Вы тут

Ілжывая СМС давяла да калоніі


Фігурант справы аб СМС-мініраванні мінскага метро атрымаў дзевяць гадоў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Нагадаем, што 34-гадовы жыхар сталічнай вобласці адправіў з мабільнага тэлефона паведамленне аб наяўнасці выбуховага ўстройства і намеры ўзарваць яго ў метрапалітэне. З-за гэтага праца падземкі была паралізаваная на некалькі гадзін, а наземны транспарт па той жа прычыне перажыў сапраўдны калапс. Нанесеная злачынствам шкода была ацэнена ў больш чым 90 мільёнаў рублёў. Падазроны быў затрыманы, факт існавання ў яго выбуховага ўстройства не пацвердзіўся. І вось заканамерны фінал той гісторыі. Хаця прыгавор можа быць абскарджаны ва ўстаноўленым законам парадку...

Дарэчы, падчас расследавання злачынства былі атрыманы даныя аб здзяйсненні абвінавачаным іншых крымінальных дзеянняў — згвалтаванне непаўналетняй, іншыя дзеянні сексуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту, дэманстрацыя непаўналетняму відэа парнаграфічнага зместу. Таму па справе праводзіліся шматлікія экспертызы, якія засведчылі ў абвінавачанага псіхічныя адхіленні.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.