З 1 кастрычніка ў краіне павялічацца тарыфы на паслугі электрасувязі для фізічных і юрыдычных асоб. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Міністэрства эканомікі №66 ад 19 верасня, якое ўжо апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з дакументам, штомесячная абаненцкая плата для фізічных асоб за пераведзены на пачасовую аплату тэлефон будзе павялічана да 17 650 рублёў, за непераведзены — да 24 950 рублёў. Такім чынам, павялічэнне складзе амаль 20 працэнтаў. Гэтак жа, як і пачасовая плата за кожную поўную ці няпоўную хвіліну злучэння — да 44,6 рубля.
Прадастаўленне міжгародняй сувязі без дапамогі тэлефаніста павялічыцца амаль на 10 працэнтаў — да 89,4 рубля за хвіліну, з дапамогай тэлефаніста — да 134 рублёў.
Для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў абаненцкая плата за асноўны тэлефон, пераведзены на пачасовую сістэму аплаты размоў, павялічыцца больш чым на 17 працэнтаў — да 21,5 тысячы рублёў, непераведзены — да 40,7 тысячы рублёў. Абаненцкая плата за радыёкропку вырасце на 14,3 працэнта — да 2,4 тысячы рублёў у месяц.
Пры гэтым плата за паслугі доступу да інтэрнэту ў пунктах калектыўнага карыстання не змянілася. Як і плата за прадастаўленне доступу да мясцовай тэлефоннай сеткі — падключэння.
Наводзіць парадак — з розумам.
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.