Вы тут

У ратаўнікі — са школьнай парты


У дзі­ця­чым ла­ге­ры «Зуб­ра­ня» ўра­чыс­та ад­крыў­ся XVІІ злёт юных ра­таў­ні­коў-па­жар­ных

Больш за дзвес­це пад­лет­каў з усёй кра­і­ны са­бра­лі­ся ў са­мым вя­до­мым бе­ла­рус­кім дзі­ця­чым ла­ге­ры ад­па­чын­ку. Яны пра­дэ­ман­стру­юць на­вы­кі, дзя­ку­ю­чы якім пад­час над­звы­чай­ных сі­ту­а­цый мож­на вы­ра­та­ваць не ад­но жыц­цё. Хоць удзель­ні­кам злё­ту яшчэ не споў­ні­ла­ся і шас­нац­ца­ці га­доў, юны ўзрост сур'­ёз­най пе­ра­шко­дай на­зваць не вы­па­дае.

16-4

— Пе­рай­ма­ю­чы во­пыт пра­фе­сій­ных ра­таў­ні­коў на мес­цах, пад­лет­кі ву­чац­ца бу­да­ваць сваё жыц­цё бяс­печ­на і да­па­ма­гаць у гэ­тым іншым, — га­во­рыць мі­ністр па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях Ула­дзі­мір Ва­шчан­ка. — Ёсць ня­ма­ла пры­кла­даў, ка­лі яны ра­ту­юць ад смер­ці і зу­сім ма­лых дзя­цей, і лю­дзей, на­шмат ста­рэй­шых за ся­бе. Та­му для юна­коў і дзяў­чат гэ­та вы­дат­нае за­хап­лен­не за­мест, на­прык­лад, бяз­мэт­на­га ба­дзян­ня па ву­лі­цах.

Во­сем ка­ман­даў, у кож­най з якіх па 24 ча­ла­ве­кі, амаль два тыд­ні бу­дуць спа­бор­ні­чаць у шмат­лі­кіх кон­кур­сах. Ма­ла­дых ра­таў­ні­коў ча­кае пра­хо­джан­не ста­мет­ро­вай па­ла­сы з бар'­е­ра­мі, пад'­ём па штур­ма­вых лес­ках на дру­гі па­верх ву­чэб­най ве­жы і эс­та­фе­та. Пра­дэ­ман­стру­юць яны не толь­кі тэ­а­рэ­тыч­ныя ве­ды асноў бяс­пе­кі жыц­ця­дзей­нас­ці, але і прак­тыч­ныя на­вы­кі ака­зан­ня пер­шай да­па­мо­гі. Ад­ным сло­вам, гэ­та вя­лі­кая рэ­пе­ты­цыя ба­я­во­га вы­ез­ду, на якім ёсць усе шан­цы су­тык­нуц­ца ў рэ­аль­нас­ці з усі­мі кам­па­не­нта­мі спа­бор­ніц­тваў.

— Га­лоў­ную ж ці­ка­він­ку ар­га­ні­за­та­ры злё­ту пры­ха­ва­лі пад ка­нец, — рас­каз­вае на­чаль­нік ад­дзе­ла куль­тур­на-ма­са­вай ра­бо­ты Рэс­пуб­лі­кан­ска­га цэнт­ра пра­па­ган­ды МНС Па­вел Фі­лі­мо­наў. — Гэ­та кон­курс «Звод­ныя па­ля­выя ву­чэн­ні». Па ўсёй тэ­ры­то­рыі ла­ге­ра бу­дуць зма­дэ­ля­ва­ны маг­чы­мыя над­звы­чай­ныя сі­ту­а­цыі. Юныя па­жар­ні­кі бу­дуць пра­во­дзіць усе не­аб­ход­ныя по­шу­ка­ва-ра­та­валь­ныя ра­бо­ты як пры па­дзен­ні вер­та­лё­та, так і ў ба­ло­ціс­тай мяс­цо­вас­ці, на па­верх­ні ва­ды ды ляс­ных за­ва­лах. Ім да­вя­дзец­ца зай­сці ў дым-па­лат­ку, ка­рыс­та­ю­чы­ся апа­ра­та­мі сціс­ну­та­га па­вет­ра, каб знай­сці і вы­цяг­нуць ад­туль умоў­на­га па­цяр­пе­ла­га. І гэ­та яшчэ не ўсё — ма­ла­дыя ра­та­валь­ні­кі ад­пра­цу­юць і ву­чэб­ную лік­ві­да­цыю хі­міч­най ава­рыі, і па­ка­жуць свае на­вы­кі ў аль­пі­нісц­кай пад­рых­тоў­цы...

16-5

Адзін з са­мых ві­до­вішч­ных кон­кур­саў на злё­це — агляд строю. Прос­та лю­ба­та гля­дзець на тое, як двац­цаць два хлоп­цы ча­ка­няць крок, вы­кон­ва­юць за­га­ды ка­ман­дзі­ра, ву­чац­ца пра­віль­на пе­ра­строй­вац­ца. Гэ­та ўсё ро­біц­ца для та­го, каб ка­ман­да ра­таў­ні­коў ад­чу­ва­ла ся­бе адзі­ным цэ­лым.

— Пас­ля та­го, як я скон­чыў шос­ты клас, мне пра юных ра­таў­ні­коў рас­ка­за­ла ма­ці, — пры­гад­вае на­ву­чэ­нец лі­цэя пры Го­мель­скім ін­жы­нер­ным ін­сты­ту­це МНС Ар­цём Пін­чук. — Вы­ра­шыў па­спра­ба­ваць свае сі­лы, прай­шоў мед­ка­мі­сію — і па­сту­піў. У лі­цэі я дру­гі год зай­ма­ю­ся па­жар­на-вы­ра­та­валь­ным спор­там.

Не за­бы­лі­ся ар­га­ні­за­та­ры злё­ту і на твор­чы склад­нік. Апра­ча ўдзе­лу ў кон­кур­се «КВЗ», юна­кі і дзяў­ча­ты ства­ра­юць ві­дэа­ро­лі­кі, скі­ра­ва­ныя на па­пя­рэ­джан­не па­жа­раў. Яны са­мі пі­шуць сцэ­на­рыі і зды­ма­юц­ца ў якас­ці га­лоў­ных ге­ро­яў.

Боль­шасць пад­лет­каў, якія прай­шлі праз шко­лу юных ра­таў­ні­коў-па­жар­ных, вы­ра­ша­юць звя­заць сваё жыц­цё з гэ­тай па­чэс­най пра­фе­сі­яй і на­да­лей. І ўжо праз не­каль­кі га­доў яны за­сту­пяць на ба­я­вое дзя­жур­ства дзе­ля бяс­пе­кі ўсіх нас...

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК.

Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».