Вы тут

Шчаслівая лічба 13


Зала Гродзенскага музычнага каледжа бачыла шмат канцэртаў, песень і танцаў, але такой шчырай, душэўнай імпрэзы, як падчас абласнога этапу конкурсу «Сям'я года», пэўна, яшчэ не было. Усіх канкурсантаў горача падтрымлівалі «балельшчыкі» і зусім незнаёмыя ім людзі. А ганаровымі гасцямі свята сталі гродзенцы Муза і Рыгор Абялеўскія, якія стварылі сваю сям'ю 63 гады таму

Хто прадставіць Гродзеншчыну на сямейным конкурсе ў сталіцы? Спачатку прэтэндэнтам трэба было перамагчы ў занальных турах, а затым сем'і Жук з вёскі Ёдкі Лідскага раёна, Коршун з Навагрудка, Малюк з вёскі Ліпнішкі Іўеўскага раёна, Канецкіх з Ваўкавыска, Мацюк і Тапчылка з Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў г. Гродна спаборнічалі на абласным этапе. Гучалі песні, вершы, аповеды пра гісторыю свайго роду, дэманстраваліся вырабы сямейнай творчасці ...

— У гэтым конкурсе прайграўшых няма. Усе пераможцы, бо ў кожнай сям'і ёсць самае дарагое на свеце — сямейнае шчасце, любоў, родныя людзі побач, — зазначыла старшыня журы, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Ірына Сцепаненка.

Але ж на тое і конкурс, каб былі пераможцы. Першае месца журы прысудзіла сям'і Канецкіх (на здымку), другое і трэцяе — сем'ям Тапчылка і Мацюк.

Сям'я Канецкіх з Ваўкавыска — гэта мама, тата і 13 дзяцей. Валерый Канецкі — машыніст кампрэсарнага цэха на прадпрыемстве «Бел-ОБСТ». Марына, кавалер ордэна Маці, — сартавальніца Ваўкавыскага хлебазавода. Іх старэйшая дачка Ганна працуе педагогам дадатковай адукацыі ў раённым эколага-біялагічным цэнтры дзяцей і юнацтва, а старэйшы з хлопцаў, Аляксей — тэхнікам у Нацыянальным аэрапорце «Мінск». Іншыя дзеці — яшчэ школьнікі альбо атрымліваюць прафесію ў розных навучальных установах.

— Наша сям'я — музыкальная: любім спяваць, ладзім сямейныя святы і канцэрты, удзельнічаем у розных фестывалях, — кажа Валерый Канецкі.

Ёсць і іншыя захапленні. Напрыклад, Ангеліна стала прызёрам рэспубліканскага конкурсу малюнкаў «Мая мара», Арсеній займаецца валейболам, а Ягор — у аб'яднанні па інтарэсах «Юныя выратавальнікі-пажарныя».

— 13 дзяцей — гэта, безумоўна, складана, — пагаджаецца мама вялікай сям'і. — Але адчуваеш нейкае ўнутранае задавальненне, калі бачыш, як яны растуць, развіваюцца. А іншы раз думаеш: вось гэтых маленькіх магло і не быць, але ж яны, слава Богу, ёсць у нашай сям'і. І мы шчаслівыя. Ва ўсіх свае інтарэсы, дасягненні, але кожны па-свойму нечым цікавы. Мы розныя, але мы разам!

Барыс ПРАКОПЧЫК

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.