Вы тут

Свя­та ўлю­бё­ных у пры­ро­ду


Заўт­ра ў Ма­зы­ры рас­пач­нуц­ца фі­наль­ныя ме­ра­пры­ем­ствы ХІІ рэс­пуб­лі­кан­ска­га эка­ла­гіч­на­га фо­ру­му — зна­ка­вай па­дзеі для ўсіх, хто імк­нец­ца збе­раг­чы чыс­ці­ню, ха­раст­во і раз­на­стай­насць бе­ла­рус­кай пры­ро­ды. Сё­ле­та га­лоў­нае «зя­лё­нае» свя­та кра­і­ны пры­мер­ка­ва­на да Го­да гас­цін­нас­ці.

Удзель­ні­кі фо­ру­му змо­гуць су­стрэц­ца з ад­на­дум­ца­мі, па­дзя­ліц­ца во­пы­там у вы­ра­шэн­ні эка­ла­гіч­ных праб­лем, а так­са­ма прэ­зен­та­ваць свае рас­пра­цоў­кі на спе­цы­я­лі­за­ва­най вы­ста­ве «Су­час­ныя тэх­на­ло­гіі ў воб­лас­ці ра­цы­я­наль­на­га пры­ро­да­ка­ры­стан­ня і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя». Пад­час фо­ру­му бу­дуць пад­ве­дзе­ны вы­ні­кі рэс­пуб­лі­кан­скіх кон­кур­саў эка­ла­гіч­най на­кі­ра­ва­нас­ці.

Удзель­ні­кам фо­ру­му на­кі­ра­ваў пры­ві­тан­не прэм'­ер-мі­ністр Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч. У сва­ім зва­ро­це ён ад­зна­чыў: «Па­доб­ныя ме­ра­пры­ем­ствы спры­я­юць бе­раж­лі­ва­му стаў­лен­ню да пры­ро­ды, да той спад­чы­ны, якую мы па­він­ны пе­ра­даць на­шым дзе­цям і ўну­кам; ра­зу­мен­ню та­го, што ў на­шых ру­ках не толь­кі наш лёс, але і лё­сы ўся­го жы­во­га на пла­не­це. У све­це ня­ма ні­чо­га больш уза­е­ма­звя­за­на­га, чым на­ва­коль­нае ася­род­дзе і зда­роўе ча­ла­ве­ка. Мы не мо­жам абы­хо­дзіц­ца без ва­ды, па­вет­ра, ад­мо­віц­ца ад ін­шых вы­год, якія нам дае пры­ро­да. Та­му за­ха­ван­не навакольнага све­ту, та­ко­га да­лі­кат­на­га і ўраз­лі­ва­га, з'яў­ля­ец­ца ад­ной з га­лоў­ных за­дач».

Ве­ра­ні­ка КОЛАСАВА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.