Вы тут

Туркменскіх чыноўнікаў перасадзілі на белыя «мерседэсы»


У Туркменіі высокапастаўленых чыноўнікаў перасадзілі з чорных службовых «мерседэсаў» на белыя. Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе. Службовыя машыны «Mercedes-Benz Е 300» белага колеру ўжо атрымалі 160 кіраўнікоў міністэрстваў і розных ведамстваў.

Сярод іншых такія аўтамабілі былі прадастаўлены кіраўніцтву туркменскіх СМІ. У перспектыве чыноўнікі абласнога і раённага ўзроўню таксама перасядуць на белыя мадэлі. Прыклад падаў прэзідэнт Туркменіі — апошнім часам кіраўнік рэспублікі і яго эскорт сталі ездзіць на машынах белага колеру. Афіцыйная прычына змены аўтапарка не паведамляецца.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.