная з бу­даў­ніц­твам атам­най элект­ра­стан­цыі. Та­му ў гэ­тым сэн­се вы­ка­ры­стан­не АЭС са­праў­ды менш уплы­вае на эка­ло­гію.

— У апош­нія га­ды ў на­шай кра­і­не ды­на­міч­на раз­ві­ва­ец­ца эка­ла­гіч­ны ту­рызм. Чый во­пыт раз­віц­ця гэ­та­га на­прам­ку вар­та вы­ву­чыць і вы­ка­рыс­тоў­ваць у нас? У чым асаб­лі­васць бе­ла­рус­ка­га эка­ту­рыз­му?

— Доб­ры во­пыт раз­віц­ця эка­ту­рыз­му, ар­га­ся­дзіб ёсць у Іта­ліі, Іс­па­ніі, Кіп­ра, не­бла­гі во­пыт ёсць і ў на­шых су­се­дзяў — Поль­шчы.

Ня­даў­няе на­вед­ван­не Прэ­зі­дэн­там аг­ра­ся­дзіб у Ва­ло­жын­скім ра­ё­не Мін­скай воб­лас­ці па­ка­за­ла, і кі­раў­нік дзяр­жа­вы гэ­та ад­зна­чыў, што аг­ра­эка­ту­рызм — адзін з кі­рун­каў ад­ра­джэн­ня на­шых вё­сак, асаб­лі­ва не­перс­пек­тыў­ных.

Ска­жу, што ў апош­нія га­ды эка­ла­гіч­ны ту­рызм у нас раз­ві­ва­ец­ца вель­мі ды­на­міч­на. Асаб­лі­васць бе­ла­рус­ка­га аг­ра­ту­рыз­му ў тым, што дзяр­жа­ва аказ­вае сіс­тэм­ную пад­трым­ку тым, хто хо­ча раз­ві­ваць гэ­ты біз­нес. Ад­па­вед­ныя ўка­зы пры­ня­ты кі­раў­ні­ком дзяр­жа­вы, ёсць і па­ста­наў­лен­не ўра­да. Аказ­ва­ец­ца фі­нан­са­вая пад­трым­ка па крэ­ды­та­ван­ні та­кіх пра­ек­таў. Яшчэ ад­на ці­ка­він­ка ў тым, што ў кра­і­не ўжо амаль 2 ты­ся­чы аг­ра­ся­дзіб. А раз­ві­вац­ца гэ­та па­ча­ло ў 2006 го­дзе, ка­лі быў пры­ня­ты пер­шы Указ Прэ­зі­дэн­та.

— З кож­ным го­дам у бе­ла­рус­кіх га­ра­дах ста­но­віц­ца ўсё больш ма­шын, у той час як у Еў­ро­пе ак­тыў­на пра­па­ган­ду­ец­ца ве­ла­транс­парт. Ці рэ­аль­на ў нас у блі­жэй­шыя га­ды за­пус­ціць ана­ла­гіч­ны пра­ект?

— Ду­маю, што ў ста­лі­цы та­кі пра­ект фак­тыч­на ўжо па­чаў дзей­ні­чаць. Ство­ра­ны ве­ла­сі­пед­ныя марш­ру­ты, якія вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца вель­мі ак­тыў­на. Вя­лі­кая пра­ца пра­во­дзіц­ца і ў су­вя­зі з раз­віц­цём ве­ла­сі­пед­най вы­твор­час­ці на на­шым мо­та­ве­ла­за­вод­зе — вы­пус­ка­юц­ца но­выя ма­дэ­лі ад­па­вед­на­га транс­пар­ту... Ду­маю, што пра­віль­на бы­ло б па­пу­ля­ры­за­ваць ве­ла­сі­пед і на ба­зах ад­па­чын­ку, у тых жа аг­ра­ся­дзі­бах, вы­ка­рыс­тоў­ваць ве­ла­сі­пе­ды пад­час ту­рыс­тыч­ных марш­ру­таў.

— У за­ход­ніх кра­і­нах па­сту­по­ва па­пу­ляр­насць на­бі­ра­юць элект­ра­ма­бі­лі. Ка­лі яны прый­дуць да нас?

— Ду­маю, што перс­пек­ты­ва ма­са­ва­га пе­ра­хо­ду на элект­ра­ма­біль і за­ме­на бен­зі­на­ва­га або ды­зель­на­га ма­то­ра на элект­рыч­ны ру­ха­вік — гэ­та да­лё­кая бу­ду­чы­ня для нас. Ча­му? Па-пер­шае, ма­са­вы пе­ра­ход — гэ­та энер­гія. Трэ­ба яе ад­не­куль браць, а ства­рэн­не но­вых элект­рыч­ных ма­гут­нас­цяў — гэ­та так­са­ма ня­прос­та. Па-дру­гое, для вы­ка­ры­стан­ня элект­ра­ма­бі­ляў па­тра­бу­ец­ца ства­рэн­не ад­па­вед­най інф­ра­струк­ту­ры — элект­рыч­ных «за­пра­вак». Па-трэ­цяе, хут­касць за­рад­кі. За­пра­віць звы­чай­ны аў­та­ма­біль мож­на да­во­лі хут­ка — для гэ­та­га па­тра­бу­ец­ца 5-10 хві­лін. За­рад­ка элект­ра­ма­бі­ля па сён­няш­ніх тэх­ніч­ных ха­рак­та­рыс­ты­ках зай­мае мі­ні­мум 25-30 хві­лін. Гэ­та мо­жа пры­вес­ці да за­то­раў, чэр­гаў на за­праў­ках.

Яшчэ адзін мо­мант — на­дзей­насць і даў­га­веч­насць аку­му­ля­тар­ных ба­та­рэй. Та­кая праб­ле­ма яшчэ не вы­ра­ша­на, ня­гле­дзя­чы на тое, што су­свет­ныя кам­па­ніі вы­дат­коў­ва­юць на гэ­та ве­лі­зар­ныя срод­кі.

За­ўва­жу, што пра­гра­май раз­віц­ця аў­та­ма­бі­ле­бу­да­ван­ня ў ЗША пра­ду­гле­джа­на, што да 2020 го­да ры­нак элект­ра­ма­бі­ляў на агуль­ным рын­ку аў­та­ма­бі­ляў скла­дзе ка­ля 1%. І гэ­та ў ЗША, дзе элект­ра­ма­бі­лі рас­паў­сю­джа­ны ўжо сён­ня. Та­му нам ра­біць стаў­ку на та­кія ма­шы­ны па­куль ра­на.

Гу­та­ры­ла На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.