Вы тут

Сям'я і дзеці — у прыярытэце


Міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марыяна Шчоткіна падчас нядаўняга анлайн-прыёму грамадзян падкрэсліла, што другі рэспубліканскі конкурс «Сям'я года-2014» — адна з самых значных падзей для ўсёй краіны, найперш таму, што захаванне і ўмацаванне сямейных каштоўнасцяў, падтрымка сям'і з'яўляюцца прыярытэтам дзяржаўнай сямейнай і сацыяльнай палітыкі.

Ініцыятыва правядзення гэтага конкурсу, нагадаем, належыць Міністэрству працы і Беларускаму саюзу жанчын — аднаму з самых масавых у рэспубліцы грамадскіх аб'яднанняў, а само мерапрыемства праходзіць пад патранатам урада і пры падтрымцы міністэрстваў адукацыі, культуры, інфармацыі, абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў. Першы рэспубліканскі конкурс «Сям'я года» адбыўся ў Беларусі ў 2012 годзе. Перамогу ў ім атрымала сям'я Глазковых — каманда з шасці дзяцей і бацькоў — патомных педагогаў з Магілёва.

У фінале 2-га рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года», які адбудзецца 24 кастрычніка ў Мінску, сустрэнуцца 7 сем'яў — пераможцаў рэгіянальных этапаў. Усе яны вельмі розныя, але з аднолькава актыўнай жыццёвай і грамадскай пазіцыяй, таленавітыя ў розных сферах, дружныя. А яшчэ ўсе сёлетнія фіналісты — шматдзетныя: у кожнай сям'і расце не менш за 3 дзіцяці (а ў самай вялікай, з Ваўкавыска — ажно 13!).

— Сем'і будуць удзельнічаць у трох конкурсных заданнях, — расказала Марыяна Шчоткіна. — Першае — «Радавод», дзе кожная сям'я прадставіць гісторыю свайго роду, сямейныя звычаі і традыцыі, спартыўныя і творчыя захапленні і дасягненні. Гэта своеасаблівая візітоўка. Безумоўна, тут вельмі важная глыбіня даследавання радаслоўнай, бо сям'я толькі тады трывалая, калі яна помніць, шануе, беражліва захоўвае і перадае з пакалення ў пакаленне гісторыю і традыцыі свайго роду. Другое заданне — прадстаўленне сацыяльнага праекта «Мая сям'я — мая краіна». Сутнасць яго — прэзентаваць актыўную жыццёвую пазіцыю членаў сям'і, іх унёсак у грамадска карыснае і культурнае жыццё рэгіёна, краіны ў цэлым. Хацелася б, каб прадстаўленыя праекты можна было ажыццявіць на практыцы. А трэцяе заданне — конкурс-сюрпрыз. Гэта вырашэнне нестандартнай педагагічнай сітуацыі на тэму «Бацькі і дзеці». Як пераможцаў конкурсу, так і наогул усіх удзельнікаў чакаюць прызы і падарункі.

Акрамя ўласна конкурснага выступлення, фіналістаў «Сям'і года» чакае насычаная і цікавая праграма знаходжання ў Мінску, якую рыхтуюць арганізатары. Падрабязнасці яе стануць вядомыя ўжо ў найбліжэйшы час. А пакуль што прадстаўляем вашай увазе ўсе сем'і, якія прэтэндуюць сёлета на званне «Сям'і года».

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.