Вы тут

На чу­жо­га спа­дзя­вай­ся, але і сам не агі­най­ся


Дзяр­жа­ва аба­вяз­ко­ва да­па­мо­жа, толь­кі трэ­ба дак­лад­на ве­даць свае пра­вы

Лю­дзі тэ­ле­фа­на­ва­лі, су­мня­ва­ю­чы­ся ў сур'­ёз­нас­ці вы­плат, якія ад­бы­ва­юц­ца пры на­ра­джэн­ні дзя­цей. З ад­на­го бо­ку, доб­ра, што на­ра­джа­юць у нас не дзе­ля гро­шай, а з ін­ша­га бо­ку, шка­да, што на­род сла­ба ве­дае свае пра­вы. Пад­час пра­мой тэ­ле­фон­най лі­ніі ў рэ­дак­цыі «Звяз­ды» пер­шы на­мес­нік на­чаль­ні­ка Мінск­ага га­рад­ско­га ўпраў­лен­ня Фон­ду са­цы­яль­най аба­ро­ны на­сель­ніц­тва Ула­дзі­мір Жам­чуж­ні­каў і на­чаль­нік ад­дзе­ла са­цы­яль­на­га стра­ха­ван­ня Ак­са­на Шуш­кет да­па­маг­лі на­шым чы­та­чам за­поў­ніць асноў­ныя «пра­бе­лы».

              

 

 

Двай­ня­ты ка­ля ха­ты
Алег Куд­рыц­кі, г. Жо­дзі­на: Ак­са­на Юр'­еў­на, мя­не ці­ка­вяць па­ме­ры ма­тэ­ры­яль­най да­па­мо­гі пры на­ра­джэн­ні двой­ні. Гэ­та сур'­ёз­ныя гро­шы?
Ак­са­на Шуш­кет: Ка­лі гэ­та пер­шыя дзе­ці ў сям'і, то на ад­на­го вы­плач­ва­ец­ца 10 бюд­жэ­таў пра­жыт­ко­ва­га мі­ні­му­му, а на дру­го­га — 14 БПМ. І ка­лі ма­ці ўста­ла на спе­цы­я­лі­за­ва­ны ўлік у па­лі­клі­ні­ку да 12 тыд­няў ды на­зі­ра­ла­ся там на пра­ця­гу ўсёй ця­жар­нас­ці, то яна да­дат­ко­ва атры­мае яшчэ 1 БПМ.
А. К.: А ка­лі двой­ня на­ра­дзі­ла­ся пас­ля пер­ша­га дзі­ця­ці?
А. Ш.: У гэ­тым вы­пад­ку бу­дзе вы­пла­ча­на па 14 «бюд­жэ­таў» на кож­на­га з но­ва­на­ро­джа­ных. Акра­мя та­го, на­прык­лад, у Мін­ску пры на­ра­джэн­ні двой­ні мяс­цо­выя ўла­ды вы­плач­ва­юць сям'і да­дат­ко­вую ма­тэ­ры­яль­ную да­па­мо­гу. Раю вам па­ці­ка­віц­ца ва ўпраў­лен­ні са­цы­яль­най аба­ро­ны Жо­дзін­ска­га гар­вы­кан­ка­ма на гэ­ты конт. Маг­чы­ма, у іх на та­кі вы­па­дак ёсць свая спе­цы­яль­ная пра­гра­ма.
З дзі­цем-ін­ва­лі­дам — вы­пла­ты на ўсіх
Свят­ла­на Аляк­се­е­ва, г. Мінск: Я зна­хо­джу­ся ў ад­па­чын­ку па до­гля­дзе дзі­ця­ці. Пра­цуе толь­кі муж — у бюд­жэт­най ар­га­ні­за­цыі. З па­чат­ку ве­рас­ня я зволь­ні­ла­ся з па­пя­рэд­ня­га мес­ца пра­цы. А ма­ло­му яшчэ ня­ма трох га­доў. Дзе ця­пер мне атрым­лі­ваць да­па­мо­гу і ці па­він­ны мне неш­та вы­пла­ціць на апош­нім мес­цы пра­цы?
А. Ш.: А яко­га чыс­ла вы зволь­ні­лі­ся з пра­цы?
С. А.: 3 ве­рас­ня.
А. Ш.: Зна­чыць, да­па­мо­гу вам па­він­ны вы­пла­ціць за ўвесь ве­ра­сень па мес­цы ва­шай пра­цы. Там жа вам да­дуць да­вед­ку аб вы­пла­це да­па­мо­гі. І ў да­лей­шым ваш муж, ка­лі ў яго ар­га­ні­за­цыі пра­цуе больш за 15 ча­ла­век, бу­дзе атрым­лі­ваць ва­шы гро­шы па сва­ім мес­цы пра­цы. Для гэ­та­га ён па­ві­нен са­браць усе па­трэб­ныя да­ку­мен­ты і на­пі­саць ад­па­вед­ную за­яву ў ка­мі­сію па на­зна­чэн­ні да­па­мог па мес­цы пра­цы. Ра­зам з тым, ад­зна­чу, што ка­лі га­ла­ва ся­мей­ства пра­цуе ў не­вя­лі­кай ка­мер­цый­най ар­га­ні­за­цыі (да 15 ча­ла­век), то функ­цыі па атры­ман­ні та­кіх да­па­мог бя­руць на ся­бе тэ­ры­та­ры­яль­ныя ўпраў­лен­ні са­цы­яль­най аба­ро­ны па мес­цы жы­хар­ства.
С. А.: Яшчэ ў мя­не пы­тан­не ад сяб­роў­кі, якая жы­ве ў вёс­цы. У яе сям'і трое дзе­так ста­рэй­шых за тры га­ды, але ўсе яны не­паў­на­лет­нія. Ад­но дзі­цё пры­зна­на ін­ва­лі­дам. Да­па­мо­га пры гэ­тым бу­дзе вы­да­вац­ца на ўсіх дзе­так ці толь­кі на хво­рую ма­лую?
А. Ш.: Без­умоў­на, на ўсіх. Ка­лі ў сям'і вы­хоў­ва­ец­ца дзі­ця-ін­ва­лід да 18 га­доў, то яна ад­но­сіц­ца да асоб­най ка­тэ­го­рыі. Тут да­па­мо­га да­ец­ца на ўсіх дзя­цей не­за­леж­на ад агуль­на­га да­хо­ду сям'і. Адзі­ная ўмо­ва — муж аба­вя­за­ны афі­цый­на пра­ца­ваць. Пры­чым ка­лі, ска­жам, ін­ва­лід­насць уста­на­ві­лі сё­ле­та, то баць­ка ле­тась па­ві­нен быў ад­пра­ца­ваць не менш за 6 ме­ся­цаў у ка­лян­дар­ным го­дзе і пра­цяг­ваць пра­цу ця­пер.
С. А.: А яко­га па­ме­ру бу­дуць вы­пла­ты?
А. Ш.: На хво­ра­га ма­ло­га вы­плач­ва­юць 70% БПМ, а на ас­тат­ніх — па 50%.
Ве­даць, каб па­спець

25-33
Ула­дзі­мір Жам­чуж­ні­каў: Трэ­ба, каб усе ве­да­лі пра свае пра­вы на да­па­мо­гі. Бо да аб­сурд­на­га да­хо­дзі­ла, ка­лі на­ват бух­гал­тар, якая аба­вя­за­на на­ліч­ваць да­па­мо­гі сва­ім ра­бот­ні­кам, не ве­да­ла, што мо­жа атрым­лі­ваць гро­шы на дзі­ця-ін­ва­лі­да, ста­рэй­ша­га за тры га­ды. Ка­лі гэ­тая жан­чы­на пад­лі­чы­ла, коль­кі га­доў яна не атрым­лі­ва­ла ўну­шаль­ную да­па­мо­гу ад дзяр­жа­вы, то на­ват рас­пла­ка­ла­ся.
Кар. «Звяз­ды»: Ці­ка­ва. Атрым­лі­ва­ец­ца, што ка­лі сям'я звяр­ну­ла­ся па та­кую да­па­мо­гу не ад­ра­зу, то за мі­ну­лы пе­ры­яд гро­шы яна ўжо не атры­мае?
У. Ж.: За­ко­нам вы­зна­ча­на, што звяр­нуц­ца па да­па­мо­гу мож­на на пра­ця­гу шас­ці ме­ся­цаў пас­ля ўзнік­нен­ня пра­ва на яе атры­ман­не. У гэ­тым вы­пад­ку гро­шы вам да­дуць за ўвесь пе­ры­яд. Пас­ля шас­ці ме­ся­цаў вы бу­дзе­це атрым­лі­ваць гро­шы з да­ты зва­ро­ту.
Дру­го­га доў­га не ча­ка­лі
Вік­то­рыя Ла­гун, г. Мінск: Я бы­ла ў вод­пус­ку па до­гля­дзе дзі­ця­ці. З 1 чэр­ве­ня пры­пы­ні­ла яго і вый­шла на пра­цу на поў­ную стаў­ку. А з 20 жніў­ня ў мя­не ўжо но­вы баль­ніч­ны ліст па ця­жар­нас­ці. У якім па­ме­ры мне па­він­ны пла­ціць да­па­мо­гу на пер­шае дзі­ця?
А. Ш.: За чэр­вень вы па­він­ны атры­маць да­па­мо­гу ў па­ме­ры 100%. З 1 лі­пе­ня па 19 жніў­ня вам апла­цяць 50% да­па­мо­гі. А на пе­ры­яд ад­па­чын­ку па ця­жар­нас­ці па­він­ны вы­пла­ціць зноў у поў­ным аб'­ёме. Ка­лі ваш баль­ніч­ны скон­чыц­ца, па­мер да­па­мо­гі бу­дзе за­ле­жаць ад та­го, якое вы пры­мі­це ра­шэн­не — або вый­сці на пра­цу, або за­ста­вац­ца ў дэ­крэ­це. У апош­нім вы­пад­ку на пер­шае і дру­гое дзі­ця бу­дзе вы­плач­вац­ца па 100%.
Кар. «Звяз­ды»: Да­рэ­чы, які па­мер да­па­мо­гі па до­гля­дзе дзі­ця­ці да трох га­доў?
А. Ш.: Па­мер за­ле­жыць ад ся­рэд­ня­ме­сяч­най зар­пла­ты (СЗ) па кра­і­не, якая вы­зна­ча­ец­ца На­цы­я­наль­ным ста­тыс­тыч­ным ка­мі­тэ­там. На пер­шае дзі­ця — 35% СЗ у ме­сяц. Сён­ня та­кі за­ро­бак скла­дае 6 млн 33 ты­ся­чы руб­лёў, та­му да­па­мо­га бу­дзе ка­ля 2 млн 100 ты­сяч. А на дру­го­га і на­ступ­ных — 40% СЗ. На дзі­ця-ін­ва­лі­да — 45% СЗ.
Ся­мей­ны вы­хад­ны
Іван Ся­ляў­ка, г. Клецк: У мя­не пы­тан­не на­конт «баць­коў­ска­га дня» для шмат­дзет­ных сем'­яў. Ён да­ец­ца толь­кі ма­ці ці баць­ку так­са­ма, ка­лі ма­ці ў дэ­крэт­ным вод­пус­ку?
А. Ш.: Ся­род дзя­цей ін­ва­лі­даў ня­ма?
І. С.: Да­чцэ ня­даў­на да­лі ін­ва­лід­насць.
А. Ш.: Та­ды сям'я мае пра­ва на адзін сва­бод­ны дзень у ме­сяц за кошт Фон­ду са­ца­ба­ро­ны, ня­гле­дзя­чы на тое, зна­хо­дзіц­ца ма­ці ў ад­па­чын­ку па до­гля­дзе дзі­ця­ці або не. А так­са­ма та­кая сям'я мае пра­ва на адзін сва­бод­ны дзень у ня­дзе­лю за кошт срод­каў най­маль­ні­ка. Ка­лі дзі­ця-ін­ва­лі­да ня­ма, то та­ды ёсць пра­ва на «баць­коў­скі дзень» 4 ра­зы на ме­сяц за кошт най­маль­ні­ка па ўзгад­нен­ні з ім. А так­са­ма дзе­цям па­він­на быць да 16 га­доў, іна­чай пра­ва страч­ва­ец­ца.
Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ,
Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.