Вы тут

Мы — за сямейныя каштоўнасці


У Нью-Ёрку праходзіць 69-я сесія Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Беларускую дэлегацыю ўзначальвае Уладзімір МАКЕЙ, міністр замежных спраў нашай краіны. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ўжо выступіў у агульнапалітычнай дыскусіі Генеральнай Асамблеі ААН і агучыў падыходы нашай краіны да вырашэння найбольш вострых міжнародных праблем сучаснасці. Таксама Уладзімір Макей паўдзельнічаў у мерапрыемстве высокага ўзроўню на тэму «Абарона дзіцяці: падзел адказнасці і ўмацаванне ахоўнага асяроддзя для дзяцей».

Арганізатарам абмеркавання выступіла наша краіна, а таксама Казахстан, Лаос, Філіпіны, Эквадор і Дзіцячы фонд ААН. Мерапрыемства прыцягнула ўвагу шматлікіх дэлегацый краін — членаў ААН, а таксама прадстаўнікоў грамадскай супольнасці.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў, падчас свайго выступлення Уладзімір Макей пазнаёміў удзельнікаў мерапрыемства з асноўнымі падыходамі і дасягненнямі Беларусі ў галіне адукацыі, аховы здароўя, выхавання дзяцей, а таксама сацыяльнай падтрымкі сем'яў з дзецьмі. Міністр замежных спраў Беларусі звярнуў увагу і на той факт, што кіраўніцтва нашай дзяржавы надае асаблівае значэнне падтрымцы традыцыйнай сям'і.

Уладзімір Макей падкрэсліў важную ролю і магчымасці ЮНІСЕФ у пытаннях абароны дзяцей і супрацоўніцтва з краінамі ў гэтай галіне. Ён звярнуў увагу ўдзельнікаў на рэгіянальную канферэнцыю па абароне дзяцей, якую Беларусь у партнёрстве з ЮНІСЕФ плануе правесці ў лістападзе гэтага года ў Мінску.

У сваю чаргу, кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Эквадора, Лаоса і Казахстана, Міністэрства юстыцыі Філіпін, ЮНІСЕФ, а таксама іншыя ўдзельнікі мерапрыемства падзякавалі нашай краіне за ініцыятыву правядзення такой канферэнцыі. Яны выказалі ўпэўненасць у тым, што вынікі дыскусіі стануць важкім укладам у справу падтрымкі сям'і і абароны дзяцей, а таксама пойдуць на карысць умацавання шырокага міжнароднага партнёрства ў гэтай галіне.

Надзея ЮШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.