Вы тут

Горныя вышыні айчыннага кнігавыдання


На традыцыйнай для Дагестана і ўвогуле Паўночнага Каўказа Расіі кніжнай выстаўцы «Таркі-Тау 2014» упершыню прымуць удзел беларускія выдаўцы.

На адным са стэндаў будзе разгорнута экспазіцыя Выдавецкага дома «Звязда». Наведвальнікі пазнаёмяцца з беларускай літаратурна-мастацкай перыёдыкай, кніжнымі навінкамі. Выстаўка праходзіць з 9 па 12 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Дагестан імя Расула Гамзатава. «Звяздоўская» экспазіцыя раскажа пра «Полымя», «Нёман», «Маладосць», газету «Літаратура і мастацтва», дзе ў апошні час са сваімі творамі ў перакладзе на беларускую і рускую мову выступілі паэты і празаікі Дагестана, Чачні, Кабардзіна-Балкарыі, іншых блізкіх да Махачкалы творчых асяродкаў. Адзін з пунктаў праграмы — прэзентацыя альманаха «Сугучча», а таксама кнігі «Сугучча сэрцаў: Беларусь — Расія», дзе змешчаны пераклады твораў пісьменнікаў народаў Расіі.

Сяргей Шычко

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.