Вы тут

Выбачай, Куба!


У тыд­нё­вым спар­тыў­ным агля­дзе «Звяз­да» рас­па­вя­дае пра «еў­ра­куб­ка­вы сін­дром» лі­да­раў фут­боль­на­га пер­шын­ства кра­і­ны, фе­на­ме­наль­ны матч бе­ла­рус­кіх бас­кет­ба­ліс­так на чэм­пі­я­на­це све­ту ў Із­мі­ры і стар­та­вую ня­ўда­чу брас­таў­чан у ганд­боль­най Лі­зе чэм­пі­ё­наў.

30-42

1. Лі­да­ры чэм­пі­я­на­ту Бе­ла­ру­сі па фут­бо­ле, ба­ры­саў­скі БА­ТЭ і мін­скае «Ды­на­ма», ня­ўда­ла пра­вя­лі мат­чы
25-га
ту­ра. Ба­ры­саў­ча­не трэ­ці раз за­пар згу­ля­лі ўні­чыю — на гэ­ты раз з на­ва­по­лац­кім «Наф­та­нам» (2:2). Пры­чым «жоў­та-сі­нія» па­збег­лі па­ра­жэн­ня, за­біў­шы дру­гі гол за дзве хві­лі­ны да за­кан­чэн­ня асноў­на­га ча­су. Вы­зна­чыў­ся Мі­ка­лай Сіг­не­віч. «Шчы­ра ка­жу­чы, не па­знаў сваю ка­ман­ду. Ад­чу­ва­ла­ся, што мы гу­ля­ем не ў той фут­бол, у які ўме­ем. Пас­ля вы­ха­ду ў гру­пу Лі­гі чэм­пі­ё­наў у фут­ба­ліс­таў з'я­ві­ла­ся ней­кая рас­слаб­ле­насць, ад­сюль і та­кі вы­нік», — рэ­зю­ма­ваў пас­ля су­стрэ­чы га­лоў­ны трэ­нер БА­ТЭ Аляк­сандр ЕР­МА­КО­ВІЧ. Мін­скае ж «Ды­на­ма», у сваю чар­гу, згу­ля­ла ўні­чыю з жо­дзін­скім «Тар­пе­да» — 1:1. На гол Не­на­да Ада­ма­ві­ча ў кан­цы па­ядын­ку ад­ка­заў Ігар Бур­ко. А вось «Шах­цёр» у гас­цях пе­рай­граў «Го­мель» . Адзі­ны гол за­біў леп­шы бам­бар­дзір сё­лет­ня­га бе­ла­рус­ка­га пер­шын­ства Мі­ка­лай Януш.

Вы­ні­кі мат­чаў у дру­гой шас­цёр­цы: «Мінск» — «Тар­пе­да» (2:1), «Бел­шы­на» — «Ды­на­ма-Брэст» (1:0), «Слуцк» — «Нё­ман» (0:0).

2. Ха­кей­нае «Ды­на­ма-Мінск» на вы­ез­дзе ўсту­пі­ла мас­коў­ска­му ЦСКА — 0:2. Ужо на пер­шай хві­лі­не мат­ча гас­па­да­ры ад­кры­лі лік, а ў кан­цоў­цы дру­го­га пе­ры­я­ду яшчэ і рэа­лі­за­ва­лі боль­шасць. Трэ­ба ад­зна­чыць, што «ар­мей­цы» лі­та­раль­на не да­ва­лі ўзняць га­ла­вы па­да­печ­ным Лю­ба­мі­ра По­ка­ві­ча — амаль што ўвесь матч «зуб­ры» пра­вя­лі ў аба­ро­не. «У нас не бы­ло шмат мо­ман­таў, са­пер­нік вель­мі дыс­цып­лі­на­ва­на гу­ляў у аба­ро­не. Да кан­ца дру­го­га пе­ры­я­ду лік быў 1: 0, і мы яшчэ маг­лі змя­ніць ход мат­ча. Але «ар­мей­цы» мно­гае нам не да­зва­ля­лі. Асаб­лі­ва ха­цеў бы ад­зна­чыць на­шых ба­лель­шчы­каў. Яны пры­еха­лі пад­тры­маць ка­ман­ду і ства­ра­лі вы­дат­ную ат­мас­фе­ру на мат­чы. Дзя­куй ім», — пад­вёў вы­ні­кі гэ­тай су­стрэ­чы га­лоў­ны трэ­нер
мінск­ага «Ды­на­ма» Лю­ба­мір ПО­КА­ВІЧ.

3. Жа­но­чая збор­ная Бе­ла­ру­сі па бас­кет­бо­ле атры­ма­ла дру­гую пе­ра­мо­гу за­пар на чэм­пі­я­на­це све­ту ў ту­рэц­кім Із­мі­ры. Спа­чат­ку на­ша ка­ман­да пе­рай­гра­ла збор­ную Паўд­нё­вай Ка­рэі — 70:64, а пас­ля вы­рва­ла пе­ра­мо­гу ў гроз­ных ку­бі­нак — 70:69. Пры­чым за хві­лі­ну да фі­наль­най сі­рэ­ны бе­ла­рус­кі ўсту­па­лі са­пер­ні­цам 5 ач­коў, але фан­тас­тыч­ным рыў­ком +6 змаг­лі да­біц­ца вік­то­рыі. Са­мым ка­рыс­ным гуль­цом у гэ­тым мат­чы ака­за­ла­ся Але­на Леў­чан­ка (20+18 пад­бо­раў). Ужо сён­ня па­да­печ­ныя Ры­ман­та­са Гры­га­са пра­вя­дуць па­яды­нак з ка­ман­дай Аў­стра­ліі за вы­хад з гру­пы на па­зі­цыі лі­да­ра.

30-41

4. БГК імя Мяш­ко­ва стар­та­ваў з па­ра­жэн­ня ў Лі­зе чэм­пі­ё­наў. Брас­таў­ча­не без шан­цаў са­сту­пі­лі іс­пан­ска­му «Лаг­раньё» — 31:39.

5. Чэм­пі­я­нат све­ту па мас­тац­кай гім­нас­ты­цы на ма­жор­най но­це за­вяр­шыў­ся для бе­ла­рус­кіх гра­цый. У апош­ні дзень спа­бор­ніц­тваў на­шы «гру­па­віч­кі» ў скла­дзе Ксе­ніі Чал­дыш­кі­най, Ма­рыі Ка­до­бі­най, Ган­ны Ду­дзян­ко­вай, Ва­ле­рыі Пі­шчэ­лі­най, Ма­рыі Ка­цяк і Ары­ны Цы­цы­лі­най за­ва­я­ва­лі дзве «брон­зы» ў асоб­ных ві­дах. Так­са­ма на ра­хун­ку дзяў­чат і «брон­за» ў гру­па­вым шмат­бор'і. Яшчэ ад­но трэ­цяе мес­ца ў Ме­лі­ці­ны Ста­ню­ты: на­ша гім­наст­ка ўзні­ма­ла­ся на п'е­дэс­тал у прак­ты­ка­ван­ні з мя­чом. А вось за ўзна­га­ро­ду ў шмат­бор'і, на жаль, па­зма­гац­ца не атры­ма­ла­ся: у гэ­тай дыс­цып­лі­не Ста­ню­та фі­ні­ша­ва­ла на сё­май па­зі­цыі; яшчэ ад­на бе­ла­рус­ка, Ка­ця­ры­на Гал­кі­на, — 8-я. Адзі­нае «се­раб­ро» за­ва­я­ва­лі бе­ла­рус­кі ў ка­манд­ным пер­шын­стве: у гэ­тым ві­дзе Ста­ню­це і Гал­кі­най да­па­ма­га­ла Ары­на Ша­ра­па. Ад­зна­чым, што больш ме­да­лёў атры­ма­ла­ся зда­быць толь­кі збор­най Ра­сіі: на іх ра­хун­ку 8 за­ла­тых і 4 ся­рэб­ра­ныя ўзна­га­ро­ды.

Дарына Запольская.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.