Вы тут

Док­тар з «Вя­лі­кай Зям­лі»


 

«Звяз­да» не­ка­лі бы­ла лю­бі­май га­зе­тай май­го баць­кі, які даў­но пай­шоў з жыц­ця. Ён нам, сва­ім дзе­цям, ка­заў: «Гэ­та на­ша га­зе­та. Хо­чаш ве­даць праў­ду — чы­тай «Звяз­ду». Яна іс­на­ва­ла і ў га­ды вай­ны, дзе б ні пры­хо­дзі­ла­ся быць рэ­дак­цыі». Пас­ля смер­ці баць­кі не­ка­то­ры час і я пра­цяг­ва­ла вы­піс­ваць гэ­тае вы­дан­не... І вось ня­даў­на я зноў «прай­шла­ся» па пад­шыў­ках лю­бі­май га­зе­ты. І тут мне тра­пі­ла на во­чы не­вя­ліч­кая пуб­лі­ка­цыя Ка­ця­ры­ны Сос­ны: «Хі­рург га­то­вы ад­даць ду­шу за кож­на­га хво­ра­га» (16 лі­пе­ня 2013 го­да. — Рэд.). Та­кім даў­нім, та­кім мі­ну­лым па­ве­я­ла на мя­не з гэ­тай пуб­лі­ка­цыі. Я з га­ла­вой аку­ну­ла­ся ў сваю да­лё­кую ма­ла­досць пя­ці­дзя­ся­тых га­доў мі­ну­ла­га ста­год­дзя...

18-га­до­вай дзяў­чын­кай, па на­кі­ра­ван­ні, я пры­еха­ла пра­ца­ваць ме­ды­цын­скай сяст­рой у Шар­каў­шчын­скі ра­ён. Мне ка­за­лі «Вось па­па­дзеш­ся За­брод­ска­му, за лю­бую па­мыл­ку ён з ця­бе ску­ру зні­ме». З якім стра­хам я ўва­хо­дзі­ла ў ка­бі­нет га­лоў­на­га ўра­ча, не рас­ка­заць. А су­стрэў мя­не ча­ла­век ся­рэд­ня­га ўзрос­ту з зыч­лі­вым по­гля­дам: ма­быць, ра­зу­меў мой ду­шэў­ны стан. Ён пра­па­на­ваў мне на вы­бар ад­дзя­лен­ні, рас­пы­таў пра баць­коў, як жы­лі пад­час вай­ны, якія ця­пер умо­вы жыц­ця. З ка­бі­не­та я ўжо не вы­хо­дзі­ла, а ні­бы на кры­лах уз­ні­ма­ла­ся.

Во­пы­ту ні­я­ка­га, дзяў­чы­на вяс­ко­вая, як ця­пер ка­жуць, «з комп­лек­са­мі» — але пад­трым­ку ад­чу­ва­ла ва ўсім. Толь­кі та­кі ча­ла­век, як Ва­сіль Ус­ці­на­віч, мог спа­яць вы­дат­ны ка­лек­тыў. Ён быў доб­рай ду­шы ча­ла­ве­кам, яго ўсе па­ва­жа­лі і кры­ху па­бой­ва­лі­ся. Іна­чай быць не маг­ло. Не ха­па­ла ме­ды­ка­мен­таў, ін­стру­мен­та­рыя, дэз­рас­тво­раў, пе­ра­вя­зач­на­га ма­тэ­ры­я­лу. Ды і элект­ра­свят­ло да­ва­лі толь­кі да га­дзі­ны но­чы. Та­му пры па­трэ­бе вы­клі­ка­лі сан­тэх­ні­ка, ён ру­ха­віч­ком да­ваў свят­ло. Вось і ўя­ві­це са­бе: каб пе­ра­ліць хво­рым кроў ці ін­шыя рас­тво­ры, з фла­ко­на іх пе­ра­лі­ва­лі ў пры­мі­тыў­ную кро­пель­ні­цу: вы­со­кая пра­даў­га­ва­тая кол­ба, да яе пры­вяз­ва­ла­ся круг­лая доў­гая гум­ка (дыя­мет­рам у 1 см), да яе пры­ма­цоў­ва­ла­ся ігол­ка, вось так і пад­клю­ча­ла­ся да хво­ра­га — ці ў ве­ну, ці пад ску­ру. І пры гэ­тым ні­я­ка­га на­гна­ен­ня, ні­вод­най унут­ры­баль­ніч­най ін­фек­цыі. Так што без жорст­кас­ці Ва­сі­лю Ус­ці­на­ві­чу пра­ца­ваць бы­ло не­маг­чы­ма. Бо ўсе тыя пры­мі­тыў­ныя «пры­чын­да­лы» стэ­ры­лі­за­ва­лі­ся кі­пя­чэн­нем. Пра ад­на­ра­зо­выя шпры­цы мы і не ве­да­лі.

Яшчэ ў тыя га­ды па ля­сах ха­ва­лі­ся дэ­зер­ці­ры і бан­ды­ты, якіх час­та пад­стрэль­ва­лі, а по­тым ля­чы­лі. На­ча­мі іх вы­кра­да­лі хаў­рус­ні­кі, баль­ні­ца ж зна­хо­дзі­ла­ся на­вод­шы­бе, і на­ша­му док­та­ру пры­хо­дзі­ла­ся ха­дзіць на пра­цу з аў­та­ма­там. А пад­час вай­ны ў бе­ла­рус­кія ля­сы док­тар За­брод­скі быў за­кі­ну­ты па­ра­шу­там з Вя­лі­кай Зям­лі.

Ужо ма­ла нас за­ста­ло­ся ў жы­вых, хто пра­ца­ваў з Ва­сі­лём Ус­ці­на­ві­чам. Пер­шай стар­шай мед­сяст­ры, якая па­чы­на­ла з ім пра­ца­ваць, хут­ка споў­ніц­ца 90 га­доў. Яна пла­ка­ла, ка­лі я рас­па­вя­да­ла Ма­рыі Ге­ор­гі­еў­не Ца­ры­ка­вай пра пуб­лі­ка­цыю ў «Ігу­мен­скім трак­це».

Ёсць яшчэ не­каль­кі бы­лых мед­ра­бот­ні­каў, хто доб­ра ве­даў і пра­ца­ваў з За­брод­скім. І мы, жы­выя, ніз­ка, да зям­лі кла­ня­ем­ся Ка­ця­ры­не Сос­не, жан­чы­не, якая на­ра­дзі­ла­ся ўжо ў мір­ны час, за тое, што яна вы­бра­ла ме­на­ві­та гэ­тую тэ­му. Апо­ве­ды пра та­кіх лю­дзей, як Ва­сіль Ус­ці­на­віч, па­він­ны пе­ра­да­вац­ца з па­ка­лен­ня ў па­ка­лен­не. Мы ж ве­да­ем пра Бех­це­ра­ва, пра Пі­ра­го­ва, пра Лу­ку Вой­на-Яся­нец­ка­га, пра Дзя­ні­са Да­вы­да­ва і шмат ін­шых.

Ка­лі пра пуб­лі­ка­цыю да­ве­да­лі­ся ін­шыя жы­ха­ры на­ша­га краю, то мно­гія га­ва­ры­лі і ўспа­мі­на­лі: то ён ля­чыў чы­юсь­ці ба­бу­лю ці ма­ці, дзе­так.

А ве­да­е­це, ка­лі ноч­чу ра­бі­лі­ся апе­ра­цыі, то пры­хо­дзі­ла­ся дзвюм са­ні­тар­кам тры­маць у кож­най ру­цэ па газ­ні­цы, а Ва­сіль Ус­ці­на­віч пры та­кім свят­ле і пра­ца­ваў. У яго бы­ла доб­рая па­моч­ні­ца — яго жон­ка, апе­ра­цый­ная мед­сяст­ра Ба­ся Ся­мё­наў­на, якая ўсю вай­ну прай­шла, пра­цу­ю­чы ў ва­ен­ных шпі­та­лях. Ад­ной­чы быў та­кі вы­па­дак. Да­юць та­кое свят­ло дзве са­ні­тар­кі, і ад­ну ку­дысь­ці док­тар ад­сы­лае. Што зда­ры­ла­ся з той, ка­то­рая за­ста­ла­ся па­да­ваць свят­ло: ці за­дра­ма­ла, ці то ру­кі ад­мо­ві­лі, толь­кі яна доб­ра грым­ну­ла­ся на­зад, аб пад­ло­гу. І га­за раз­лі­ла­ся, і шкло раз­бі­ла­ся, а на ста­ле хво­ры з раз­рэ­за­ным жы­ва­том, які вось-вось пра­чнец­ца, ады­дзе ад нар­ко­зу. А коль­кі яшчэ бы­ло та­кіх гіс­то­рый!..

На­дзея Па­ляк

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.