Вы тут

«Газету выпісваю адразу на паўгоддзе. І вельмі шкадую, што не рабіла гэтага раней»


Я нарадзілася ў вёсцы, дзе ўсе размаўлялі па-беларуску. Але ж потым, чым болей сталела, чым вышэй падымалася па службовай лесвіцы, тым менш было зносін на беларускай. Руская панавала ў калідорах улады — у тым жа райкаме партыі, у райвыканкаме, дзе давялося працаваць…

Але вось я сыходжу на пенсію. Усё — больш ніхто нічога не навязвае, не «рэкамендуе». Рабі, што хочаш, чытай і выпісвай таксама…

Трэба сказаць, што ў мяне ў той час было шмат любімых выданняў. Каб як мага раней атрымліваць іх, я стала заходзіць на пошту, забіраць сваю прэсу, а заадно, здаралася, гартаць «чужую». Вось так у рукі да мяне і трапіла «Звязда». Разгарнула, стала чытаць, як зараз помню, нешта з «праўдзівых і вясёлых гісторый», прычым настолькі нечаканых і смешных, што ў мяне адразу ж з'явілася шмат жаданняў: па-першае, даведацца, як часта такое друкуецца; па-другое, выпісаць газету сабе… А ўрэшце — вярнуцца да роднай мовы.

На ёй, беларускай, як даказала «Звязда», можна досыць цікава пісаць пра ўсё: эканоміку, палітыку, здароўе, культуру, сям'ю… На ёй жа з такой асалодай сталі чытацца апавяданні, «Казкі для дарослых», «Лініі жыцця», «Мясцовае самакіраванне»… Хутка я ўжо ведала, дзе шукаць патрэбную інфармацыю, і нават займела свайго роду любімчыкаў сярод журналістаў — гэта Валянціна Доўнар, Вольга Мядзведзева, Ларыса Цімошык, Святлана Яскевіч і Святлана Барысенка, Анатоль Кляшчук… Вельмі рада, што два гады таму ў нашай раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя яго цудоўнага фотаальбома «Зямля песняроў» і кнігі са звяздоўскаю «Простаю мовай» «Каб сказаць… І пачулі».

Дзякуючы «Звяздзе», пазнаёмілася са знакамітай беларускай пісьменніцай Лідзіяй Арабей…

А далей болей: у адным з нумароў прачытала інтэрв'ю са сп. Марыяй Карпенка, якая раней была рэдактарам майго любімага часопіса «Работніца і сялянка». Не вытрывала — патэлефанавала ў рэдакцыю, папрасіла нумар яе тэлефона. Марыя Іосіфаўна і сапраўды аказалася такой, якой шмат гадоў уяўлялася: вельмі мудрай, простай, шчырай… Цяпер, хай зрэдку, але мы тэлефануем адна адной. Можа, нават калі сустрэнемся…

Зрэшты, усе свае здабыткі я ўсё роўна пералічыць не змагу. Скажу хіба, што газету выпісваю адразу на паўгоддзе. І вельмі шкадую, што не рабіла гэтага раней.

Ніна Бурко,
в. Капланцы, Бярэзінскі раён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.