Вы тут

Дзікіх жывёл стала ўдвая менш


Колькасць дзікіх жывёл на Зямлі за апошнія 40 гадоў скарацілася ўдвая. Гэта адна з цэнтральных высноў справаздачы Сусветнага фонду дзікай прыроды (WWF) «Жывая планета» — адной з самых цытуемых у свеце крыніц аб біялагічным стане Зямлі. Эксперты адзначаюць, што для ўзнаўлення рэсурсаў прыроды, якія чалавецтва спажывае штогод, неабходна паўтары планеты. Аўтары справаздачы падлічылі, што калі б кожны зямлянін спажываў столькі, колькі сярэдні жыхар Кувейта, то чалавецтву спатрэбілася б каля 5,8 планеты, як тыповы амерыканец — 3,9 планеты, як расіянін — больш за 2 планеты. Разам з тым, такія краіны, як Узбекістан і Алжыр, жывуць у адпаведнасці з сённяшнімі магчымасцямі Зямлі, а жыхары Арменіі, Інданезіі, Перу, Марока і іншых дзяржаў спажываюць нават менш, чым дае планета. У беларускіх здраўніцах у студзені—жніўні гэтага года адпачылі і падлячыліся 159,5 тыс. замежных грамадзян з блізкага і далёкага замежжа. У адпаведнасці з палажэннямі Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ) з 29 верасня па 3 кастрычніка 2014 года Італія інспектуе Узброеныя Сілы Беларусі. Мэта інспекцыі — праверка адпаведнасці наяўнасці абмяжоўваемых ДЗУСЕ ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі іх паведамленай колькасці. Новы для Беларусі від птушак — пеначка-зарнічка — выяўлены ў вёсцы Сасновы Бор Расонскага раёна Віцебскай вобласці. Цяпер у Беларусі зарэгістраваны чатыры віды пеначак: пеначка-трашчотка, пеначка-цянькоўка, пеначка-вяснічка і зялёная пеначка. Экспарт беларускай пладова-ягаднай прадукцыі ў гэтым сезоне вырас у 2,5 раза ў параўнанні з мінулым годам і склаў амаль 8 тыс. т.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.