Вы тут

Ёсць метады


Па­вод­ле слоў на­мес­ні­ка на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня пра­фі­лак­ты­кі га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня ахо­вы пра­ва­па­рад­ку і пра­фі­лак­ты­кі мі­лі­цыі гра­мад­скай бяс­пе­кі МУС Бе­ла­ру­сі Сяр­гея КРА­СУЦ­КА­ГА, прак­тыч­на кож­нае трэ­цяе за­бой­ства і на­ўмыс­нае пры­чы­нен­не цяж­кіх ця­лес­ных па­шко­джан­няў бе­ла­ру­сы здзяйс­ня­юць у да­чы­нен­ні да бліз­кіх лю­дзей. Толь­кі сё­ле­та за­рэ­гіст­ра­ва­на 68 за­бой­стваў і 117 вы­пад­каў пры­чы­нен­ня цяж­кіх ця­лес­ных па­шко­джан­няў.

Най­больш праб­лем­ныя рэ­гі­ё­ны ў сэн­се бы­та­вой зла­чын­нас­ці — Брэсц­кая і Го­мель­ская воб­ласці, дзе коль­касць бы­та­вых за­бой­стваў па­вя­лі­чы­ла­ся ў па­раў­на­нні з мі­ну­лым го­дам у 2 і 2,4 ра­за ад­па­вед­на, а так­са­ма Мін­шчы­на, дзе на 60% вы­рас­ла коль­касць бы­та­вых за­бой­стваў. Па-ра­ней­ша­му асноў­ная част­ка па­цяр­пе­лых — жан­чы­ны, асаб­лі­ва ў сель­скай мяс­цо­вас­ці; хоць пры­клад­на ў 40% вы­пад­каў і са­мі жан­чы­ны, не зна­хо­дзя­чы доў­гі час вый­сця з ту­пі­ка, учы­ня­юць цяж­кія зла­чын­ствы...

Да бы­та­вых агрэ­са­раў усё больш шы­ро­ка пры­мя­ня­юц­ца ме­ры пра­ва­во­га ўздзе­ян­ня, у тым лі­ку кры­мі­наль­ныя спра­вы прэ­вен­тыў­най на­кі­ра­ва­нас­ці, што па­пя­рэдж­ва­юць больш цяж­кія зла­чын­ствы. Най­час­цей за­вод­зяць спра­вы па ар­ты­ку­лах КК № 152 (на­ўмыс­нае пры­чы­нен­не лёг­ка­га ця­лес­на­га па­шко­джан­ня), 154 (ка­та­ван­не), 186 (па­гро­за за­бой­ствам, пры­чы­нен­нем цяж­кіх ця­лес­ных па­шко­джан­няў ці зні­шчэн­нем ма­ё­мас­ці), 189 (аб­ра­за). Яшчэ ад­на дзейс­ная ме­ра су­праць ся­мей­ных скан­да­ліс­таў — пры­мя­нен­не так зва­на­га аба­рон­на­га прад­пі­сан­ня (гэ­та но­вая нор­ма, што з'я­ві­ла­ся ў кра­са­ві­ку бя­гу­ча­га го­да ў За­ко­не «Аб ас­но­вах дзей­нас­ці па пра­фі­лак­ты­цы пра­ва­па­ру­шэн­няў»). Прад­пі­сан­не мо­жа ўста­наў­лі­ваць за­ба­ро­ну на кан­так­ты, на­вед­ван­не, вы­свят­лен­не мес­ца­зна­хо­джан­ня па­цяр­пе­ла­га ад ся­мей­на­га гвал­ту або, па прось­бе па­цяр­пе­ла­га, аба­вяз­вае агрэ­са­ра на­огул па­кі­нуць агуль­нае жы­лое па­мяш­кан­не на тэр­мін ад 3 да 30 дзён. З па­чат­ку дзе­ян­ня за­ко­на су­пра­цоў­ні­кі мі­лі­цыі пры­мя­ні­лі ўжо 26 аба­рон­ных прад­пі­сан­няў, у тым лі­ку ў 19 вы­пад­ках «ты­ра­нам» да­вя­ло­ся ча­со­ва па­кі­нуць агуль­нае жыт­ло. «Ня­знач­ная коль­касць аба­рон­ных прад­пі­сан­няў аб­умоў­ле­на най­перш не­жа­дан­нем са­міх па­цяр­пе­лых яго пры­мя­няць, — ад­зна­чае Сяр­гей Кра­суц­кі. — Ды і са­мо вы­яў­лен­не фак­таў гвал­ту ў сям'і ўсклад­ня­ец­ца тым, што ах­вя­ра, ба­ю­чы­ся са­пса­ваць рэ­пу­та­цыю сям'і, не ад­важ­ва­ец­ца звяр­нуц­ца па да­па­мо­гу ні ў пра­ва­ахоў­ныя ор­га­ны, ні на­ват да род­ных».

Сён­ня ў Бе­ла­ру­сі на ба­зе тэ­ры­та­ры­яль­ных цэнт­раў са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніц­тва дзей­ні­ча­юць 94 кры­зіс­ныя па­коі, дзе ах­вя­ра ся­мей­на­га гвал­ту мо­жа па­жыць, атры­маць да­па­мо­гу псі­хо­ла­гаў і юрыс­таў. З 2012 го­да да­па­мо­гу ах­вя­рам ся­мей­на­га гвал­ту аказ­ва­юць так­са­ма 19 не­ка­мер­цый­ных ар­га­ні­за­цый у роз­ных рэ­гі­ё­нах: Мін­ску, Брэс­це, Го­ме­лі, Ма­гі­лё­ве, Пін­ску, Смар­го­ні, Лі­дзе, На­ва­по­лац­ку. Кан­суль­та­цый­ную да­па­мо­гу аказ­вае і тэ­ма­тыч­ны ін­тэр­нэт-рэ­сурс ostanovіnasіlіe.org, па­слу­га­мі спе­цы­я­ліс­таў яко­га ска­рыс­та­лі­ся больш за 150 бе­ла­ру­саў.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?