У Мінскім раёне згарэла каля 30 тон макулатуры
Пажар здарыўся ўвечары ў вёсцы Калядзічы на адкрытай пляцоўцы ТДА «Другматэрыялы-1». Другасная сыравіна была ўкладзена россыпам вышынёй каля чатырох метраў на пляцоўцы памерам 20х50 метраў. Тэрыторыя з аднаго боку агароджана, меліся вартаўнікі. У выніку пажару агонь знішчыў каля 30 тон адсартаванай макулатуры на плошчы 15 квадратных метраў. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС работнікі прадпрыемства тушылі полымя падручнымі сродкамі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Там, дзе сонца агнёвымі крыллямі Хоча слёзы балота выпіць, Шэпча хвалямі ціха гуллівымі
Аб тэлебачанні, сям'і, сакрэтах прыгажосці, здароўя і добрага настрою.